Вверх

Вы здесь

У партызанскім атрадзе на Апенінах змагаўся клімаўчанін

Пасля заканчэння ў 1941 годзе васьмі класаў Аляксею Кісялёву споўнілася ўсяго чатырнаццаць гадоў. А ў сорак трэцім ён быў вывезены акупантамі са сваёй роднай вёсачкі Стары Стан Мілаславіцкага сельскага Савета, што на Клімаўшчыне, у Нямеччыну.

У родных мясцінах засталіся трое яго братоў-сірот. Бацькі, Кірыла Яўціхавіч і Аляксандра Іванаўна, памерлі пасля цяжкай хваробы, калі Алёшу было яшчэ ўсяго шэсць гадоў.

З дапамогай італьянскіх патрыётаў Кісялёў здзейсніў смелыя ўцёкі з лагера і стаў байцом Гарыбальдзійскай партызанскай брыгады «Матэоці». Удзельнічаў у васямнаццаці баявых аперацыях.

Амаль за два папярэднія гады знаходжання на акупаванай тэрыторыі ў Беларусі падлетак люта ўзненавідзеў фашыстаў, якія здзекамі, катаваннямі, расстрэламі, спальваннямі і вывазамі моладзі ў Германію наводзілі на шматпакутнай беларускай зямлі свой «новы парадак». Толькі ў адной яго вёсцы (калгас «Краіна Саветаў») за гады вайны было спалена 122 двары і тры жыхары-старастанцы, яшчэ 24 чалавекі забралі ў нямецкае рабства. А з франтоў Вялікай Айчыннай, як потым стане вядома, не вернуцца дахаты 64 воіны-землякі — хто загіне, а хто прападзе без вестак на той вайне.

Вось і стаў Лёша Кісялёў на барацьбу з ненавісным ворагам, узяўшы ў рукі зброю. Восенню 1944-га яго атрад выбіваў немцаў з мястэчка Кастэляўчэ. Здаецца, пасля бою ўсё сцішылася, немцы адступілі. Клімаўчаніна разам з таварышам па зброі паставілі на пост на пад'язных шляхах. Раптам хлопцы заўважылі набліжэнне пяхоты праціўніка да ўзводу. Аляксей, нягледзячы на сваю маладосць, прыняў самастойнае рашэнне: не ўзнімаць раней часу трывогі, каб не спалохаць фашыстаў. А ўдвух, хоць сілы былі зусім не роўныя, даць адпор, адкрыўшы з блізкай адлегласці па гітлераўцах нечаканы агонь. Трапныя чэргі патрыётаў амаль што ва ўпор выклікалі вялікі пярэпалах у стане ворага, які падбіраўся скрытна, каб заспець антыфашыстаў нечакана. І немцы зноўку па-здрадніцку адступілі, пакінуўшы на дарозе восем трупаў.

Усяго толькі праз некалькі дзён, 2 кастрычніка 1944 года, у баях каля Капуньяна, што непадалёк ад горада Парэці, сямнаццацігадовы Аляксея Кісялёва, на жаль, загінуў. У знак удзячнасці ад італьянскага народа і ў памяць аб ім у Італіі на магіле ўдзельніка антыфашысцкага супраціўлення пастаўлены помнік. Ёсць пра яго радкі і ў раённай кнізе «Памяць», якія сведчаць пра тое, што подзвіг Аляксея Кавалёва не забыты і на радзіме. 

“Звязда”

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения