Рус Бел Eng 中文

У Бялыніцкай ЦРБ прайшла першая ў гісторыі раёна лапраскапічная аперацыя

У Бялыніцкай ЦРБ прайшла першая ў гісторыі раёна лапраскапічная аперацыя. Жоўцевы пухір пацыентцы, якая пакутавала на хранічны калькулёзны халетэстыт, быў выдалены без разрэзаў пярэдняй брушной сценкі, а з дапамогай усяго некалькіх праколаў.

Да гэтай падзеі мясцовыя медыкі пачалі рыхтавацца яшчэ колькі месяцаў таму, калі ЦРБ набыло новы хірургічны лапраскапічны комплекс. Хірургі прайшлі вучобу на базе абласной бальніцы, дзе атрымалі ўсе неабходныя веды па правядзенні адносна новага віду аперацыйных умяшальніцтваў.

Першую аперацыю праводзілі загадчык хірургічнага аддзялення ЦРБ Аляксандр Нізаўцоў, хірургі Аляксей Астафьеў і Юрый Маркевіч. Апошні, дарэчы, зусім нядаўна працуе ў Бялынічах і мае вялізны вопыт у дадзеным накірунку сучаснай хірургіі.

На выдаленне жоўцевага пухіра медыкам спатрэбілася 50 хвілін. Для гэтага былі зроблены тры праколы пярэдняй брушной сценкі пацыенткі, у адзін з якіх была змешчана своеасаблівая відэакамера, што перадавала на манітор выгляд пашкоджанага органа. У два астатнія – нажніцы і зажымы.

Аперацыя прайшла без складанасцяў. На наступны дзень 60-гадовая Зінаіда Альшэўская была пераведзена з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленне. Адчувае сябе добра і ўжо праз тыдзень зможа вярнуцца дадому.

Тут варта адзначыць, што пры звычайнай аперацыі на аднаўленне арганізму спатрэбілася б удвая больш часу.

“Канечне, перад аперацыяй хвалявалася, - дзеліцца ўражаннямі Зінаіда Міхайлаўна. – Аднак боязна было не ад таго, што сумнявалася ў прафесіяналізме хірургаў, а па той прычыне, што выкарыстоўвалася новае абсталяванне і я была першай. Рада, што ўсё атрымалася добра. Вялікі дзякуй медыкам”.

“Лапраскапічная хірургія – унікальны спосаб аперацыйнага ўмяшальніцтва, - адзначае Аляксандр Нізаўцоў. – Вельмі задаволены, што гэта тэхналогія пачала ўкараняцца і ў нашым раёне. З дапамогай новага абсталявання можна не толькі праводзіць аперацыі, але і абследаваць брушную поласць чалавека. Што само па сабе ўжо вельмі добра, бо за апошні час колькасць выпадкаў захворвання страўніка, печані, кішэчніка і жоўцевага пухіра значна павялічылася”.

zara.by

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «здоровье»:

19.07.2018 - 12:18 | Открыт благотворительный счет для пожертвований на ремонт старого лечебного корпуса Кричевской районной больницы

Открыт благотворительный счет для пожертвований  на ремонт старого лечебного корпуса Кричевской районной больницы. Об этом сообщили в райисполкоме.

18.07.2018 - 12:43 | Более 40 организаций здравоохранения Могилевской области использует систему обращения электронных рецептов

Систему обращения электронных рецептов использует 41 организация здравоохранения Могилевской  области, еще 15 находятся в стадии подключения. Об этом сообщили в главном управлении по здравоохранению облисполкома.  

18.07.2018 - 11:49 | Общественное обсуждение законопроекта по вопросам донорства крови и ее компонентов пройдет 20 июля в Могилеве

Общественное обсуждение законопроекта «Об изменении законов по вопросам донорства крови и ее компонентов» состоится 20 июля в 15.00 в актовом зале Могилевской центральной поликлиники (ул. Пионерская, 15).

12.07.2018 - 12:56 | C начала сезона в медицинские организации Могилевской области обратилось более 2,5 тыс. пострадавших от укусов клещей

Согласно данным мониторинга с начала сезона в медицинские организации Могилевской области обратилось более 2,5 тыс.

09.07.2018 - 09:29 | Модельный центр по обучению родителей основам безопасной жизнедеятельности детей создан на базе Могилевской областной детской больницы

Модельный центр по обучению родителей основам  безопасной жизнедеятельности детей создан на базе  Могилевской областной детской больницы.