Вверх

Вы здесь

У вокнах бібліятэкі ім. К.Маркса з’явілася выстава ручнікоў

Выставу «Старадаўнія сімвалы шчасця, або Мова беларускага арнаменту» зрабіла магілёўскі майстра Тамара Гроерава.

На выставе прадстаўлены 11 ручнікоў ручной работы. Тамара Гроерава цікавілася ручнікамі з ранняга юнацтва. Спачатку вышывала для сябе, потым для знаёмых.

Яна мае дыплом II ступені Міжнароднага конкурсу ў г. Віцебску, прымеркаванага да Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар». Старшынёй гэтага конкурсу быў Ігар Лучанок. Ён высока ацаніў мастацкую каштоўнасць яе работ і Тамара Кірылаўна падарыла яму адну з іх. Таксама майстар мае дыплом I ступені абласнога конкурсу ў г. Магілёве.

(Ручнік – гэта адзін з нешматлікіх атрыбутаў з мінулага, які існуе і зараз: ім ўпрыгожваюць куты з абразамі; выкарыстоўваюць пры хрышчэнні і шлюбе; сустракаюць ганаровых гасцей.

Шырыня ручніка складае 35-40 см., яго даўжыня – ад 1,5 да 5 метраў: яго ўпрыгожваюць вышыўкай, карункамі, стужкамі і тасьмой.

Ручнік лічыўся «тварам» хатняй гаспадыні: чым больш ручнікоў у доме і чым яны прыгажэйшыя, тым лепш было меркаванне аб гаспадарчых здольнасцях жанчыны і яе дачок).

Выстава будзе дэманстравацца да 4 кастрычніка 2016 года.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

25.05.2017 - 16:17 | Большой городской пикник устроят 27 мая в Могилеве

Большой городской пикник устроят в Могилеве 27 мая. Об этом сообщил руководитель Центра городских инициатив Юрий Стукалов.

25.05.2017 - 16:09 | Программа XVI Международного фестиваля детского творчества «Золотая пчелка»

Более 700 участников из восьми стран выступят на XVI Международном фестивале детского творчества «Золотая пчелка» в Климовичах. Форум пройдет с 1 по 4 июня, сообщили в Могилевском областном методическом центре народного творчества и культурно-просветительной работы.

25.05.2017 - 09:22 | Детский праздник организует Могилевский институт МВД 31 мая

Веселый и увлекательный праздник подготовил для ребят Могилевский институт МВД. Мероприятие приурочено ко Дню защиты детей, сообщили корреспонденту сайта в отделении профориентационной работы, информации и общественных связей учреждения образования.

22.05.2017 - 08:32 | Участники «Большой бард-рыбалки» подготовили творческие подарки юбилярам Юлию Киму и Юрию Ряшенцеву

Знаковые юбилеи патриарха авторской песни Юлия Кима (80-летие) и известного российского поэта и драматурга Юрия Ряшенцева (85-летие) отметят тематическими программами на XVIII Международном музыкально-спортивном празднике «Большая бард-рыбалка», который пройдет в поселке Грудичино (Чигиринское водохранилище) Быховского района 28-30 июля. Об этом сообщили в оргкомитете мероприятия.

19.05.2017 - 12:55 | Культурна-асветніцкая акцыя «Ноч музеяў» у Музеі гісторыі Магілёва. Праграма.

Упершыню (з 17.00 да 24.00) будзе дзейнічаць адзіны білет на Ратушу і выставачную залу (дзе працуе выстава “Космас Язэпа Драздовіча”), які ўключае вольны ўваход на ўсе мерапрыемствы, экскурсійнае абслугоўванне, магчымасць наведвання вежы Ратушы з выхадам на назіральную пляцоўку з панарамным біноклем і з пад’ёмам да вежавага гадзінніка.

Рубрики

 
Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения