Рус Бел Eng 中文

У Бялыніцкам раённым цэнтры адкрылася выстава вядомага беларускага мастака Віктара Альшэўскага

Культура мае вытокі, і для творчых людзей яна пачынаецца з малой радзімы. Віктар Альшэўскі нарадзіўся ў вёсцы Вугольшчына на Бялыніччыне, і свой творчы шлях пачаў з малюнка рыцара на сцяне хаты. Сёння ён — прафесар, кіраўнік Цэнтра сучасных мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Аднак са сталіцы мастак часта вяртаецца ў родныя мясціны, каб падзяліцца творчымі здабыткамі і натхніцца на новыя.

— Культура заўсёды пачынаецца з правінцыі, — упэўнены Альшэўскі. — Вялікія гарады, якія выраслі, часам разбураюць нейкі такі філасофскі настрой. Той, пра які мы гаворым — ад зямлі.

Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі прадставіў творы земляка, аб’яднаныя пад назвай «Калона славы». Выстава прысвечана 60-годдзю Віктара Альшэўскага.

— Мастакі вяртаюцца дадому, да роднага парога, каб паказаць вынікі сваёй працы, — сказаў на адкрыцці намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый МАЛАШКА. — Карціны Альшэўскага нібыта пракладваюць масток паміж мінулым і будучыняй, і будучыня гэтая прыемная.

На выставе ў Бялынічах — больш за два дзясяткі мастацкіх палотнаў. На «Калону славы» пастаўлены нацыянальныя і культурныя каштоўнасці краіны. Творы маюць свой пазнавальны стыль: новыя формы падкрэсліваюць сутнасць. Тут ёсць і карціны, якія Віктар Альшэўскі падарыў раённаму музею: напрыклад, «Канверт для Бялыніч» з выявай Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, якога мастак называе «святлом, за якім заўсёды ішоў».

— Бялынічы і мая радзіма заўсёды знаходзяцца на калоне славы: яны натхняюць мяне і даюць магчымасць для стварэння новых твораў, — сказаў мастак. — А ўвогуле, кожны з нас павінен на гэтую калону славы ствараць нешта новае, сваё адметнае, што будзе з’яўляцца часткай нашай культуры.

Юбіляра ў Бялынічах віншавалі, рабілі падарункі. Вылучыліся дары Цяхцінскага сельсавета, дзе месціцца родная вёска Віктара Альшэўскага: кошык чырвоных спелых яблыкаў і журавіны з мясцовага лесу. А народны ансамбль «Журавінка» выканаў вясёлыя прыпеўкі пра землякоў. У тым ліку і пра самога мастака. Мастак выказаў удзячнасць землякам і ўсёй Магілёўшчыне, таму што лічыць яе «самым прыгожым і самым шчырым краем».

— Калі ў мяне негатыўны настрой, я знаходжу ў карцінах Альшэўскага пазітыў, гэта самае галоўнае. І калі ён прывозіць свае работы, то ў іх ён нясе сваю цеплыню, — прызнаўся начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Анатоль СІНКАВЕЦ.

Урэшце Віктар Альшэўскі загасіў свечкі на імянінным торце і… адразу ўсім расказаў пра сваё вялікае жаданне:

— Я загадаў, каб у Бялынічах стварылі вялікі музей, якім ён і павінен быць на радзіме такога мастака, як Бялыніцкі-Біруля, — сказаў юбіляр. — І каб сабралі там самыя лепшыя творы мастакоў, якія нарадзіліся на Бялыніччыне.

Няхай спраўдзіцца такое добрае жаданне!

Газета “Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

24.05.2018 - 09:54 | Чтимая копия чудотворной Жировичской иконы Божией Матери прибудет в Бобруйск и Могилев

По благословению Патриаршего Экзарха всея Беларуси митрополита Павла в связи с 550-летием явления иконы Божией Матери «Жировичская» чтимая копия этой святыни из Свято-Успенского Жировичского монастыря перевозится для поклонения по городам Беларуси.

23.05.2018 - 14:36 | Бесплатный фестиваль «БИ-2 FEST» пройдет 6 июля в Бобруйске

Бесплатный летний open-air «БИ-2 FEST» пройдет 6 июля в Бобруйске на площади перед «Бобруйск-Ареной». Хедлайнер мероприятия - группа «Би-2». Коллектив стал инициатором и идейным вдохновителем фестиваля. 

22.05.2018 - 12:26 | Лучшие купальские костюмы выберут на празднике «Александрия собирает друзей» в Шкловском районе

Конкурсно-тематическая программа-презентация купальского карнавального и ростового костюмов «Купаліш і Купалінка» пройдет 7 июля в агрогородке Александрия Шкловского района.

21.05.2018 - 15:26 | Премьеру спектакля «Дюймовочка» представит 26-27 мая Могилевский областной драмтеатр

Спектакль «Дюймовочка» по мотивам одноименной сказки Ганса Христиана Андерсена представит Могилевский областной драмтеатр. Премьерные показы пройдут 26-27 мая, сообщили в администрации учреждения культуры.

18.05.2018 - 21:03 | Могилевский областной драмтеатр отпраздновал 130-летие

Могилевский областной драматический театр сегодня отпраздновал свое 130-летие.