Вверх

Вы здесь

У Кіраўску адбылося ўрачыстае адкрыццё гарадской лазні

У Кіраўску адбылося ўрачыстае адкрыццё гарадской лазні. Будавалася яна ў межах абласной інвестыцыйнай праграмы. Што асабліва важна: сучасны камфартабельны будынак вырас на месцы старой лазні, «узрост» якой налічваў больш за 70 гадоў.

Будаўніцтва лазні пачалося ў красавіку 2012 года, яе ўвод у эксплуатацыю адбыўся ў вызначаны тэрмін. Каб сказаць, як кіраўчане чакалі гэтага падарунка ад уладаў і будаўнікоў, трэба добра ведаць, што гарадская лазня ўсе гады тут была месцам не толькі чыста санітарна-бытавым, але і, так бы мовіць, сваеасаблівым грамадскім аб'яднанне, традыцыйным, неабходным для сустрэч землякоў, абмену навінамі, сямейнымі радасцямі.

Па ўсіх гэтых прычынах на цырымоніі афіцыйнага адкрыцця новай лазні было шматлюдна: прадстаўнікі раённай улады, будаўнікі, камунальнікі, кіраўчане. А вось апошнія, зразумела чаму, прыйшлі ў поўнай экіпіроўцы: з венікамі для парылкі, неабходнымі прыладамі, каб адразу пасля ўрачыстай часткі пайсці ў лазню за лёгкай парай. Такую магчымасць для самых нецярплівых прадаставіў УКП «Жылкамгас», уласнік лазні.

Старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў павіншаваў усіх са з’яўленнем у горадзе яшчэ аднаго сучаснага сацыяльна значнага аб’екта. Ён спадзяецца, што адкрыццё новай лазні дапаможа кіраўчанам і ўсім жадаючым рабіць істотныя крокі да аздараўлення арганізма, умацавання свайго цела і духу. Кіраўнік раёна выказаў удзячнасць за аказаную падтрымку ў рэалізацыі дадзенага праекта Магілёўскаму аблвыканкаму, а таксама ўсім, хто меў непасрэднае дачыненне да ўзвядзення аб’екта. Асаблівыя словы падзякі прагучалі ў адрас будаўнікоў Кіраўскай ПМК-255 за прафесіяналізм, добрасумленнасць і адказнасць пры выкананні работ, забеспячэнне іх высокай якасці.

Старшыня райвыканкама прывёў цікавыя звесткі з гісторыі ўзнікнення лазняў. Першае ўпамінанне пра іх сустракаецца яшчэ ў XI стагоддзі. Апостал Андрэй, які падарожнічаў па розных краінах, убачыў у Вялікім Ноўгарадзе драўляныя лазні: «Видел бани древены: и как нажарят их румяно, от одежд сволокутся и, взяв молодые прутья, так исхлещут себя, что выходят бездыханны, и остудят водой истомленное тело свое. И опять оживут. То творят мовенье, а не мученье».

Лазня лічыцца адным з найбольш эфектыўных сродкаў аздараўлення арганізма, яна не толькі спрыяе прафілактыцы прастудных захворванняў, але і хвароб мускульнай, косна-сустаўной і сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Ва ўсе часы існавала шмат розных традыцый і абрадаў, звязаных з лазнямі. Напрыклад, у славян перад вяселлем у лазню ішлі разам нявестка і будучая свякруха, якая глядзела, наколькі дзяўчына здаровая целам. У адной кнізе сустракаецца выказванне свякрухі аб будучай невястцы: «У касцях шырокая, такая і траіх народзіць, не крахтане».

Уладзімір Піскіжаў заклікаў гараджан беражліва ставіцца да ўсяго, што зроблена для іх карыснага адпачынку і аздараўлення.

Пасля гэтага Уладзімір Піскіжаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч і начальнік ПМК-255 Ігар Лазаковіч перарэзалі традыцыйную чырвоную стужку перад уваходам у новую лазню і запрасілі ўсіх прысутных наведаць аб’ект, пазнаёміцца з яго аздабленнем, аказваемымі паслугамі. А перад гэтым усе адказныя асобы атрымалі сувеніры ў выглядзе па-святочнаму ўпрыгожаных венікаў для парыльні.

Экскурсію па памяшканнях лазні правяла яе дырэктар Вольга Каваленка. Па меры іх агляду кіраўчане не стрымлівалі станоўчых эмоцый, асабліва тыя, у чыёй памяці захаваліся інтэр’еры старой лазні: маўляў, гэта як дзень і ноч!

Пераступіўшы парог, наведвальнікі апынуліся ва ўтульным холе, дзе размясціўся буфет. У продажы былі венікі, мыйныя прылады, безалкагольныя напіткі ў асартыменце — усё для таго, каб з карысцю для свайго арганізма правесці час сярод сяброў і аднадумцаў.

У жаночым і мужчынскім мыйных аддзяленнях, якія разлічаны на 25 месцаў кожнае, прыемна ўражвалі шыкоўныя мармуровыя лавы. У раздзявалках радавалі вока сваёй белізной новыя шафы, у парыльнях вітаў прыемны пах свежай драўніны. У кожным з мыйных аддзяленняў — невялікія басейны, індывідуальныя душавыя кабіны. Ну чым, скажыце, кіраўская лазня цяпер хужэй тых самых маскоўскіх сандуноў!?

У асобнай частцы будынка размясцілася саўна, якая разлічана на 6 чалавек, тут маецца басейн, пакой для адпачынку з тэлевізарам і мяккай мэбляй.

Атрымаць асалоду ад лёгкай пары і духмянага веніка кіраўчане змаглі ў дзень урачыстага адкрыцця лазні. Да таго ж першыя 10 наведвальнікаў мужчынскага і 10 — жаночага аддзяленняў атрымалі ад уласніка, УКП «Жылкамгас», — бярозавыя венікі для парылкі.

У будучым у лазні плануецца адкрыццё цырульні і масажнага кабінета.

“Беларуская ніва”

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

14.12.2017 - 16:44 | В рабочем поселке Татарка Осиповичского района пустили природный газ

Торжественный пуск природного газа состоялся сегодня в рабочем поселке Татарка Осиповичского района. В церемонии принял участие министр энергетики Владимир Потупчик, сообщили в Министерстве энергетики.

14.12.2017 - 11:48 | К Соглашению мэров по климату и энергии присоединились пять городов Могилевской области

К инициативе ЕС «Соглашение мэров по климату и энергии» присоединились еще 20 городов Беларуси. Церемония подписания декларации о присоединении состоялась в Минске на международной конференции, посвященной совместным действиям в рамках инициативы.

13.12.2017 - 10:57 | Председатель Могилевского облисполкома встретился с трудовыми коллективами ОАО «Кричевцементношифер» и «Климовичский комбинат хлебопродуктов»

Председатель Могилевского областного исполнительного комитета Владимир Доманевский встретился с трудовыми коллективами двух предприятий области – ОАО «Кричевцементношифер» и ОАО «Климовичский комбинат хлебопродуктов».

13.12.2017 - 10:48 | В Кричеве на пожаре погибла женщина

В Могилевской области за сутки произошло 2 пожара. Одна из них унес жизнь человека. Об этом корреспонденту сайта сообщила старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

11.12.2017 - 10:31 | Пожар в жилом доме в Костюковичском районе не оставил шансов на спасение пенсионера

Семь пожаров произошло за выходные в Могилевской области. Один из них закончился гибелью, сообщила корреспонденту сайта старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения