Вверх

Вы здесь

У народных традыцыях адбыўся пяты фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Глушанскі хутарок»

У народных традыцыях адбыўся пяты фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Глушанскі хутарок».

Акунуцца ў атмасферу тых часоў, калі жылі нашы продкі, змог кожны, хто завітаў у пасёлак Глуша. Сюды з’ехаліся майстры і творчыя калектывы амаль з усёй вобласці. На жывапіснай пляцоўцы каля драўлянага храма ў гонар Святога Панцеляймона гудзеў кірмаш, гучалі народныя спевы, завіхалася моладзь у традыцыйных строях.

- У нас нават паркуршчыкі з Бабруйска дэманстравалі свае галавакружныя прыёмы менавіта ў вышыванках, - кажа ідэйны натхняльнік і ініцыятар гэтага прыгожага народнага свята, старшыня Глушанскага сельвыканкама Марыя Сушчанка. - Фестываль дапамагае нам знаходзіць сярод мясцовых жыхароў сапраўды таленавітых людзей.

Шматлюдна было каля рыбацкага падвор’я «Ціхі вір», дзе запрашалі пачаставацца юшкай. Зачароўвалі сваёй прыгажосцю абярэгі і вышыванкі клічаўскіх майстрых, вабілі вока вырабы з лазы таленавітых умельцаў з бабруйскай вёскі Пятровічы (лапці на дарослага чалавека можна было набыць усяго за 50 тысяч рублёў). Вочы разбягаліся ад вялікага выбару вырабаў з саломкі, скуры, тканіны, цэглы, зробленых рукамі майстроў з Глускага, Асіповіцкага і іншых раёнаў. Адбыўся конкурс прыпевак, дзе паміж сабой спаборнічалі прадстаўнікі з розных дамоў культуры Бабруйскага раёна, майстар-клас па ганчарным мастацтве, які праводзіў вядомы ганчар краіны Юры Боўда. Можна было пакаштаваць розныя гатункі мёду, пачаставацца беларускім баршчом і медавухай. Ахвотныя не праміналі магчымасці папоўніць запасы на зіму па вельмі прывабным кошце. Бульбу ўсяго за 2,5 тысячы рублёў за кілаграм прапаноўваў агракамбінат «Бабруйскі». А смачную прыправу «Гарладзёр» з хрэну, часнаку і памідораў можна было набыць усяго па 10 тысяч рублёў за паўлітровы слоік.

«Глушанскі падворак» за 5 гадоў займеў сваіх прыхільнікаў. Сярод іх і дачка Алеся Адамовіча Наталля. Яна ў захапленні ад свята, кажа, што яно зараджае станоўчымі эмоцыямі і дорыць добры настрой. Не прапускае яго старшыня Бабруйскага райсавета Аляксандр Емяльянаў, які разам з іншымі прадстаўнікамі ўлады Бабруйскага райвыканкама прымаў удзел ва ўзнагароджанні лепшых з майстроў. Сярод тых, хто быў адзначаны, глушанскі дзіцячы ўзорны калектыў «Глечыкі», які ўзначальвае майстар Аляксандр Арлоў.

Старшыня Глушанскага сельвыканкама Марыя Сушчанка ўпэўнена, што праз нейкі час гэтае прыгожае свята набудзе больш сур’ёзны статус.

Нэлі Зігуля,“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения