Вверх

Вы здесь

У Бабрускім раёне выручка ад продажу лішкаў малака дзяржаве ў мінулым годзе склала 2,6 млрд. рублёў

Трымаць на ўласным падворку карову справа, без сумнення, нялёгкая. Жывёла патрабуе адпаведнага догляду, а ўзімку і немалога запасу кармоў.

Аднак наўрад ці знойдзецца гаспадар, які, маючы рагулю, з катэгарычнасцю возьмецца сцвярджаць, што справа гэта няўдзячная і нявыгадная. Мяркуйце самі: за мінулы год жыхарамі Бабруйскага раёна было прададзена дзяржаве 4 015 тон лішкаў малака, выручка ад якіх склала 2,6 млрд. рублёў. Нядрэнны падспорак да сямейнага бюджэта. Асабліва калі ўлічыць, што ў краму за малаком, тварагом, смятанаю, а то і сметанковым маслам уладальнікам кароў хадзіць не даводзілася.

Варта адзначыць і тое, што дзяржава зацікаўлена ў лішках сялянскіх гаспадарак і аказвае ўласніку ўсемагчымую падтрымку і дапамогу. Мінуў той час, калі нарыхтоўка сена была клопатам выключна гаспадара. Апошнім цяпер, прыкладна на 70-80%, забяспечваюць сельгасарганізацыі. У дастатку прапануецца і салома. У мінулым годзе не было ніводнага выпадку несвоечасовай выплаты грошай за прададзеную дзяржаве прадукцыю. І трэба адзначыць, што, нягледзячы на анамальную спякоту сёлетняга лета і рэзкае ў сувязі з гэтым зніжэнне надояў напрацягу чэрвеня-ліпеня, ужо ў жніўні сітуацыя з продажам лішкаў малака выраўнялася і да канца снежня дадзены паказчык, у параўнанні да гэтага перыяду мінулага года, “плюсаваў”, што ўвыніку дало магчымасць выканаць гадавое заданне на 94,3 працэнта.

Нельга не ўлічыць і тое, што патрабаванні да якасці малака ў апошні час завышаны, і гэта абгрунтавана: прадукцыя павінна быць канкурэнтназдольнай. На тое, што да гэтых запатрабаванняў жыхары Бабруйскага раёна аднесліся з большай, чым у мінулыя гады, адказнасцю, самі за сябе гавораць факты: вяртанняў малака з-за неадпаведнасці яго нормам кіслотнасці або інгібіруючых рэчываў у 2010 годзе было значна меней, чым у 2009 (50:124). А калі выключна ўсе гаспадары будуць сумленна падыходзіць да якасці малака, то, вядома, што і сумы грошай ад яго рэалізацыі будуць яшчэ большымі.

Трыбуна працы

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения