Вверх

Вы здесь

У Магілёўскай вобласці падведзены вынікі аздараўленчай кампаніі "Лета - 2009"

У Магілёўскай вобласці падведзены вынікі аздараўленчай кампаніі "Лета - 2009". Як паведаміла карэспандэнту сайта загадчыца сектара па арганізацыі аздараўлення ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Марына Багданава, у перыяд летняй аздараўленчай кампаніі была арганізавана работа 466 лагераў з дзённым знаходжаннем і 154 лагераў з кругласутачным знаходжаннем, з іх - 23 стацыянарных.

Усе аздараўленчыя лагеры адкрыліся з дазволу адпаведных органаў і працавалі ў адпаведнасці з графікам. Лагеры дзённага знаходжання працавалі ў 2-3 змены, лагеры кругласутачнага знаходжання - 3-4 змены. Сярэдні кошт пуцёўкі ў лагеры з кругласутачным знаходжаннем склаў Br430 тыс.

Летам 2009 года ў лагерах дзённага і кругласутачнага знаходжання планавалася аздаравіць 52 тыс. дзяцей. Усяго аздаравілася 52 343 чалавекі, з іх у лагерах дзённага знаходжання – 27 203 дзіцяці, у лагерах кругласутачнага знаходжання – 25 140 дзяцей. Такім чынам, планавыя заданні па летнім аздараўленні выкананыя на 100,7%.
Асаблівая ўвага была нададзена аздараўленню дзяцей-сірот і дзяцей-інвалідаў. Усяго гэтым летам ў лагерах было аздароўлена 2065 дзяцей-сірот і 267 дзяцей-інвалідаў.

Выхаваўчая работа ў аздараўленчых лагерах была спланавана і прысвечана Году роднай зямлі і 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Былі спланаваны мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскіх акцый "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся", "Здаровы я - здаровая краіна", "Здаровае лета", "Моладзь, клікні ЗОЖ", рэспубліканскага конкурсу "Мірная зямля".

Праведзеныя мерапрыемствы былі накіраваны на рашэнне задач духоўна-маральнага, грамадзянска-патрыятычнага, інтэлектуальнага, экалагічнага, творчага, сацыяльнага і фізічнага развіцця дзяцей, задавальненне іх рознабаковых пазнавальных і эстэтычных запатрабаванняў.

У адпаведнасці з графікам у лагерах працавалі кружкі выяўленчага мастацтва, "Лега", "Умелыя рукі", танцавальныя і іншыя. Праводзіліся выставы дзіцячых работ.

Заслугоўвае ўвагі вопыт работы аздараўленчага лагера кругласутачнага знаходжання "Мара" (Бабруйскі раён) па пытаннях арганізацыі ўсіх мерапрыемстваў і спраў пад дэвізам "Гімн роднай зямлі". Дню незалежнасці Беларусі былі прысвечаны канцэрт-віктарына "Што ты ведаеш пра зямлю, на якой жывеш?", творчы конкурс "Песні і танцы маей краіны", прэзентацыі атрадаў "Спяваю я гімн роднай зямлі".

Не засталіся без увагі і дзеці, якія стаяць на ўліку ў інспекцыях па справах непаўналетніх і знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Для дадзенай катэгорыі дзяцей былі арганізаваны палатачныя лагеры працы і адпачынку, якія карыстаюцца асаблівай папулярнасцю сярод падлеткаў. У перыяд аздараўленчай кампаніі была арганізавана работа 56 лагераў гэтага кірунку, у якіх адпачылі 526 дзяцей і падлеткаў. Акрамя гэтага, навучэнцы дадзенай катэгорыі ажыццяўлялі сваю дзейнасць у вучнёўскіх вытворчых і сельскагаспадарчых брыгадах, працоўных і валанцёрскіх атрадах, школьных лясніцтвах, лагерах працы і адпачынку, профільных і аздараўленчых лагерах, прымалі ўдзел у нарыхтоўчых працах і інш.

Цэнтрам фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў, акрамя спартыўных аздараўленчых лагераў на турбазах "Школьнік", "Сіманава - 6", "Вяслярная база", "Патрыёт" на базе в/ч "Пашкава", была арганізавана работа перасоўных палатачных лагераў па месцах баявой славы Магілёўшчыны. Праводзіліся экскурсіі па памятных месцах Магілёва і Магілёўскай вобласці, фінальныя спаборніцтвы па розных відах спорту, праграмам абласной і рэспубліканскай спартакіяд школьнікаў.

Летам 2009 года ў вобласці рознымі формамі працоўнай і забаўляльнай дзейнасці было абхоплена больш за 90 тысяч школьнікаў, што складае 80,7% ад агульнай колькасці навучэнцаў агульнаадукацыйных школ.
У цэлым летнюю аздараўленчыю кампанію-2009 на Магілёўшчыне можна назваць паспяховай, - адзначыла Марына Багданова.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения