Вверх

Вы здесь

У День Канстытуцыі ў абластным музеі імя П.Масленікава адбылася акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі»

Сёння, у День Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у абластным музеі імя П.Масленікава адбылася цырымонія ўручэння пашпартоў школьнікам Магілёўшчыны ў рамках усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі».

Гэтая акцыя - традыцыйная і праводзіцца ў краіне сёмы год. Ініцыятарам выступіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. У святочным мерапрыемстве прыняў удзел старшыня аблвыканкама Пётр Руднік. Сярод запрошаных – 19 юнакоў і дзяўчын, якім нядаўна споўнілася 16 год. Гэта таленавітыя маладыя людзі, лідэры школьнага жыцця, пераможцы прадметных алімпіяд, актывісты БРСМ.

“Сімвалічна, што ваш першы крок у дарослае жыццё адбываецца падчас святкавання 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, - адзначыў у сваім віншаванні Пётр Руднік. - Вы павінны быць годнымі памяці герояў, сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны. Зараз вы вызначаецеся выдатнай вучобай ў школе, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Жывіце такім жа чынам і надалей. Працягвайце вучобу ў вышэйшых навучальных установах, уладкоўвайцеся на працу і выкарыстоўвайце свае здольнасці на карысць нашай краіны. Толькі разам, агульнымі намаганнямі мы зможаць пабудавать моцную і квітнеючую Беларусь”.

Са шчырым наказам маладым людзям выступіў Епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Ўладыка Сафроній, які адзначыў, что сёняшнія школьнікі і студэнты праз пэўны час будут вызначаць будучае нашага грамадства. “Скончыўся час, калі пра вас думалі, пра вас клапаціліся іншыя. Цяпер вы самі будзеце ўладкоўваць сваё жыццё. Так хай асноўныя вашы памкненні ставяць мэтай не толькі матэрыяльныя, але і духоўныя каштоўнасці”.

З цеплымі словамі пажаданняў Пётр Руднік уручыў школьнікам пашпарт-пуцеўку ў дарослае жыццё. Акрамя таго, юнакам і дзяўчатам падарылі ілюстраванае выданне - "Я – гражданин Республики Беларусь".

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения