Рус Бел Eng 中文

У Бялынічах адкрыўся першы дзіцячы дом сямейнага тыпу

У мінулую пятніцу ў Бялынічах адбылося ўрачыстае адкрыццё першага дзіцячага дома сямейнага тыпу. Яго жыхарамі сталі Святлана Хрушчова і яе сын Захар, а таксама двое маленькіх хлопчыкаў, якія засталіся без апекі бацькоў: Матвей і Давід.

Аб значнасці гэтай падзеі не толькі для Прыдруцкага краю, але і ўсёй Магілёўшчыны сведчыла вялікая колькасць ганаровых гасцей. На мерапрыемства завіталі намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Раіса Лычкоўская, намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Ерашэнка, настаяцель царквы ў гонар іконы Маці Божай Бялыніцкай айцец Сергій, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, прадстаўнікі грамадскасці.

Добраму настрою прысутных і ўзнёслай атмасферы не перашкаджала нават не зусім спрыяльнае для свята надвор’е.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. “Сёння адчыные свае дзверы 37 дзіцячы дом сямейнага тыпу ў нашым рэгіёне, - адзначыў ён. – У Бялынічах – першы ў гэтым годзе. Практыка паказвае, што рашэнне аб стварэнні адпаведных сацыяльных устаноў было правільным. Калі дзеці выхоўваюцца ў сем’ях, яны вырастаюць больш падрыхтаванымі да дарослага жыцця, дружнымі і адказнымі. Сімвалічна, што гэта падзея адбываецца напярэдадні аднаго з самых галоўных рэлігійных святаў – Раства Хрыстова. Няхай нябесныя сілы аберагаюць дзіцячы дом, усіх яго жыхароў і добраць ім шчасце, здароўе, сямейны дабрабыт”.

Валерый Анатольевіч уручыў Святлане Хрушчовай дакументы на халадзільнік , а яе выхаванцам – ласункі.

З падарункамі завіталі і многія іншыя госці. Раіса Лычкоўская, да прыкладу, прападнесла дзіцячаму дому сталовы сервіз на 12 чалавек, намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Ерашэнка – корпусную мэблю, кіраўніцтва ААТ “Новая Друць” – пральную машыну, дырэктар ПП “Паўднёва-усходняя аптовапрамысловая кампанія” Ігар Галанаў і в.а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Вольга Шкундалёва – цацкі…

“Шчыра ўдзячная ўсім людзям, якія ўнеслі свой уклад у будаўніцтва і абсталяванне нашага дома, - заўважыла Святлана Хрушчова. – Пакуль яго жыхарамі будуць толькі чацвера чалавек, але я ўпэўненая: з цягам часу наша колькаць значна павялічыцца. Зразумела, што спачатку прыйдзецца нялёгка. Аднак без цяжкасцяў не абыходзіцца ніводная сям’я. Я ж разлічваю на свае сілы, на дапамогу родных людзей, у тым ліку сына Арцёма, які зараз вучыцца ў Магілёве, спецыялістаў сацыяльных службаў”.

“Ва ўсім падтрымліваю дачку, бо сама выхоўваю прыёмных дзетак, - паведаміла маці Святланы Хрушчовай Раіса Іванаўна. – Безумоўна, без добрай парады, ласкавага слова яна не застанецца”.

Як, напэўна, і без дапамогі вышэйшых сілаў. Аб чым паклапаціўся настаяцель царквы ў гонар іконы Маці Божай Бялыніцкай айцец Сергій, які не толькі прачытаў малітву аб дабрабыце сям’і, але і акрапіў дом і усіх яго жыхароў святой вадой.

Пасля традыцыйнай перадачы ключа і перарэзкі стужкі гаспадыня запрасіла ўсіх гасцей у дом. Утульнае, прыгожае, вялікае і па-сучаснаму абсталяванае! Менавіта такім падалося новае жыллё Святланы Хрушчовай, Давіда, Матвея і Захара, якое, дарэчы, за непрацяглы тэрмін пабудавалі работнікі ПМК-241.

За святочным сталом і смачным тортам госці і гаспадары разважалі аб тых складанасцях, з якімі давядзецца сутыкнуцца маці-выхавальніцы. Аднак Святлана Адамаўна ў будучае глядзіць з аптымізмам.

“Рашэнне прымала самастойна і свядома і зараз ніколькі аб ім не шкадую, - падзялілася Хрушчова. – За тыдзень, які знаходжуся разам з дзеткамі, яны сталі для мяне роднымі і блізкімі. Мару зараз толькі аб адным: дачушцы, а можа і некалькіх”.

Радуе, што і хлопчыкі з вялікай цеплынёй адносяцца да сваёй цяпер ужо маці, спадабаўся ім і дом.

“Тут прыгожа, шмат цацак, нам весела і добра разам”, - падзяліўся думкамі 10-гадовы Давід, які яшчэ нядаўна знаходзіўся ў Ланькаўскім сацыяльным прытулку.

zara.by

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

20.07.2018 - 09:24 | Уровень воды в Чигиринском водохранилище понизят на полметра из-за ремонта дамбы ГЭС

Уровень воды в Чигиринском водохранилище в августе понизят на полметра из-за ремонта дамбы возле местной гидроэлектростанции в д.Чигиринка Кировского района.

19.07.2018 - 11:33 | Подсобное хозяйство Климовичского ЛВЗ получило в подарок трактор «Беларус МТЗ-3522»

Трактор «Беларус МТЗ-3522» получило в подарок подсобное хозяйство Климовичского ЛВЗ от ОАО «Минск кристалл» - управляющая компания холдинга «МИНСК КРИСТАЛЛ ГРУПП».

19.07.2018 - 11:25 | Кабинет по основам безопасности открылся на базе Центра дополнительного образования детей и молодежи в Климовичах

Кабинет по основам безопасности открылся на базе Центра дополнительного образования детей и молодежи в Климовичах. Об этом сообщили в  Могилевском областном управлении МЧС.

19.07.2018 - 11:06 | В Дрибине 23 июля проведет прием граждан первый заместитель председателя Могилевского облисполкома Олег Чикида

Личный прием граждан приведет 23 июля в Дрибинском районном исполнительном комитете (г.п. Дрибин, ул. Ленина, д.35, 3-й этаж, каб.

17.07.2018 - 10:39 | В Хотимском районе объявлен ежегодный смотр-конкурс на лучшее благоустройство территорий

В Хотимском районе объявлен ежегодный смотр-конкурс на лучшее благоустройство территорий. Об этом сообщили в райисполкоме.