Вверх

Вы здесь

У Магілёўскай абласной бібліятэцы адбыўся вечар пад назвай "Першы магілёўскі археограф і гісторык"

17 снежня ў актавай зале Магілёўскай абласной бібліятэкі адбыўся вечар-партрэт "Першы магілёўскі археограф і гісторык", прысвечаны 210-годзю Мікалая Гартынскага. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі супрацоўнікі установы культуры.

Мікалай Гартынскі ўвайшоў у гісторыю Магілёва дзякуючы выданню "Хроніка горада Магілёва", якая з’явілася першым і найбольш значным помнікам мясцовага летапісання.

Вядучы навуковы супрацоўнік Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е.Р. Раманава Марына Тарасава паведаміла студэнтам гістарычнага факультэта МДУ імя А.А. Куляшова пра старэйшага магілёўскага краязнаўца Іераніма Філіповіча. Некалі менавіта ён знайшоў арыгінал "Хронікі горада Магілёва" ў Пецярбургскай Публічнай бібліятэцы імя Салтыкова-Шчадрына (зараз Расійская Нацыянальная бібліятэка).

Госця падаравала бібліятэцы дзесяты выпуск гісторыка-краязнаўчага зборніка "Магілёўшчына". Сюды ўвайшлі навуковыя праекты Крычаўскага і Клічаўскага краязнаўчых музеяў, распрацоўкі асобных музейных заняткаў, экскурсій па экспазіцыях.

Будучыя гісторыкі даведаліся пра жыццё і прафесійную дзейнасць Мікалая Гартынскага. Меропрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй, а таксама аглядам найбольш каштоўных краязнаўчых дакументаў, якія абласная бібліятэка набыла ў Год роднай зямлі.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения