Рус Бел Eng

У аграгарадку "Добрая" Горацкага раёна адчынілася прыватная лазня

У аграгарадку "Добрая" Горацкага раёна адчынілася прыватная лазня, якая, як чакаецца, будзе толькі адным з аб'ектаў сельскай зоны адпачынку.

Сімпатычная і сучасная лазня ўжо прымае кліентаў: драўляная парылка, душ і басейн з падсветкай, які чысцяць водным пыласосам і накрываюць спецыяльнай плёнкай. Усё чыста і акуратна. Тут жа на сцяне — настойлівая просьба да наведвальнікаў не курыць і не піць алкагольныя напоі.

У суседнім памяшканні працуюць будаўнікі: там будзе пакой для адпачынку з канапамі, тэлевізарам і більярдам.

На вуліцы ўвесну ўсталююць барбекю, а ў мансардзе з'явяцца пакоі для вандроўнікаў.

Усё робіцца з дрэва, у народным стылі: гарадскі "хай-тэк", лічаць уладальнікі, не пасуе для расслабленага сельскага адпачынку.

Гаспадаром лазні з'яўляецца ТДА "Альфа-Зэт" з раённага цэнтра Горкі. "Альфа-Зэт" — гэта два прадпрымальныя мужчыны: Уладзімір Зубараў і Аляксей Анфімаў. Аляксей — спецыяліст у справе будаўніцтва, Уладзімір мае вопыт у камерцыі. Пазнаёміліся будучыя партнёры, дарэчы, недзе ў лазні, і цяпер іх сумесная фірма паспяхова займаецца будаўніцтвам. А працуе ў ёй прыкладна сотня чалавек.

Будынак на пагорку і за саветамі быў лазняй: вось толькі два дзясяткі гадоў прастаяў без вокнаў і дзвярэй.

Дах урэшце праваліўся, сцены падмерзлі і пайшлі расколінамі, а таму дом аддалі прадпрымальнікам за сімвалічныя грошы (1 базавую велічыню) і дадатковае патрабаванне адкрыць за некалькі месяцаў лазню для народа.
Так і атрымалася. Праўда, сам будынак звонку пакуль не мае належнага выгляду: будаўнікі чакаюць цёплых дзён, каб аздабленне было не толькі прыгожым, але і даўгавечным.

У новай лазні створаны два сталыя працоўныя месцы: касіра-адміністратара і апальшчыка. Установа працуе два дні на тыдзень: у пятніцу — жаночы дзень, у суботу — мужчынскі. Білет каштуе 7 тысяч рублёў. Цана, гавораць прадпрымальнікі, у тры разы меншая, чым павінна быць паводле разлікаў.

На новую лазню прыватнікі ўжо выдаткавалі каля паўмільярда рублёў. Рэканструкцыю будынка фірма рабіла ўласнымі сіламі, але аднойчы давялося пачынаць усё нанова: падвялі старыя інжынерныя сеткі, і трэба было зрабіць новы водаправод.

Калі ўлічыць, што пакуль у лепшым выпадку лазню наведваюць два дзясяткі мясцовых жыхароў, то перспектыва хоць бы кампенсаваць выдаткі пакуль застаецца цьмянай. Аднак прадпрымальнікаў гэта зусім не засмучае: у іх вялікія планы!

У "Добрай" — надзвычай маляўнічыя мясціны, а ў нізіне паблізу лазні месціцца Сухараўскі вадаём.

Гэта вялікае возера ТДА "Альфа-Зэт" ужо ўзяла ў арэнду і запусціла туды карпа, таўсталобіка і амура. Цяпер прадпрымальнікі дамагаюцца, каб ім выдзелілі 2,5 гектара зямлі навокал возера і каб у "Добрай" з'явілася свая зона адпачынку. Яны плануюць зрабіць добраўпарадкаваны пляж і ўсталяваць пірс, арганізаваць сучасныя забавы для цёплага сезона і пабудаваць некалькі дамкоў для турыстаў.

Ад раённага цэнтра да "Добрай" — толькі 9 кіламетраў, месціцца аграгарадок побач з асноўнай аўтатрасай, таму ёсць усе перадумовы для таго, каб гэта месца стала папулярным.

“ Мы хочам прыцягнуць людзей добрымі паслугамі і сельскай утульнасцю, — расказвае Уладзімір Зубараў. — Мяркуем рабіць цікавыя вечарыны і ладзіць святы. Ныраць у палонку на Вадохрышча і скакаць праз вогнішча на Купалле”.

Вядома ж, наўрад ці сама лазня дасць узбагацець прыватнікам, якія прыйшлі ў Добрую, але зарабіць на развіцці зоны адпачынку — напэўна, так. Будаўнікі сёння вельмі запатрабаваныя, хапае працы і ў горацкай "Альфа-Зэт". Але ўсё ж прыватнікі вырашылі пашырыць сваю справу менавіта на вёску: не таму, што ў горадзе стала цесна, а таму, што захацелася мець нешта сваё, што было б патрэбна людзям і дзе маглі б адпачываць свае працаўнікі і іх сем'і.

“Мы ў свой час рызыкнулі пайсці на сяло, але не шкадуем, хоць праблем у нас дастаткова і на сённяшні дзень, — прызнае Уладзімір. — Адна з іх, не буду ўтойваць, гэта стаўленне да нас мясцовага насельніцтва. Не ўсяго, але групы людзей, якія незадаволены нашымі планамі”.

Падазрэнні ў некаторых вяскоўцаў перш за ўсё ўзнікаюць у сувязі з арэндай возера. Маўляў, раней мы тут што хацелі — тое рабілі, а цяпер, відаць, давядзецца плаціць грошы.

“Вядома, нейкія паслугі будуць платнымі, але для мясцовых людзей пляж і адпачынак на возеры ёсць і будуць бясплатнымі, на астатняе — значныя скідкі, — абяцае прыватнік. — Акрамя гэтага, з'явяцца новыя працоўныя месцы: для абслугоўвання зоны адпачынку патрэбны працоўныя рукі, і аддаваць прыярытэт мы будзем мясцоваму насельніцтву”.

Уладзімір Зубараў перакананы, што ў будучым горацкім прыватнікам удасца наладзіць нармальныя адносіны з сялянамі з "Добрай". Яны гатовы дапамагаць мясцовай школе — арганізаваць пляж для летняга школьнага лагера, не гаворачы ўжо пра тое, што ўсе паслугі для малых і дашкольнікаў бясплатныя.

“Мы ведаем, што з падобным сутыкнуліся і іншыя прыватнікі, якія пад развіццё сельскага аграэкатурызму ўзялі ў арэнду вадаёмы і спрабуюць наладзіць сваю справу ў вёсках, — гаворыць гаспадар сельскай лазні. — Але людзі ўрэшце зразумеюць, што гэта робіцца таксама для іх саміх і іх дзяцей”.

Уладзімір Зубараў даў такую параду прадпрымальнікам, якія рушаць са сваімі праектамі на сяло: "Наперад і не адступаць!"

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

21.05.2018 - 15:22 | Лучшую артиллерийскую батарею определят на Осиповичском полигоне

Лучшую артиллерийскую батарею определят на Осиповичском полигоне, сообщили в Министерстве обороны.

21.05.2018 - 12:47 | Неосторожность при курении стоила жизни двум жителям Круглого и Осиповичского района

За прошедшие выходные дни в Могилевской области произошло 7 пожаров, на которых два человека погибли.

18.05.2018 - 10:52 | Районный фестиваль семейного творчества «Звездный экспресс» проведут в Костюковичах 19 мая

Районный фестиваль семейного творчества «Звездный экспресс» проведут в Костюковичах 19 мая. Об этом сообщили в райисполкоме.

Мероприятие будет состоять из двух частей.

16.05.2018 - 10:14 | Памятный знак в честь 100-летия образования пограничных войск откроется в Кричеве

В Кричеве 19 мая по инициативе районной общественной организации «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» планируется открыть памятный знак в честь 100-летия образования пограничных войск.

14.05.2018 - 09:36 | Творческая поэтически-музыкальная встреча с белорусской поэтессой Валентиной Поликаниной состоится в Кричеве

Творческая поэтически-музыкальная встреча с белорусской поэтессой Валентиной Поликаниной состоится 15 мая во Дворце Потемкина в Кричеве. Об этом корреспонденту сайта сообщили в райисполкоме.