Рус Бел Eng 中文

У Бялынічах ўстойліва развіваецца прыватнае прадпрыемства, заснаванае ў рамках праграмы развіцця малых і сярэдніх гарадоў

Першае ўражанне ад знаёмства з прыватным прадпрыемствам “Паўднёваўсходняя аптовапрамысловая кампанія”, база якой размяшчаецца па адрасе г.п. Бялынічы, вул. Ленінская,1а, - яе салідны маштаб. Яно займае ўсю тэрыторыю машыннага двара былога ААТ “Саўгас “Бялынічы” з яго вытворчымі аб’ектамі.

“Практычна кампанія пачала сваё існаванне яшчэ ў 2007 годзе, - расказвае кіраўнік прадпрыемства Ігар Галанаў. – Заснавана яна ў рамках рэспубліканскай праграмы развіцця малых і сярэдніх гарадоў з мэтай стварэння новых рабочых месцаў”.

Калі коратка пералічыць накірункі дзейнасці прадпрыемства, то спыніцца варта на гандлі будаўнічымі матэрыяламі, перапрацоўцы драўніны і вытворчасці сталярных вырабаў, рамонце і тэхнічным абслугоўванні аўтамабіляў, шынамантажы, уключаючы дыяметр колаў да 52 дзюймаў. Рыхтуецца да пуску ў дзеянне таксама швейны цэх, абсталяванне да якога, дарэчы, айчыннай вытворчасці.

Кліента, вядома, заўсёды цікавіць, перш за ўсё якасць аказваемых паслуг. І для яе забеспячэння ў Паўднёваўсходняй кампаніі створаны ўсе неабходныя ўмовы. Па-першае, гэта самыя сучасныя машыны і механізмы. У аўтасэрвісе, напрыклад, устаноўлены не толькі дыягнастычныя прыборы, шынамантажны станок, але і электрападымальнік аўтамабіляў з індыкатарамі стану яго сістэм і механізмаў.

“Мы абслугоўваем не толькі легкавыя аўтамабілі, але і грузавікі, - зазначыў у гутарцы майстар-механік Аляксей Старыкаў. – А шынамантаж ажыццяўляем нават для высокаэнерганасычаных трактароў, якія ў апошні час паступаюць у сельскагаспадарчыя арганізацыі. Акрамя таго, пры неабходнасці выконваем зварачныя і кузаўныя аперацыі, рыхтуем аўтамабілі да праходжання імі тэхнічнага агляду”.

Прыемна зайсці ў сталярны цэх, дзе сёння шчыруюць высокакваліфікаваныя спецыялісты. Заводскай фарбай тут ззяюць высокатэхналагічныя станкі, густы водар сасновай смалы сведчыць аб інтэнсіўнай рабоце ўстаноўленага абсталявання. “Выконваем заказы многіх арганізацый і прадпрыемстваў рэспублікі, -- паказвае сталярныя вырабы станочнік Васіль Пятроўскі. – Сярод нашых кліентаў нямала таксама і бялынічан, заяўкі якіх стараемся выканаць у першую чаргу і з высокай якасцю”.

Характэрна, што аптовапрамысловая кампанія ўстойліва развіваецца. Па-першае, амаль усе сельгасарганізацыі раёна заключылі з ёй дагаворы на пастаўку будаўнічых матэрыялаў, бо ўпэўнены ў іх якасным выкананні. Па-другое, тут па-ранейшаму ствараюцца новыя рабочыя месцы. Вось і цяпер прадпрыемства аб’явіла некалькі вакансій. Яму патрабуюцца, напрыклад, кваліфікаваныя цеслі, столяры, бухгалтэрскія работнікі, слесары, зваршчыкі і многія іншыя спецыялісты. Зразумела, што прынятыя ўпэўнены старт і маштабнасць дзейнасці нацэлены на адпаведную дынаміку і эфектыўнасць вытворчасці.

zara.by

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна