Рус Бел Eng 中文

У мінскім выдавецтве Віктара Хурсіка пабачыла свет кніга “Бялыніччына: краязнаўчы энцыклапедычны даведнік”

У мінскім выдавецтве Віктара Хурсіка (друкарня ТАА “Бізнесафсет”) пабачыла свет кніга “Бялыніччына: краязнаўчы энцыклапедычны даведнік”.

Гэтае выданне сталася лагічным завяршэннем адмысловага творчага праекта, які на працягу трох апошніх гадоў рэалізоўвалі журналісты “Зары над Друццю” з мясцовымі краязнаўцамі. Сярод аўтараў “Бялыніччыны” бібліятэкары Ала Войлакава, Ірына Трэццякова, Людміла Усава, ветэран педагагічнай працы Васіль Цыркуноў, журналісты Міхась Карпечанка і Віктар Сухараў... І тыя краязнаўцы, якіх сёння, на жаль, няма побач з намі: Міхась Радоўскі, Уладзімір Серыкаў.

Гэта кніга з’явілася дзякуючы падтрымцы калектываў ПМК № 241 (дырэктар Уладзімір Раманенка), ААТ “ПМК № 83 Водбуд” (Андрэй Царыкаў), СВК “Калгас “Радзіма” (старшыня праўлення Аляксандр Лапацентаў), “Ількавічы” (Віктар Крыванос”), “Калгас імя Заслонава” (Іван Ісаеў), “Кудзін” (Адам Сачыловіч), райспажыўтаварыства (Тамара Адамовіч). Прадмову “Наша памяць – гэта наша сакральная прастора” да краязнаўчага выдання напісаў старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін.

У алфавітным парадку на старонках кнігі сцісла апавядаецца аб знакамітых земляках, расказваецца пра знакавыя падзеі гісторыі раёна, апісваюцца гістарычныя мясціны і помнікі.

zara.by

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна