Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці з 18 па 20 снежня пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя «Стоп-спайс!»

У Магілёўскай вобласці з 18 па 20 снежня пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя «Стоп-спайс!». Асноўная мэта мерапрыемства — фарміраванне ў дзяцей і моладзі законапаслухмяных паводзін, а таксама прапаганда здаровага ладу жыцця, папярэджанне распаўсюджвання і ўжывання спайсаў.

Супрацоўнікі міліцыі разам з педагогамі і лекарамі выступяць ва ўстановах адукацыі з лекцыямі па прафілактыцы спажывання наркатычных прэпаратаў і псіхатропных рэчываў. Будзе арганізавана работа кансультацыйных гарачых ліній для непаўналетніх і іх бацькоў па пытаннях, звязаных з лячэннем наркаманіі, прававымі наступствамі незаконнага абароту наркатычных сродкаў.

Праваахоўнікі правераць асоб, якія стаяць на ўліку за нарказлачынствы.

Газета “Звязда”

 

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна