Вверх

Вы здесь

У Бялыніцкай ЦБР пасля рамонту адкрылася тэрапеўтычнае аддзяленне

Як вядома, лячэнне хворых залежыць не толькі ад якасных лекаў, але і ад той абстаноўкі, якая створана вакол іх. Пацыентам тэрапеўтычнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы ў гэтым сэнсе пашанцавала: зараз ім давядзецца атрымліваць усе неабходныя медыцынскія працэдуры ў шыкоўных умовах. Пасля рамонту, які доўжыўся амаль што год, аддзяленне зноўку адчыніла свае дзверы.

Удзел ва ўрачыстым адкрыцці тэрапеўтычнага аддзялення прынялі намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Уладзімір Шрубаў, кіраўніцтва райвыканкама, арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў раёна, прадстаўнікі грамадскасці.

«Летась у Бялынічах была праведзена рэканструкцыя дзіцячага аддзялення ЦРБ,— адзначыў Валерый Малашка. – Спадзяюся, што гэта добрая традыцыя прадоўжыцца і надалей. Захаваць здароўе людзей – асноўная задача кіраўніцтва нашай краіны, і мы павінны рабіць усё магчымае, каб выканаць яе».

Работнікі ДУК ДБП “ПМК-241” і ААТ “ПМК-83 Водбуд” займаліся рамонтам палат тэрапеўтычнага аддзялення. І, што немалаважна, у крэдыт. «Як медыкі ратуюць людзей, так і мы падарылі новае жыццё гэтаму будынку, — заўважыў дырэктар ДУК ДБП “ПМК-241” Уладзімір Раманенка. – Няхай лячэнне хворых тут праходзіць якасна і на самым высокім узроўні».

Як і любое свята, адкрыццё аддзялення не абышлося без падарункаў. Начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Уладзімір Шрубаў уручыў галоўнаму ўрачу ЦРБ Віктару Пянькоўскаму сертыфікат на апарат для дыягностыкі захворванняў страўніка, старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін — дакументы на тэлевізар, намеснік старшыні праўлення СВК “Калгас “Радзіма” па ідэалагічнай рабоце Міхаіл Скусаў – дакументы на халадзільнік, Уладзімір Раманенка – на камп`ютар...

Два тэлевізары для ветэранскіх палат падарыла раённае грамадскае аб`яднанне “Белая Русь”.

Настаяцель царквы ў гонар Маці Божай Бялыніцкай айцец Сергій падарыў загадчыцы тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ Святлане Кавецкай ікону, якая садзейнічае хуткаму выздараўленню хворых, а пасля асвяціў палаты аддзялення святой вадой.

Як адзначыў галоўны ўрач ЦРБ Віктар Пянькоўскі, спыняцца на дасягнутым не збіраюцца: у планах — правесці рамонт неўралагічнага і хірургічнага аддзяленняў, а таксама аперацыйнага пакоя.

Па матэрыялах газеты “Зара над Друццю”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «здоровье»:

12.12.2017 - 10:38 | Информационно-образовательная акция «Цифры здоровья: артериальное давление» пройдет 13 декабря в Могилеве и Могилевском районе

Акция «Цифры здоровья: артериальное давление» пройдет 13 декабря в Могилеве и Могилевском районе.

11.12.2017 - 06:30 | Более 350 участников посетили республиканский конгресс «Мама Pro» в Могилеве

Более 350 участников посетили республиканский конгресс «Мама Pro» в Могилеве. Мероприятие собрало на площадке гостиницы «Турист» будущих и уже состоявшихся родителей для диалога с представителями родильных домов областного центра и специалистами, сопровождающими планирование и ведение беременности.

08.12.2017 - 09:27 | В Могилевском университете продовольствия стартовал второй сезон республиканского проекта «Мой стиль жизни сегодня - мое здоровье и успех завтра!»

В Могилевском государственном университете продовольствия стартовал второй сезон республиканского проекта «Мой стиль жизни сегодня - мое здоровье и успех завтра!». Об этом сообщила во время тематического круглого стола психолог отдела общественного здоровья Могилевского областного центра гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья Светлана Головацкая.

07.12.2017 - 10:46 | Методика могилевских врачей запатентована Национальным центром интеллектуальной собственности

Оценка степени синхронизации спонтанного дыхания пациента и аппарата искусственной вентиляции легких разработана заведующим отделением анестезиологии и реанимации кардиохирургического центра Могилевской областной больницы Владимиром Дудко в соавторстве с анестезиологом-реаниматологом Артуром Липницким под руководством доктора медицинских наук Алексея Марочкова. Методика запатентована в Минске Национальным центром интеллектуальной собственности.

06.12.2017 - 15:25 | Могилевская областная станция переливания крови проводит акцию по безвозмездной сдаче крови

Могилевская областная станция переливания крови приглашает жителей региона принять участие в акции, которая пройдет под девизом «У Беларусi добрае сэрца». Об этом сообщили в учреждении здравоохранения.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения