Вверх

Вы здесь

У Бялыніцкім раёне адкрылі мемарыяльную дошку земляку, акадэміку Міхаілу Севярнёву

На фасадзе будынка сярэдняй школы аграгарадка Галоўчын Бялыніцкага раёна адкрылі інфармацыйна-мемарыяльную дошку дзяржаўнаму дзеячу, акадэміку НАН Беларусі і РАСГН, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР, доктару тэхнічных навук, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Міхаілу Севярнёву.

Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні Міхаіла Севярнёва – гендырэктар РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі” Уладзімір Самасюк, доктар навук, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта Таісія Троцкая, акадэмікі НАН Беларусі Леанід Герасімовіч, Генадзь Гануш і інш.

Кіраўніцтва “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі” ўзнагародзіла калектыў Галоўчынскай школы за актыўную і выніковую працу па ўвекавечванні памяці акадэміка Міхаіла Севярнёва Дыпломам і Ганаровым знакам цэнтра, а таксама абвясціла аб заснаванні для лепшага выпускніка школы, які жадае паступіць на вучобу ў аграрную ВНУ, штогадовай прэміі імя М. М. Севярнёва.

Міхаіл Максімавіч, аўтар 42 вынаходніцтваў, больш за 500 навуковых прац, сярод якіх 16 манаграфій, роўна год таму пайшоў з жыцця.

Невялічкая вёсачка Север і Галоўчынская сярэдняя школа сталі стартавай пляцоўкай у жыцці яркага і выдатнага прадстаўніка беларускай і расійскай навуковай інтэлігенцыі, буйнейшага вучонага ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі акадэміка Міхаіла Севярнёва. Нарадзіўшыся ў 1921 годзе, Міхаіл Максімавіч належыў да таго пакалення, якое спазнала складанасці і супярэчнасці 1930-х гадоў, перанесла гора Вялікай Айчыннай вайны.

У 1941 годзе Міхаіл Севярнёў скончыў Галоўчынскую сярэднюю школу. У цяжкі для Радзімы час ён са зброяй у руках адстойвае яе свабоду і незалежнасць. Спачатку змагаўся з фашыстамі ў складзе мясцовай падпольнай камсамольскай групы, затым – у партызанскім атрадзе, а пасля вызвалення раёна мужна ваяваў на фронце. За праяўлены гераізм быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені, медалямі “За адвагу”, “За ўзяцце Кенігсберга”.

Вярнуўшыся з фронту, Міхаіл Севярнёў паступае вучыцца ў Беларускі політэхнічны інстытут. Пасля сканчэння яго праходзіць аспіранцкую падрыхтоўку ў АН Беларусі, паспяхова абараняе кандыдацкую, а потым і доктарскую дысертацыі. Працаваў загадчыкам лабараторыі (з 1954), дырэктарам (1965 - 1972, 1978 - 1983) Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадакі Нечарназемнай зоны СССР, намеснікам Старшыні Савета міністраў БССР (1972-1976), старшынёй экспертнай камісіі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхніцы СССР і Навукова-метадычнага савета па праблемах рэсурсазберажэння, віцэ-прэзідэнтам Акадэміі аграрных навук Беларусі.

З ранняга дзяцінства спазнаўшы цяжар і цану сялянскай працы, Міхаіл Севярнёў яшчэ студэнтам вядзе навуковыя пошукі, практычнае ўвасабленне якіх магло б аблегчыць працу хлебароба, селяніна. У далейшым наш зямляк распрацаваў навуковыя асновы працаздольнасці і даўгавечнасці сельскагаспадарчай тэхнікі і механізмаў, стварыў узоры сельгастэхнікі, якая найбольш поўна адпавядае прыродна-кліматычным умовам Беларусі, правёў сур’ёзныя даследванні паліва-энергетычных рэсурсаў і абгрунтаваў метады павышэння эфектыўнасці выкарыстання традыцыйных відаў энерганосьбітаў, вынайшаў канструкцыі тэхнічных сродкаў для выкарыстання нетрадыцыйных крыніц энергіі – найбольш вядомыя ўстаноўкі для падагрэву вады і паветра ГПВ-240, ГПВ-20, “Гелекс-150”, “Гелекс-75” і іншыя. Менавіта дар навуковага прадбачання і ўменне думаць у глабальным маштабе падказалі яму амаль трыццаць гадоў таму, калі яшчэ не абазначылася гэтак востра праблема з паліва-энергетычнымі рэсурсамі, ідэю стварэння лабараторыі па правядзенні навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ па распрацоўцы і абгрунтаванні метадаў выкарыстання ўзнаўляльных крыніц энергіі.

Знаўцы звяртаюць увагу і на тое, што тады, калі Міхаіл Севярнёў, з’яўляючыся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, узначальваў камісію па пытаннях сельскай гаспадаркі, працаваў намеснікам старшыні Савета міністраў Беларусі, былі прыняты многія асноватворныя рашэнні Вярхоўнага Савета, ЦК КПБ, Саўміна краіны практычна па ўсіх важных пытаннях і накірунках развіцця сельгасвытворчасці, абслугоўваючых і сумежных галінаў, а таксама сацыяльнай сферы на беларускай вёсцы. Нагадаем, што менавіта ў той перыяд былі распрацаваны мэтавыя праграмы па комплекснай механізацыі жывёлагадоўлі, укараненні прагрэсіўных тэхналогій у раслінаводства, пабудаваны першыя буйныя жывёлагадоўчыя комплексы, істотна рэарганізавана рамонта-эксплуатацыйная база калгасаў і саўгасаў, раённых сельгастэхнік, мадэрнізавана вытворчая база Белміжкалгасбуда...

Пералік зробленага Міхаілам Максімавічам можна доўжыць і доўжыць. За вялікі ўклад у развіццё сельскагаспадарчай інжынернай навукі ён узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума – Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”, шматлікімі медалямі.

Вядомы акадэмік Міхаіл Севярнёў і як грамадскі дзеяч: ён выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1971, 1975), узначальваў Беларускае аддзяленне Таварыства інда-савецкай дружбы і культурных сувязяў, распрацаваў Кодэкс вучонага.

Міхаіл Максімавіч з’яўляецца заснавальнікам дзвюх навуковых школ – па надзейнасці і даўгавечнасці сельскагаспадарчай тэхнікі, комплекснай механізацыі і аўтаматызацыі сельскагаспадарчай вытворчасці; і па энергазберажэнні ў сельскай гаспадарцы, вынікі навуковых прац якой увайшлі ў манаграфію «Знос і карозія сельскагаспадарчых машын», дзе выкладзены базавыя ўмовы паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу, распрацаваны ацэнкі тэхналогій і машын па энергазатратах на адзінку прадукцыі. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 5 доктарскіх і больш за 40 кандыдацкіх дысертацый.

Навуковыя работы па даўгавечнасці і працаздольнасці сельгасмашын і энергетычная ацэнка тэхналогіі і машын атрымалі сусветнае прызнанне. Некаторыя яго даследванні апублікаваны ў ЗША, Германіі, Швейцарыі. Цікавы факт: манаграфія М. Севярнёва “Знос дэталяў сельскагаспадарчых машын”, якая пабачыла свет у Беларусі ў 1972 годзе, неаднаразова выдавалася ў Індыі, а ў Галандыі яна перавыдаецца па сённяшні дзень.

Стварыўшы надзейныя і даўгавечныя сельскагаспадарчыя машыны, падрыхтаваўшы пляяду вучняў і паслядоўнікаў, якія жывуць і працуюць практычна ва ўсіх краінах былога СССР, Міхаіл Севярнёў тым самым увекавечыў і сябе – вучонага яркага таленту, мужнага патрыёта і выдатнага арганізатара навукі.

“Зара над Друццю”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

14.12.2017 - 16:44 | В рабочем поселке Татарка Осиповичского района пустили природный газ

Торжественный пуск природного газа состоялся сегодня в рабочем поселке Татарка Осиповичского района. В церемонии принял участие министр энергетики Владимир Потупчик, сообщили в Министерстве энергетики.

14.12.2017 - 11:48 | К Соглашению мэров по климату и энергии присоединились пять городов Могилевской области

К инициативе ЕС «Соглашение мэров по климату и энергии» присоединились еще 20 городов Беларуси. Церемония подписания декларации о присоединении состоялась в Минске на международной конференции, посвященной совместным действиям в рамках инициативы.

13.12.2017 - 10:57 | Председатель Могилевского облисполкома встретился с трудовыми коллективами ОАО «Кричевцементношифер» и «Климовичский комбинат хлебопродуктов»

Председатель Могилевского областного исполнительного комитета Владимир Доманевский встретился с трудовыми коллективами двух предприятий области – ОАО «Кричевцементношифер» и ОАО «Климовичский комбинат хлебопродуктов».

13.12.2017 - 10:48 | В Кричеве на пожаре погибла женщина

В Могилевской области за сутки произошло 2 пожара. Одна из них унес жизнь человека. Об этом корреспонденту сайта сообщила старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

11.12.2017 - 10:31 | Пожар в жилом доме в Костюковичском районе не оставил шансов на спасение пенсионера

Семь пожаров произошло за выходные в Могилевской области. Один из них закончился гибелью, сообщила корреспонденту сайта старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения