Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Масленікава адбылося адкрыццё выставы гістарычных партрэтаў "Рэмінісцэнцыя"

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Масленікава адбылося адкрыццё выставы гістарычных партрэтаў "Рэмінісцэнцыя" мастака-манументаліста, дацэнта кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва Юрыя Каралевіча. Выкананыя ў рэалістычнай манеры, карціны кампазіцыйна і канцэптуальна нагадваюць славутыя сармацкія партрэты Вялікага княства Літоўскага. Дарэчы, амаль усе асобы, прадстаўленыя на партрэтах, таксама родам з Вялікай Літвы.

"Рэмінісцэнцыя" — гэта вельмі патрыятычная выстава з відавочным асветніцкім ухілам. Яна мовай выяўленчага мастацтва распавядае пра нашу гісторыю, славутых сыноў беларускай зямлі ад Рагвалода і Усяслава Чарадзея да Льва Сапегі і Тадэвуша Касцюшкі.

Па словах Юрыя Каралевіча, яго галоўнай задачай было перанесці на палатно дух беларускай шляхты, яе гонар і высакароднасць.

Радио Могилев

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна