Рус Бел Eng 中文

У “Дзень гарніста” ў Магілеве прагаласуюць за лепшае імя для механічнага трубача

У “Дзень гарніста”, які адбудзіцца 1 кастрычніка, ў Магілеве прагаласуюць за лепшае імя для механічнага трубача. Урачыстае мерапрыемства распачнецца ў 18.30 у Музеі гісторыі Магілёва (ратуша). Апроч іншага, падчас яго таксама будзе абвешчана пра рэжым штодзённых выхадаў жалезнага чалавека з выкананнем гарадской фанфары. Да гэтага гарніст з’яўляўся на публіцы ўсяго адзін раз у дзень.

Са спісу імёнаў-фіналістаў конкурсу, які быў абвешчаны пасля прэзентацыі фігуры гарніста, шляхам гаасавання будзе выбрана імя для механічнага трубача. Пасля ўзнагароджвання пераможцы наведвальнікі мерапрыемства змогуць трапіць на экскурсію на вежу ратушы, дзе ўпершыню будзе прадэманстраваны назіральны бінокль “Fujіnon”.

Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства – аўтары і стваральнікі механічнай фігуры трубача інжынер Генадзь Галоўчык і скульптар Андрэй Варабьёў.

 

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна