Дзіцячая ўзорная студыя выяўленчага мастацтва “Мастыхін”, якая дзейнічае пры школе мастацкіх рамёстваў у Горках, атрымала ганаровую магчымасць прадставіць работы сваіх навучэнцаў на выставе ў Магілёўскім абласным музеі імя П. В. Масленікава.
Магіляўчане ўпершыню змогуць пазнаёміцца з экспазіцыяй юных горацкіх мастакоў. Гэта стала магчымым дзякуючы намаганням кіраўнікоў “Мастыхіна” Аляксандра Шаўцова і Алены Бруй. Гэта прафесіяналы, якія імкнуцца передаць таленавітым выхаванцам усе свае ўменні і майстэрства, прыцягваюць іх да ўдзелу ў конкурсах і выставах рознага ўзроўню. Таму, можна сказаць, што работы хоць і дзіцячыя, але выкананы яны прафесійна.
26 экспанатаў выставы, большасць з якіх пейзажы рознага фармату ў розных тэхніках: гуаш, акварэль, алей, крэйды, пастэль. Узрост аўтараў ― ад 12 да 18 гадоў. Таму, як лічаць супрацоўнікі музея, выстава больш зацікавіць наведвальнікаў дзіцячага узросту. Але ж для развіцця эстэтычнага і мастацкага густу экспазіцыю карысна наведаць і дарослым.
30 сакавіка падчас адкрыцця можна будзе пазнаёміцца з аўтарамі і іх настаўнікамі, пачуць гісторыі стварэння экспанатаў, пацікавіцца сакрэтамі поспеху юных мастакоў, многія з якіх з’яўляюцца пераможцамі конкурсаў і фестываляў самых розных узроўняў.
Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца ў 14. 00.
Газета “Горацкі веснік”
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
23.02.2021 - 11:03
Свитч-экскурсии и ярмарки забытых книг - могилевские библиотеки проведут день открытых дверей
16.02.2021 - 14:12
16.02.2021 - 12:22
Музей в Белыничах стал творческой лабораторией для школьников (видео)