Рус Бел Eng 中文

У Асіповіцкім раёне знойдзены астанкі 11 чырвонаармейцаў, расстраляных акупантамі восенню 1941 года

У Асіповіцкім раёне, на месцы, дзе вядуцца раскопкі 2-ой спецыялізаванай ротай 52-га пошукавага батальёна, былі знойдзены астанкі 11 чырвонаармейцаў, расстраляных акупантамі восенню 1941 года.

Па ўспамінах мясцовых жыхароў, ахвярамі нацыстаў сталі байцы і камандзіры, якія не здолелі прарвацца з акружэння пасля разгрому 32-ой кавалерыйскай дывізіі і паспрабавалі схавацца ў вёсках Дараганаўскага сельсавета. На жаль, ніякіх прадметаў, што маглі б дапамагчы ўстанавіць іх імёны, знайсці не ўдалося.

Пошукавыя работы працягваюцца.

”Асіповіцкі край”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна