Вверх

Вы здесь

У Бабруйску прайшоў фестываль творчасці і здароўя, на які штогод збіраюцца маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі

У пасёлку Кісялевічы на ўскраіне Бабруйска, дзе раней была вайсковая часць, прайшоў фестываль пад назвай "Кропелькі дабрыні ў моры здароўя". У адным з былых штабных будынкаў размясціўся духоўна-асветніцкі цэнтр Свята-Іверскага храма, і на паляне каля яго ўсталявалі сцэну, зрабілі імправізаваную залу, спартыўную пляцоўку.

«Ой, тут столькі людзей, — радуецца Алеся, якая сядзіць у інваліднай калясцы. — Я даўно не бачылася з сябрамі. Калі шчыра, такіх магчымасцяў у нас не многа».

«Тут усё нам настолькі падабаецца, што не магу гаварыць без слёз», — жанчына, якая ўпершыню прывезла дачку-інваліда на фестываль, не здолела стрымаць эмоцыі.

«Гэта ўнікальная магчымасць для нас вось так цікава бавіць час, — кажа яшчэ адна маці. — Мой сын не размаўляе, але пад музыку танцуе і ўсміхаецца».

Група жанчын з каляровымі пампонамі ў руках рыхтуецца да выступлення: «Фестываль цікавы: мы тут танцуем шмат, нават танга! — расказваюць яны наперабой. — Мы адчуваем сябе артысткамі. Тут і сілы прыходзяць, і добры настрой».

"Кропелька дабрыні..." мае на ўвазе адаптацыю і рэабілітацыю моладзі з сацыяльна слабых катэгорый. Сёлета фестываль праводзіцца ўжо ў шосты раз: на яго прыехала больш за сотню ўдзельнікаў з Магілёўскай вобласці. Арганізуе фестываль цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна горада Бабруйска, сумесна з уладамі і царквой.

«Мы хочам зрабіць жыццё нашых маладых людзей больш яркім, і для многіх удзельнікаў гэта ледзь не ўнікальная магчымасць выбрацца з дому і пабыць з сябрамі, — каментуе загадчыца аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў у Ленінскім раёне Бабруйска Таццяна Сінькевіч. — Гэта адзіны фестываль у краіне, які праводзіцца ў такім фармаце, на прыродзе».

Усё навокал сапраўды выглядае як летні лагер, толькі з папраўкай на стан здароўя людзей. Дзяжурыць "хуткая дапамога". Сярод публікі дзелавіта рухаюцца маладыя хлопцы і дзяўчаты ў ярка-чырвоных майках з надпісамі на спіне "Валанцёр". Гэта старэйшыя школьнікі і студэнты, якія дапамагаюць інвалідам.

«Я не магу быць абыякавай, — сказала Яна. — Валанцёрам я працую гадоў пяць, хочацца дапамагаць. Я пасябравала са Светай, яна на інваліднай калясцы. І ведаеце, нічым мы ўвогуле не адрозніваемся, проста ў кожнага з нас свае асаблівасці і магчымасці».

На фестывалі не толькі адпачываюць, але абавязкова займаюцца творчасцю і спортам. Не толькі паказваюць свае "хатнія нарыхтоўкі" на сцэне, але бяруць удзел у майстар-класах, якія праводзяць вядомыя людзі: напрыклад, футбаліст Эдуард Градабоеў, мастак Анатоль Концуб, кераміст Алег Ткачоў і іншыя.

«Вядома, маладым інвалідам найперш у жыцці патрэбна медыцынская дапамога, — разважае Таццяна Сінькевіч. — Але наша задача менавіта тут — даць людзям адпачыць, пабыць разам. Таму што лепшы ўрач — гэта добры настрой».

Айцец Сергій, настаяцель Свята-Іверскага храма, лічыць, што ў стаўленні грамадства да людзей з абмежаванымі магчымасцямі нешта зрушылася з мёртвай кропкі: нездарма фестываль "Кропелькі дабрыні..." пачынаўся з маленькага збору, а цяпер разросся да абласнога ўзроўню.

«Царква заўсёды кажа, што для Бога няма розніцы, з абмежаванымі здольнасцямі чалавек альбо не, — падкрэслівае святар. — Можа, людзей з абмежаванымі магчымасцямі ён яшчэ больш любіць, як мы шкадуем, напрыклад, сваю параненую руку...».

У Свята-Іверскім храме для ўдзельнікаў фестывалю ў дзень памяці лекара Панцеляймона здзейснілі малебен аб здароўі, правялі духоўную гутарку. Тут спецыяльна зрабілі пандус: раней інвалідаў-калясачнікаў падымалі па прыступках на высокі царкоўны ганак на руках, а цяпер для іх і тут будзе безбар'ернае асяроддзе.

Сёлета тэма фестывалю — "Давайце берагчы адно аднаго!" Арганізатары называюць гэта крыкам душы, таму што ўсім хочацца, каб ў жыцці было больш узаемнага разумення, падтрымкі і ўвагі. Людзі кажуць, што трэба вучыцца быць цярпімымі адно да аднаго, дараваць дробныя крыўды, не выліваць на іншых дрэнны настрой і памятаць, што жыццё — вельмі крохкая рэч, калі не ведаеш, што можа здарыцца ў наступную хвіліну. Гэта ўрок для грамадства ад удзельнікаў бабруйскага сацыяльнага фестывалю.

Самы кранальны момант фестывалю — агульны здымак. Каля сцэны шчыльна, каб усе трапілі ў кадр, пасадзілі і паставілі ўсіх: унізе — інваліды-калясачнікі, наверсе — валанцёры. Даваць каманду на ўсмешку фатографу не давялося: усім раздалі рознакаляровыя шары, і, калі іх разам адпусцілі ў паветра як сімвал кропелек дабрыні ў нашым свеце, усе разам смяяліся ад шчасця, з надзеяй на добрае жыццё, лепшае здароўе і моцнае сяброўства.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «молодежь»:

14.12.2017 - 14:52 | Рождественский кадетский бал состоится 18 декабря в Могилеве

Рождественский кадетский бал состоится 18 декабря в могилевском Дворце гражданских обрядов.

14.12.2017 - 14:15 | Белорусско-Российский университет 16 декабря приглашает абитуриентов на День открытых дверей

Белорусско-Российский университет 16 декабря приглашает абитуриентов на День открытых дверей, который начнется в 11.00 в актовом зале первого корпуса (пр. Мира, 43). Об этом корреспонденту сайта сообщили в администрации вуза.

11.12.2017 - 10:15 | Второе место на республиканском конкурсе «Студент года - 2017» завоевал курсант Могилевского института МВД Максим Патаренко

Второе место на республиканском конкурсе «Студент года - 2017» завоевал курсант четвертого курса факультета милиции Могилевского института МВД Максим Патаренко.

11.12.2017 - 09:36 | Рождественский благотворительный бал пройдет в БГУ в поддержку Осиповичской школы-интерната

Более 300 девушек и юношей соберет рождественский благотворительный бал в БГУ 12 декабря, сообщили в пресс-службе вуза.

06.12.2017 - 12:19 | Воспитанники могилевского арт-центра «Ангел» привезли ряд наград с международного танцевального фестиваля

Копилка могилевского арт-центра «Ангел» пополнилась призовыми кубками и дипломами после выступлений на Международном танцевальном фестивале  «Dance Way». Масштабный праздник прошел во Дворце культуры железнодорожников Смоленска. 

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения