Вверх

Вы здесь

У Асіповіцкім раёне прайшоў семінар-практыкум школы дыскатэчных вядучых

Напрыканцы сакавіка ў Вяззеўскім СДК (Асіповіцкі раён) у другі раз прайшоў семінар-практыкум школы дыскатэчных вядучых. Сюды завіталі магілёўскія каардынатары праекта і прадстаўнікі дыскаклубаў з 5 раёнаў вобласці. Мерапрыемствы такога кшталту звычайна спалучаюць у сабе сур’ёзную тэарэтычную і забаўляльную практычную часткі.

Семінар адкрыла вядучы метадыст аблметадцэнтра Святлана Сарока. “Школы вядучых арганізаваны толькі ў нашай і Мінскай абласцях. Мэта гэтага праекта — сабраць разам і пазнаёміць дыскатэчнікаў з розных рэгіёнаў, паспрыяць абмену вопытам між імі і падрыхтаваць супольны праект, які б змог здзівіць краіну. З усіх трох зон, на якія падзелена вобласць, нас больш за ўсё ўразілі заняткі менавіта ў асіповіцкай”.

Сёлета Магілёўшчына зноў прымае рэспубліканскі семінар па арганізацыі дыскатэк. Летась рэгіён заняў на ім ІІ месца за беларускамоўную шоу-праграму, цяпер вырашылі рабіць стаўку на такі ж фармат. Варта грунтоўна падрыхтавацца да семінара: прагледзець творчыя праекты ўсіх удзельнікаў школы вядучых і адабраць лепшае для зборнай, якая будзе прадстаўляць вобласць.

Змястоўнай і жывой была лекцыя на тэму “Драматургія і рэжысура дыскапраграм”. Жанчына актыўна кантактавала з публікай і давала многа практычных парад.

На мінулым семінары ўдзельнікі атрымалі цікавае хатняе заданне: падрыхтаваць беларускамоўную шоу-праграму. І яны някепска справіліся з пастаўленай задачай. Пасля прэзентацыі 6 творчых праектаў усім стала зразумела: на дыскатэцы можна не толькі смела выкарыстоўваць родную мову, але і цікава абыграць нашы нацыянальныя адметнасці. Пацвярджэнняў таму было нямала. Можна, як бабруйчане і быхаўчане, праводзіць вясёлыя конкурсы народных прыпевак і танцаў. Альбо спяваць у эстраднай манеры народныя песні, як гэта рабілі дзяўчаты з вяззеўскага гурта “Нон-стоп”. Ці, па прыкладу клічаўцаў, чытаць беларускамоўны рэп у вышыванках і спалучаць у падтанцоўцы брэйк-данс і народную харэаграфію.

«Асіповіцкі край»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

14.12.2017 - 16:44 | В рабочем поселке Татарка Осиповичского района пустили природный газ

Торжественный пуск природного газа состоялся сегодня в рабочем поселке Татарка Осиповичского района. В церемонии принял участие министр энергетики Владимир Потупчик, сообщили в Министерстве энергетики.

14.12.2017 - 11:48 | К Соглашению мэров по климату и энергии присоединились пять городов Могилевской области

К инициативе ЕС «Соглашение мэров по климату и энергии» присоединились еще 20 городов Беларуси. Церемония подписания декларации о присоединении состоялась в Минске на международной конференции, посвященной совместным действиям в рамках инициативы.

13.12.2017 - 10:57 | Председатель Могилевского облисполкома встретился с трудовыми коллективами ОАО «Кричевцементношифер» и «Климовичский комбинат хлебопродуктов»

Председатель Могилевского областного исполнительного комитета Владимир Доманевский встретился с трудовыми коллективами двух предприятий области – ОАО «Кричевцементношифер» и ОАО «Климовичский комбинат хлебопродуктов».

13.12.2017 - 10:48 | В Кричеве на пожаре погибла женщина

В Могилевской области за сутки произошло 2 пожара. Одна из них унес жизнь человека. Об этом корреспонденту сайта сообщила старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

11.12.2017 - 10:31 | Пожар в жилом доме в Костюковичском районе не оставил шансов на спасение пенсионера

Семь пожаров произошло за выходные в Могилевской области. Один из них закончился гибелью, сообщила корреспонденту сайта старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения