Рус Бел Eng 中文

У кастрычніку ў краіне стартуе першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання

У кастрычніку ў краіне стартуе першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. Пералік устаноў, дзе «рэпетыцыя» будзе праводзіцца па матэрыялах арганізатараў цэнтралізаванага тэсціравання, можна знайсці на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Апрацоўка бланкаў адказаў і падлік вынікаў будуць ажыццяўляцца таксама па тэхналогіях ЦТ. А вось за якасць і змест матэрыялаў тэсціравання, якое праводзіцца іншымі ўстановамі, не згаданымі на сайце, Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў адказнасці не нясе.

Без мабільнікаў і шпаргалак

— Адразу хачу папярэдзіць усіх маладых людзей, якія пажадаюць правесці дыягностыку сваіх ведаў: працэдура правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання нічым не адрозніваецца ад цэнтралізаванага тэсціравання. Задача арганізатараў — прытрымлівацца ўсіх правіл правядзення ЦТ, каб адразу настроіць абітурыентаў на сур’ёзны лад і змадэляваць рэальную псіхалагічную абстаноўку правядзення экзамену: прысутнасць мабільнікаў, дапаможнікаў і шпаргалак у экзаменацыйнай аўдыторыі катэгарычна не дапускаецца, — падкрэсліў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай ФЯСЬКОЎ. — Арганізатарам дазваляецца кансультаваць удзельнікаў «рэпетыцыі» толькі па тэхналогіі работы над тэстам і па парадку запаўнення бланка, але ніякіх кансультацый па змесце тэстаў…

Мы сур’ёзна ўзмацняем кантроль і адказнасць як з боку арганізатараў, так і з боку ўдзельнікаў ЦТ за магчымую ўцечку матэрыялаў рэпетыцыйнага тэсціравання за межы экзаменацыйнай аўдыторыі. Зразумела, што наўрад ці хтосьці стане выкарыстоўваць мабільны тэлефон для таго, каб атрымаць на «рэпетыцыі» больш высокі бал. Але некаторыя ўдзельнікі рэпетыцыйнага тэсціравання фатаграфуюць экзаменацыйныя тэсты, каб потым выкласці іх змест у інтэрнэт. І гэтая тэндэнцыя нас вельмі трывожыць. Акрамя таго, што ў такой сітуацыі парушаюцца нашы аўтарскія правы, Рэспубліканскаму інстытуту кантролю ведаў, калі не спыніць такую «самадзейнасць», давядзецца хутка выстаўляць новыя варыянты тэстаў ужо не толькі на кожны з трох раўндаў рэпетыцыйнага тэсціравання, а значна часцей.

Але мы глядзім яшчэ далей: наша задача — не дапусціць нематываваны выкід экзаменацыйных матэрыялаў у сацыяльныя сеткі падчас правядзення цэнтралізаванага тэсціравання.

Без абмежаванняў

Мікалай Фяськоў патлумачыў, што колькасць дысцыплін, якія можна здаваць на рэпетыцыйным тэсціраванні, у адрозненне ад ЦТ, ніхто не абмяжоўвае. Больш за тое, можна паспрабаваць здаць кожную дысцыпліну нават двойчы, паколькі для кожнага рэпетыцыйнага тура рыхтуюцца два варыянты тэстаў. Таксама да ўдзелу ў рэпетыцыйным тэсціраванні дапускаюцца і дзесяцікласнікі…

Для павышэння эфектыўнасці ад удзелу ў «рэпетыцыі» ЦТ можна скарыстацца паслугамі рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы, які ўжо не першы год арганізуе пры падтрымцы Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў індывідуальныя кансультацыі для ўдзельнікаў рэпетыцыйнага тэсціравання. Там могуць пракансультаваць любога абітурыента, незалежна ад пункта праходжання тэсціравання і месца яго жыхарства. Мэта такой кансультацыі — ліквідацыя прабелаў у ведах і далейшая падрыхтоўка па тэматыцы тэставых заданняў, з якімі абітурыенты не справіліся на «рэпетыцыі» экзамену.

Індывідуальная кансультацыя ўяўляе сабой рассылку вучэбна-метадычнага пакета, які змяшчае тэматыку раздзелаў школьнай праграмы па кожным няправільна выкананым заданні з указаннем года ці класа вывучэння адпаведнага раздзела, з рэкамендаваным спісам вучэбнай і метадычнай літаратуры, са зместам няправільна выкананых заданняў, правільнымі адказамі і ўказаннем да правільнага рашэння. Індывідуальным кансультаваннем у рэжыме ан-лайн займаюцца і ў Ліцэі БДУ.

…І работа над памылкамі

Таксама Мікалай Фяськоў звярнуў увагу абітурыентаў на камп’ютарнае тэсціраванне, якое праводзіцца ў сценах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Гэта новая форма «рэпетыцыі» будучага ЦТ, якую трэба разглядаць як дадатковую магчымасць «патрэніравацца» напярэдадні адказных іспытаў.

Існуюць тры рэжымы камп’ютарнага тэсціравання. У трэніровачным рэжыме ўдзельнік не абмежаваны ў часе праходжання тэста, а таксама ў любы момант ён можа скарыстацца падказкай камп’ютара. У кантрольным рэжыме на рашэнне тэста адводзіцца такі ж час, як і на ЦТ, і выконваецца ён без падказак. Самы ж набліжаны да ўмоў ЦТ — кантрольны рэжым на бланку: тут таксама абмежаваны час, адсутнічаюць падказкі, але правільныя адказы трэба ўносіць у электронную версію бланка, які цалкам адпавядае арыгіналу бланка ЦТ. Перавага камп’ютарнага тэсціравання ў тым, што абітурыент адразу атрымае свой вынік, а таксама ў яго ёсць магчымасць зрабіць работу над памылкамі, убачыць аўтарскае рашэнне задачы і правільны адказ.

У будныя дні камп’ютарнае тэсціраванне праводзіцца раз на дзень у 14.30, а ў суботу і нядзелю ў інстытуце гатовы тэсціраваць ахвотных і тройчы на дзень — у 9.00, 12.00 і 15.00. Кошт камп’ютарнага тэсціравання такі ж, як і звычайнага рэпетыцыйнага, — Br41,8 тыс. У новым навучальным годзе кошт рэпетыцыйнага тэсціравання крыху павялічыўся, паколькі павялічыліся выдаткі на яго правядзенне.

Тэсты, якія выконваюцца на камп’ютары, адрозніваюцца па змесце заданняў ад тых, якія рыхтуюцца для пунктаў тэсціравання. Таму абітурыенты, якія ўжо прайшлі рэпетыцыйнае тэсціраванне, могуць яшчэ раз праверыць свае веды ўжо на камп’ютары. Зарэгістравацца для праходжання камп’ютарнага тэсціравання можна на сайце РІКВ www.rіkс.bу ў раздзеле «камп’ютарнае тэсціраванне».

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «молодежь»:

17.05.2018 - 11:21 | Фестиваль творчества иностранных студентов «Дружба народов» соберет в Могилеве молодежь из шести вузов

XI открытый фестиваль творчества иностранных студентов «Дружба народов» состоится 17-18 мая в Белорусско-Российском университете. Об этом сообщили в учреждении образования.

15.05.2018 - 18:48 | Более 1 тыс. призывников из Могилевской области пополнят этой весной ряды Вооруженных Сил

Более 1 тыс. жителей Приднепровского края во время весеннего призыва будут направлены на срочную службу, в том числе в резерв – 30 человек. Об этом на торжественном мероприятии, посвященном отправке призывников на срочную военную службу в Вооруженные Силы Беларуси, другие войска и воинские формирования страны, сообщил комиссар Могилевской области полковник Александр Горошкин.

14.05.2018 - 10:00 | Шесть могилевчанок поборются за титул «Миледи БРСМ-2018» в городском конкурсе красоты и грации среди учащейся молодежи

Городской конкурс красоты и грации «Миледи БРСМ-2018» среди учащейся союзной молодежи первичных организаций ОО «Белорусский республиканский союз молодежи» пройдет 16 мая в 13.00 в Центре культуры и досуга Могилева.

11.05.2018 - 08:44 | Победители 11 олимпиад смогут без экзаменов поступать на наиболее востребованные специальности

Министерство образования определило, победители каких международных олимпиад смогут без вступительных испытаний поступать на наиболее востребованные экономикой специальности в вузы Беларуси в 2018 году.

07.05.2018 - 15:45 | Команда БГСХА заняла второе место в республиканском конкурсе «Студенты. Безопасность. Будущее»

Команда Белорусской государственной сельскохозяйственной академии заняла второе место в республиканском конкурсе «Студенты. Безопасность. Будущее». Об этом сообщила старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.