Рус Бел Eng 中文

У Кіраўскім раёне абмеркавалі пытанні практыка-арыентаванай падрыхтоўкі спецыялістаў

У Кіраўскім раёне на базе Жыліцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага каледжа адбыўся рэспубліканскі семінар па пытаннях практыка-арыентаванай падрыхтоўкі спецыялістаў па бесперапыннай інтэграванай сістэме прафесійнай адукацыі (сярэдне-спецыяльная навучальная ўстанова — вышэйшая навучальная ўстанова). Удзельнікі семінара, а гэта прадстаўнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, каледжаў сельскагаспадарчага накірунку краіны, разглядалі вызначаную тэму ў разрэзе спецыяльнасці “Плодаагароднінаводства”.

Госці пазнаёміліся з вучэбна-вытворчымі аб’ектамі Жыліцкага сельгаскаледжа, абмяняліся вопытам работы па выкарыстанні бесперапыннай інтэграванай сістэмы падрыхтоўкі спецыялістаў.
Трэба адзначыць, гэтая сістэма паспяхова прымяняецца жылічанамі: нямала выпускнікоў каледжа паступілі па ёй ў ВНУ аграрнага профілю, многія плённа працуюць на розных пасадах у галіне сельскай гаспадаркі.

У ходзе семінара адбылася прэзентацыя выставы “Аснова інавацыйнага развіцця галіны агароднінаводства — якасна новы ўзровень падрыхтоўкі кадраў”.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна