Вверх

Вы здесь

У Клімавічах пашыраюць колькасць кацельных на мясцовых відах паліва і вырабляюць уласную электраэнергію

У Клімавічах пашыраюць колькасць кацельных на мясцовых відах паліва і вырабляюць уласную электраэнергію. Галоўны энергетык ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў» Сяргей Дземідзенка гаворыць, што замахнуцца на ўнікальны праект па перапрацоўцы адходаў прадпрыемства прымусіла жыццё.

«Ад асноўнай сыравіны камбіната застаецца так званае шалупінне зерня. Каб яго ўтылізаваць, мы павінны былі плаціць мясцоваму «Камунальніку». Інакш выкарыстоўваць адходы вытворчасці не атрымлівалася. Напрыклад, для камбікорму жывёле яно не прыдатнае. З гэтым нешта трэба было рабіць», — падзяліўся Сяргей Філіпавіч.

…Вядома, калі шукаеш выйсце, то яно знойдзецца. Заходнія тэхналогіі па выкарыстанні шалупіння ў якасці паліва аказаліся быццам бы спецыяльна створаныя да патрэб Клімавіцкага камбіната хлебапрадуктаў. Заставалася толькі знайсці сродкі на неабходнае абсталяванне і адаптацыю праекта да мясцовых рэалій. «Нарэшце такая кацельная напрыканцы мінулага года была запушчана ў эксплуатацыю, — расказаў галоўны энергетык. — Камбінат, як кажуць, адразу адчуў розніцу. Мала таго, што праблема ўтылізацыі знікла. За кошт уласнага паліва мы абаграваем пяціпавярховы будынак інтэрната».

Дарэчы, як сведчаць заключэнні спецыялістаў, энергаёмістасць шалупіння можна супаставіць з вугалем-антрацытам. Адходы перапрацоўкі зерня саступаюць яму ўсяго ў два разы. На камбінаце падлічылі: калі мадэрнізаваць цеплавую трасу, то атрыманай энергіі будзе дастаткова і на тое, каб падтрымліваць неабходную тэмпературу ў адміністрацыйным будынку і бытавых памяшканнях. Што і плануюць зрабіць у бліжэйшай перспектыве.

Клімавіцкі «Камунальнік» стаўку таксама робіць на мясцовыя віды паліва.

«Вось яно, наша гаручае, — майстар мясцовага УКП «Камунальнік» Васіль Дуеў не без задавальнення дэманструе гару дранкі, якая хутка пойдзе ў топку. — Згодна з праграмай мадэрнізацыі вытворчасці і эканоміі энергарэсурсаў наша прадпрыемства набыло два айчынныя катлы магутнасцю 2 мегаваты кожны. Працуюць яны на адходах драўніны, якія здрабняюцца з дапамогай спецыяльнай тэхнікі. А цяпло і гарачую ваду падаём у некалькі мікрараёнаў горада».

Дровы прадпрыемства ў асноўным нарыхтоўвае самастойна: з гэтай мэтай тут стварылі дзве брыгады. «Дзякуючы пераабсталяванню катлоў нормы расходу паліва мы скарацілі на 20 працэнтаў», — удакладніў намеснік дырэктара Клімавіцкага УКП «Камунальнік» Аляксандр Глушакоў.

«Эканоміць сродкі нам таксама дапамагае кагенерацыйная ўстаноўка, якая вырабляе энергію. Такім чынам, электрычнасць абыходзіцца ў тры разы танней, чым па дзеючых цэнах, — расказаў Аляксандр Сяргеевіч. — У мінулым годзе дзякуючы сваёй «электрастанцыі» атрымалі прыбытку на 1 мільярд рублёў. Сёлета, спадзяёмся, лічба меншай не будзе».

Значна скараціліся страты і ў выніку замены старых цепласетак на сучасныя. Яны адноўлены амаль напалову. «А ў аграгарадку Ціманава іх наогул ліквідуем. Справа ў тым, што гэтае мястэчка для перасяленцаў будавалася паскоранымі тэмпамі, пра эканомію дваццаць год таму асабліва не думалі. Трубы цеплатрасы нават не ізалявалі. І ацяпленне ў вёсцы, лічы, «залатым» стала», — падзяліўся Аляксандр Глушакоў.

Праблему вырашылі так: закупілі міні-катлы для асабістага ацяплення, затратную лінію трубаправода дэмантавалі. У цэлым яна скарацілася на 4 кіламетры, і 32 сям’і зараз градус у сваіх дамах задаюць самі. Аднак надалей праект, як кажуць, «завіс». «Частка жылля прыватызаваная, частка — не. Калі апошняй катэгорыі маем права ўстанавіць газавы кацёл за кошт бюджэту, то тым сялянам, якія выкупілі кватэры, — не. Мы звярнуліся з адпаведнымі пытаннямі ў міністэрствы ЖКГ і эканомікі. Спадзяёмся, што ў выніку зможам усё ж давесці гэтую задачу да лагічнага завяршэння», — разважае Аляксандр Глушакоў.

Пры плане мінус 5 працэнтаў паказчык першых дзевяці месяцаў бягучага года па энергазберажэнні Клімавіцкага раёна склаў мінус 6,2 працэнта. Доля мясцовых відаў паліва — звыш паловы, што таксама больш, чым планавалі.

«Хачу адзначыць: эканамічнасць у працы — не толькі дзеля паказчыкаў. Без умення лічыць, шукаць і рэалізоўваць выгадныя праекты сёння цяжка рухацца наперад, — выказаў сваю думку галоўны спецыяліст аддзела ЖКГ Клімавіцкага райвыканкама Сяргей Паўлючэнка. — Рэзерваў у гэтым накірунку шмат. Многія з іх ужо знайшлі сваё адлюстраванне ў раённых планах па энергазберажэнні на будучы год і далейшую перспектыву».

«Рэспубліка»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

11.12.2017 - 10:31 | Пожар в жилом доме в Костюковичском районе не оставил шансов на спасение пенсионера

Семь пожаров произошло за выходные в Могилевской области. Один из них закончился гибелью, сообщила корреспонденту сайта старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

07.12.2017 - 12:31 | Горки 15-17 декабря примут открытые чемпионаты Могилевской области по пауэрлифтингу в троеборье и жиме штанги лежа

Горки 15-17 декабря примут VI открытый чемпионат Могилевской области по пауэрлифтингу в троеборье и IV открытый чемпионат Могилевской области по пауэрлифтингу в жиме штанги лежа. Турниры состоятся в спортивном комплексе БГСХА.

07.12.2017 - 12:08 | Международный турнир по гандболу среди мужских команд на приз маршала Советского Союза Ивана Якубовского состоится 9-10 декабря в Горках

Традиционный международный турнир по гандболу среди мужских команд на приз маршала СССР, дважды Героя Советского Союза Ивана Якубовского состоится 9-10 декабря в Горках. Состязания примет местная Ледовая арена.

07.12.2017 - 11:55 | На площадке полигона «Осиповичский» войсковой части 12147 проводятся плановые подрывные работы

На площадке полигона «Осиповичский» войсковой части 12147 до 29 декабря в рабочие дни с 10.00 до 18.00 проводятся плановые подрывные работы.

06.12.2017 - 16:12 | В Глуске после капремонта открылся бассейн

В Глуске после капремонта открылся плавательный бассейн. В торжественной церемонии приняли участие руководство облисполкома, райисполкома, представители трудовых коллективов, общественности и молодежь, сообщил начальник управления образования облисполкома Владимир Рыжков.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения