Паводле інфармацыі радыё «Магілёў» са спасылкай на старшыню Магілёўскага абласнога суда Ігара Прошкі, у Бабруйску выстаўлены на продаж некалькі дамоў, якіх пазбавіліся паручыцелі даўжнікоў.
Людзі бралі крэдыты, праштрафіліся, а ў выніку па чужых даўгах вымушаны расплачвацца паручыцелі. Змагацца з гэтай з’явай даводзіцца судовым выканаўцам. Прымусовае выкананне — дзейнасць службы судовых выканаўцаў у складзе дзвюх штатных адзінак, якія цяпер загружаны максімальна, — канстатуе Ігар Прошка: «Мы займаемся прымусовым выкананнем, калі не пагашаецца крэдыт добраахвотна ні самім пазычальнікам, ні паручыцелем. Тады ўжо ўключаецца механізм прымусовага выканання».
Паручыцелі спрабуюць усімі сіламі адстойваць сваю маёмасць. Але арышт машын, дач і іншых даброт — немінучы, усё законна. У гэтым выпадку спецыялісты кажуць, што паручыцельства — гэта ні ў якім разе ні жэст ветлівасці ці знак павагі да сваяка. Гэта рызыка застацца без усяго, што «нажыта непасільнай працай». А потым такі спагадлівы дзядзька стане яшчэ і лютым ворагам для чалавека, які аднойчы запрасіў у банк паручыцца за яго.
Усяго сёлета Магілёўскім абласным судом вынесена больш за паўтары тысячы пастаноў аб прымусовым спагнанні доўгу…
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
19.01.2021 - 10:25
18.01.2021 - 15:33
18.01.2021 - 14:43
18.01.2021 - 12:10