Вверх

Вы здесь

У Хоцімскім раёне адбыўся семінар-нарада "Роля раённых цэнтралізаваных клубных сістэм у развіцці рэгіянальнай культуры"

У Хоцімскім раёне адбыўся семінар-нарада дырэктараў раённых цэнтралізаваных клубных сістэм, гарадскіх Дамоў (Цэнтраў) культуры і Палацаў Магілёўскай вобласці: "Роля раённых цэнтралізаваных клубных сістэм у развіцці рэгіянальнай культуры".

На два дні гасцямі Хоцімшчыны сталі кіраўнікі вышэй адзначаных структур, а таксама дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы Алег Хмялькоў, дэкан факультэта культуралогіі і соцкультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат педагагічных навук Мікалай Каралеў і дацэнт гэтай кафедры Ірына Клімук.

Як толькі ўдзельнікі семінара выйшлі з аўтобуса ў вёсцы Трасціно, апынуліся на самым сапраўдным Пакроўскім кірмашы. На сталах поруч мясцовага сельскага дома культуры былі выстаўлены разнастайныя восеньскія дарункі: гародніна, садавіна, ягады, хатнія нарыхтоўкі, выпечка і іншыя смачнасці. А таксама вырабы народных умельцаў ад цёплых вязаных шкарпэтак да бочак, усё гэта пры жаданні можна было набыць на памяць. Працаўнікі ўсіх сельскіх Дамоў культуры сустракалі сваіх калегаў песнямі, тэатралізаванымі пастаноўкамі, гульнямі. Была створана сапраўдная святочная кірмашовая атмасфера. І было відаць, з якой неахвотай культработнікі вобласці заходзілі ў залу паседжанняў. Але і у фае СДК іх чакала яшчэ адна неспадзеўка: выстава вырабаў і модны паказ дзіцячай адзежы з падручных матэрыялаў (паперы, цэлафанавых пакетаў, дроту і іншага).

Ужо выступаючы на адкрыцці семінара Алег Хмялькоў растлумачыў, што Хоцімскі раён абраны для правядзення дадзенага мерапрыемства невыпадкова. Пахваліцца такой колькасцю народных, фальклорных, узорных калектываў, удзелам у міжнародных і рэспубліканскіх фэстах, адладжанай працай усіх структур могуць далёка не ўсе. Адзначыўшы заслугі ўсіх культпрацаўнікоў і начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Мікалая Хучава, дакладчык упэўнена заявіў, што ў хацімчан ёсць чаму павучыцца.

Кожны клуб і Дом культуры ў Хоцімскім раёне мае, як гаворыцца, свой твар, сваю разыначку. Выяўляецца гэта ў ліку і ў захаванні абрадаў і традыцый, характэрных толькі для гэтай мясцовасці. Удзельнікі семінара змаглі ўбачыць абрад "Аўсень" у выкананні працаўнікоў Забялышынскага СДК, Ліпаўскі СДК прывёз свой мясцовы абрад "Зборная субота", Бяседавіцкі СДК паказаў праводзіны ў войска.

Уражанні ад першай часткі семінара ў Трасціно ўдзельнікі з лішкам дапоўнілі наведваннем раённага Цэнтра культуры ў гарадскім мястэчку. У фае будынка змесцавалася выстава раённага Дома рамёстваў, на якой былі прадстаўлены лепшыя вырабы майстроў Ніны Рагоускай, Людмілы Краснікавай, Васіля Мяшкова і астатніх умельцаў, якімі багаты наш рэгіён. Ткацтва, кераміка, лозапляцення, саломапляценне, гафт - былі прадстаўлены ўсі рамёствы. Госці настолькі захапіліся, разглядаючы экспазіцыі, маючы зносіны з аўтарамі вырабаў, што прыйшлося перанесці пачатак спектакля народнага тэатральнага калектыва "Прамень", якім завяршаўся першы дзень семінара.

І фінал атрымаўся пад стаць усяму дню. Тэатр прадставіў адну з лепшых сваіх пастановак - "Сабралася бедная басота" - у адноўленых дэкарацыях і з новым акцёрскім складам. І, мяркуючы па бурных апладысментах гледачоў, усе навіны пайшлі на карысць. Другі дзень семінара прайшоў у Цэнтральнай раённай бібліятэцы, дзе за круглым сталом культпрацаўнікі абмеркавалі бягучыя справы, пазначылі арыенціры развіцця і супрацоўніцтва.

Алесь Лесін, газета “Шлях кастрычніка”

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

14.12.2017 - 16:44 | В рабочем поселке Татарка Осиповичского района пустили природный газ

Торжественный пуск природного газа состоялся сегодня в рабочем поселке Татарка Осиповичского района. В церемонии принял участие министр энергетики Владимир Потупчик, сообщили в Министерстве энергетики.

14.12.2017 - 11:48 | К Соглашению мэров по климату и энергии присоединились пять городов Могилевской области

К инициативе ЕС «Соглашение мэров по климату и энергии» присоединились еще 20 городов Беларуси. Церемония подписания декларации о присоединении состоялась в Минске на международной конференции, посвященной совместным действиям в рамках инициативы.

13.12.2017 - 10:57 | Председатель Могилевского облисполкома встретился с трудовыми коллективами ОАО «Кричевцементношифер» и «Климовичский комбинат хлебопродуктов»

Председатель Могилевского областного исполнительного комитета Владимир Доманевский встретился с трудовыми коллективами двух предприятий области – ОАО «Кричевцементношифер» и ОАО «Климовичский комбинат хлебопродуктов».

13.12.2017 - 10:48 | В Кричеве на пожаре погибла женщина

В Могилевской области за сутки произошло 2 пожара. Одна из них унес жизнь человека. Об этом корреспонденту сайта сообщила старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

11.12.2017 - 10:31 | Пожар в жилом доме в Костюковичском районе не оставил шансов на спасение пенсионера

Семь пожаров произошло за выходные в Могилевской области. Один из них закончился гибелью, сообщила корреспонденту сайта старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения