Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці стартаваў экалагічны праект «Захаваем ваду для нас і нашчадкаў»

У Магілёўскай вобласці пры фінансавай падтрымцы кааліцыі «Чыстая Балтыка» стартаваў экалагічны праект «Захаваем ваду для нас і нашчадкаў». На тэрыторыі рэгіёна праект рэалізуецца сумеснымі намаганнямі Магілёўскага грамадскага экалагічнага аб'яднання «ЭНДО» і Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова.

Адным з важных этапаў праекта ўдзельнікі называюць стварэнне беларускай Дняпроўскай рачной сеткі школьных ініцыятыў. У 2002-2004 гадах такая спроба ўжо прадпрымалася, аднак тады справа не была даведзена да канца, кажа кіраўнік Магілёўскага грамадскага экалагічнага аб'яднання «ЭНДО», выкладчык МДУ імя Куляшова Андрэй Пахоменка. Зараз жа для стварэння рачной сеткі ёсць і неабходнае фінансаванне, і людзі, гатовыя прымаць доўгатэрміновы ўдзел у праекце.

Іншыя складаемыя — інфармаванне насельніцтва пра праблемы якасці вады і спосабы іх вырашэння, а таксама даследаванне калодзежнай вады на нітратнае забруджванне. Сёлета ў Магілёўскай вобласці плануецца правесці 4 тыс. такіх аналізаў. У цэлым жа праект разлічаны на тэрмін да 5 гадоў. На першы год яго рэалізацыі ў нашым рэгіёне кааліцыя «Чыстая Балтыка» выдаткавала каля 34 тыс. еўра.

По материалу «Радио Могилев»

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна