Вверх

Вы здесь

У Асіповіцкім раёне прайшлі традыцыйныя “Шчадроўкі”

Свята народных традыцый “Шчадроўкі – 2013” сёлета праходзіла ў вёсцы Ліпень Асіповіцкага раёна. Менавіта тут яно ўпершыню пачало адзначацца на ўзроўні раённага мерапрыемства 20 год таму і паспяхова праводзіцца да гэтага часу – кожны год у розных вёсках і аграгарадках раёна.

Пачаўся фэст з каляднага абраду абходу калядоўшчыкамі двароў па вуліцы Савецкай. Узначальваў кампанію “павадыр”, які вёў на ланцужку “казу”, за імі ішлі іншыя традыцыйныя ўдзельнікі каляднага гурта, персанажы-маскі – запявалы, механоша, “мядзведзь”, “цыгане”, музыка. Апынуўшыся ў хаце, “каза” танчыла, калядоўшчыкі абяцалі гаспадарам усялякія выгоды, “цыгане” варажылі на будучыню. Гаспадары ветліва сустракалі і шчодра адорвалі калядоўшчыкаў.

Пашчадраваўшы, калядны гурт з Вязаўніцы накіраваўся да Ліпеньскага сельскага Дома культуры. На ганку тутэйшыя гаспадыні віталі ўсіх гледачоў і пачэсных гасцей, частавалі іх каляднымі стравамі і запрашалі на тэатралізаванае прадстаўленне, у якім прынялі ўдзел творчыя калектывы Асіпоўшчыны. На тэрыторыі Дома культуры ладзілася гульнёвая праграма, падчас якой дзеці з вялікім задавальненнем гулялі ў гульні і ўдзельнічалі ў конкурсах.

Дзея ў зале распачалася каляднымі варожбамі. “Цыганы” з Вязаўніцы напрарочылі гасцям вялікага кахання, здароўя, дабрабыту, шчасця, шмат грошай і поспехаў у працы. Потым мясцовыя ліпеньскія дзяўчаты варажылі на жаніхоў – на боціках, на воску і г.д. Нават жывая курыца стала ў гэты дзень зоркай Ліпеньскай сцэны, паказаўшы ўсім, з якога боку трэба чакаць жаніхоў.

Гледачы вельмі цёпла і радасна віталі на сцэне калектывы мастацкай самадзейнасці, якія выконвалі калядныя песні. Сваімі спевамі гасцей свята радавалі народны хор “Чыстыя крыніцы” Вязаўніцкага СДК, народны ансамбль беларускай песні “Вязанка” Вяззеўскага СДК, народны ансамбль “Ліпеньскія зоркі” Ліпеньскага СДК, вакальная група “Красніца” Красненскага СДК, народны ансамбль “Вечарынка” Ялізаўскага ДК.

Напрыканцы свята свае падзякі, пажаданні і віншаванні гасцям, удзельнікам і арганізатарам свята адрасавалі са сцэны старшыня Ліпеньскага сельскага выканаўчага камітэта Надзея Мікалаеўна Цяхнюк і начальнік аддзела культуры Асіповіцкага райвыканкама Ірына Аляксандраўна Раманчук. Кіраўнікі калектываў атрымалі памятныя падарункі і дыпломы за зберажэнне народных традыцый.

Н.А.Хамянок, вядучы метадыст ЦКС Асіповіцкага раёна

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

11.12.2017 - 10:31 | Пожар в жилом доме в Костюковичском районе не оставил шансов на спасение пенсионера

Семь пожаров произошло за выходные в Могилевской области. Один из них закончился гибелью, сообщила корреспонденту сайта старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

07.12.2017 - 12:31 | Горки 15-17 декабря примут открытые чемпионаты Могилевской области по пауэрлифтингу в троеборье и жиме штанги лежа

Горки 15-17 декабря примут VI открытый чемпионат Могилевской области по пауэрлифтингу в троеборье и IV открытый чемпионат Могилевской области по пауэрлифтингу в жиме штанги лежа. Турниры состоятся в спортивном комплексе БГСХА.

07.12.2017 - 12:08 | Международный турнир по гандболу среди мужских команд на приз маршала Советского Союза Ивана Якубовского состоится 9-10 декабря в Горках

Традиционный международный турнир по гандболу среди мужских команд на приз маршала СССР, дважды Героя Советского Союза Ивана Якубовского состоится 9-10 декабря в Горках. Состязания примет местная Ледовая арена.

07.12.2017 - 11:55 | На площадке полигона «Осиповичский» войсковой части 12147 проводятся плановые подрывные работы

На площадке полигона «Осиповичский» войсковой части 12147 до 29 декабря в рабочие дни с 10.00 до 18.00 проводятся плановые подрывные работы.

06.12.2017 - 16:12 | В Глуске после капремонта открылся бассейн

В Глуске после капремонта открылся плавательный бассейн. В торжественной церемонии приняли участие руководство облисполкома, райисполкома, представители трудовых коллективов, общественности и молодежь, сообщил начальник управления образования облисполкома Владимир Рыжков.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения