Рус Бел Eng 中文

У пасёлку Кірава Мсціслава з'явілася новая аптэка

Выконваючы просьбы жыхароў пасёлка Кірава Мсціслава, ад цэнтральнай раённай аптэкі Магілёўскага РУП “Фармацыя” адкрыта аптэка пятай катэгорыі №201, якая размясцілася ў адміністрацыйным будынку ААТ “ПМК-94 “Водбуд”. У дадзеным мікрараёне пражывае больш за 800 чалавек, з якіх 155 пенсіянераў і каля 100 дзяцей.

У аптэцы праводзіцца як безрэцэптурны водпуск лекаў, так і па рэцэптах, наладжана льготнае абслугоўванне грамадзян. Загадвае аптэкай спецыяліст вышэйшай адукацыі правізар первай кваліфікацыйнай катэгорыі Таісія Пажарская, здольная даць слушную кансультацыю па прымяненню лекавых сродкаў.

Раёная газета “Святло Кастрачніка”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна