Вверх

Вы здесь

У Магілёве прэзентавалі альбом твораў мастацтва з калекцый абластнога музея імя П.Масленікава

У Магілёве прэзентавалі альбом твораў мастацтва з калекцый абласнога музея імя П.Масленікава. Аб'ёмны фаліянт утрымвае фатаграфіі больш за 250 рэпрадукцый. У кнізе пададзены фрагменты экспазіцый, якія дзейнічаюць пастаянна і часова, зборы іканапісу і фрэсак, скульптуры, жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Альбом, які падрабязна распавядаў пра калекцыі музея, апошні раз выдаваўся 10 год таму. З гэтага часу фонды ўстановы культуры значна папоўніліся і дасягнулі 4 тыс. адзінак. “Пры складанні кнігі ставілася мэта расказаць пра культуру нашага рэгіёна, якую мы шануем і любім, імкнемся не толькі захоўваць, але і памнажаць у музеннай прасторы, - адзначыла намеснік дырэктара музея па навуковай рабоце Святлана Строгіна. - Дадзены альбом – невялікі зрэз гісторыі і жыццядзейнасці Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя В.П. Масленікава. Ён праўдзіва і з годнасцю прадстаўляе беларускае мастацтва, скарбніцу якога ўпрыгожыла Магілёўшчына, багатая сваёй культурная і гістарычнай спадчынай. Пра гэта сведчаць дасягненні ў галіне промыслаў і рамёслаў, выдатныя літаратурныя, музыкальныя і архітэктурныя помнікі”.

Абласны мастацкі музей імя В.П. Масленікава размяшчаецца ў будынку, які з'яўляецца помнікам архітэктуры пачатку XX стагоддзя, мае рысы стыляў мадэрна, псеўдарускага і позняга класіцызму, паведаміла Святлана Строгіна. Першапачаткова ў будынку размяшчаўся пазямельна-сялянскі банк, а з 1919 па 1932 год знаходзіўся Магілёўскі дзяржаўны гістарычны музей. Яго выдатнасцю быў браніраваны пакой-сейф, дзе захоўваліся музейныя рэліквіі, што паступілі з нацыяналізаваных маёнткаў, магілёўскіх Царкоўна-археалагічнага і Губернатарскага музеяў. Сярод іх: Крыж Еўфрасінні Полацкай 1161 года, выкананы Лазарам Богшам, збор беларускіх рукапісных кніг і грамат (175 адзінак), зброя X-XIV стагоддзяў (280 адзінак), манеты (1800 адзінак), іконы XVII-XIX стагоддзяў, булава Сігізмунда III, карціны I. Айвазоўскага, I.Рэпіна, В.Сярова і іншых вядомых мастакоў, мітра магілёўскага архіепіскапа Георгія Каніскага, каралеўскія граматы XVI-XVIII стагоддзяў (26 адзінак), рукапісныя ірмалогіі 1697 года з малюнкамі і многае іншае.

З 1932 года ў будынку знаходзіўся Магілёўскі абкам партыі, аднак спецсховішча працягвала дзейнічаць да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, калі экспанаты былі вывезены за межы Магілёва (лёс іх застаўся невядомы). У 1944 годзе, пасля вызвалення горада, тут размяшчаліся абкам і гаркам партыі, пасля - рэдакцыя газеты «Магілёўская праўда», а 19 лістапада 1990 года быў адкрыты Магілёўскі абласны мастацкі музей. Пачатак яго фарміраванню паклала перадача Магілёўскім абласным краязнаўчым музеем 83 твораў жывапісу, графікі, прадметаў прыкладнога мастацтва.

Новым імпульсам у далейшым развіцці музейнай калекцыі стаў дар (28 ліпеня 1994 года) заслужанага дзеяча мастацтваў, народнага мастака Рэспублікі Беларусь Паўла Масленікава, імя якога з'яўляецца адным з самых вядомых і паважаных у беларускім мастацтве, навуковых колах, міжнародным асяроддзі. Наш зямляк унёс вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры. У 1994 годзе ён перадаў у дар гораду Магілёву 125 твораў жывапісу і тэатральна-дэкаратыўнага мастацтва, якія ляглі ў аснову адкрыцця абласнога мастацкага музея яго імя (22 студзеня 1996 года).

З гэтага часу фонды музея папаўняліся падарункамі мастакоў: Э.Карповіча, Г.Паплаўскага, Ул.Напрэенкі, Ул.Ральцэвіча, Ул.Масленікава, В.Альшэўскага, Ф.Гумена і іншых. Фондавы багаж дазволіў абазначыць новыя мэты і задачы яго камплектавання. Музей атрымаў магчымасць прадэманстраваць назапашанае і напрацаванае раней: сфарміраваць новыя пастаянныя экспазіцыі і працаваць са зменнымі выставачнымі праектамі Так, у 2002 годзе адкрыты мемарыяльны зал, прысвечаны творчасці вядомага мастака-скульптара, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За высокія дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” Уладзіміра Летуна. Экспазіцыя была створана на аснове калекцыі 62 скульптурных твораў, якую падарыла сям’я мастака.

Вынікам 10-гадовай працы навуковага калектыву з’явілася пастаяная экспазіцыя “Захаваная спадчына” (1 лютага 2007 года). Тут прадстаўлена партрэтная галерэя асветнікаў Беларусі, якія склалі культурна-гістарычны патэнцыял беларусскіх зямель. Сярод іх партрэты Еўфрасінні Полацкай, Пятра Мсціслаўца, Спірыдона Собаля, Максіма і Васіля Вашчанкаў, Георгія Каніскага і інш. Партрэты выкананы на высокім прафесійным узроўні таленавітым магілёўскім мастаком Канстанцінам Прашковічам.

Аднак галоўным экспанатам гэтай экспазіцыі з'яўляецца манументальны жывапіс XVIII стагоддзя, які прадстаўляе гістарычную і мастацкую каштоўнасць, - кампазіцыя «Ператварэнне Гасподне», выратаваная і адрэстаўраваная (на працягу 20 год) мастакамі Ул. Лукашэвічам, Ю.Маліноўскім, Ф. Сарокам. Сёння гэта - унікальны і адзіны помнік на постсавецкім бязмежжы, так шырока прадстаўлены ў музейных умовах.

З 5 снежня 2008 года стаў функцыянаваць мемарыяльна-мастацкі зал, прысвечаны творчасці Канстанціна Геды. У аснове выставы - 82 працы, падараваныя яго дачкой Ірынай, якая пражывала ў Аргенціне.

Самы вялікі фондавы збор музея - сучаснае мастацтва Беларусі. Гэта вызначыла адкрыццё яшчэ адной новай пастаяннай эскпазіцыі - «Выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны XX стагоддзя» (22 снежня 2010 года). Яна прадстаўляе рэтраспектыўны паказ мастацкай творчасці і ўключае ў сябе каля 200 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (ахоплівае перыяд з 1937 па 2010 год).

Важнейшым аспектам дзейнасці Магілёўскага абласнога мастацкага музея з’яўляюцца кантакты з бліжнім і далёкім замежжам на аснове выставачнай дзейнасці і штогадовага правядзення Міжнароднага пленэра па жывапісу “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве», прысвечанага знакамітым землякам зямлі Магілёўскай. У пленэрах прымаюць удзел майстры з розных краін свету: Расіі, Украіны, Сербіі, Арменіі, Аўстрыі, Германіі, Ізраіля, Польшчы, Балгарыі, Казахстана, Беларусі.

“Сёння Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава знаходзіцца ў творчым росквіце, - лічыць Святлана Строгіна. - Адкрыты цэлыя пласты нацыянальная культуры і новыя імёны, што ў значнай ступені ўздзейнічае на адносіны гледачоў да беларускага мастацтва, у якім адбыліся цікавыя змены”.

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

15.12.2017 - 15:17 | Статус культурной столицы перейдет от Бобруйска к Новополоцку

Во Дворце искусств Бобруйска сегодня пройдет торжественная церемония закрытия республиканской акции «Культурная столица Беларуси 2017». Об этом сообщили в горисполкоме.

12.12.2017 - 10:11 | Известные хиты рок- и поп- музыки прозвучат в сопровождении симфонического оркестра и хора Могилевской городской капеллы 14 декабря

Известные хиты рок- и поп- музыки прозвучат в сопровождении симфонического оркестра и хора Могилевской городской капеллы под управлением Сергея Лищенко. Мероприятие состоится 14 декабря в городском центре культуры и досуга, сообщили в администрации капеллы.

08.12.2017 - 12:44 | В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске»

В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске».  Об этом корреспонденту сайта сообщили в  главном управлении идеологической работы, культуры и по делам молодежи облисполкома.

08.12.2017 - 11:33 | Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря

Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря.

06.12.2017 - 16:00 | Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилеве

Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилевском музее этнографии (ул. Первомайская, д.8).

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения