Рус Бел Eng 中文

У Кіраўскім раёне праводзіцца дабрачынная акцыя па збору рэчаў для грамадзян, маючых у тым патрэбу

У Кіраўскім раёне праводзіцца дабрачынная акцыя “Абагрэй сваім цяплом!” па збору рэчаў (адзення, абутку і інш.) для грамадзян, маючых у тым патрэбу.

У першую чаргу сабраныя рэчы будуць перададзены малазабяспечаным сем’ям, выхаванцам дзіцячага сацыяльнага прытулку, насельнікам аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў. Не застануцца без увагі і жыхары раёна, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю.

Усе, каму неабыякавы лёс людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, могуць стаць удзельнікамі акцыі: да 30 лістапада 2011 года кожны жадаючы можа даставіць рэчы ў раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па адрасу: г.Кіраўск, вул. Кірава, д.63, каб. №5 (тэл.: 27-4-82).

kirovsk.mogilev-region.by

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна