Вверх

Вы здесь

У пошуку наследнікаў дамоў, якія пустуюць, сельвыканкамы Чавускага раёна робяць запыты у Мурманск і Уладзівасток

Дом у самым цэнтры аграгарадка Каменка адразу выбіваецца з агульнага шэрага дагледжаных будынкаў. Хаця драўляная хата і плот ля яе акуратна пафарбаваныя, але забітыя дошкамі вокны сведчаць: гаспадары тут больш не жывуць.

"Яна стаіць не першы год. Наследнікі — недзе ў Мурманскай вобласці, і мы шлём ім ліст за лістом з напамінам, што трэба з гэтай нерухомасцю нешта рабіць альбо адмаўляцца. Але адказу пакуль яшчэ няма. А без яго не маем права знесці будынак, які прыходзіць у заняпад", — гаворыць старшыня Каменскага сельсавета Віктар Сарокін.

А гэты ўчастак, падзяліўся планамі Віктар Сцяпанавіч, можна было б выкарыстаць пад будаўніцтва новага катэджа. «І камунікацыі ўсе ёсць: дом для маладых спецыялістаў атрымаўся б выдатны». Два такія катэджы на месцы старых дамоў гэтым летам у аграгарадку ўжо з’явіліся. Наваселле там нядаўна справілі маладыя сем’і Кавальковых і Рыжовых.

"Усяго ў гэтым годзе на тэрыторыі сельсавета знеслі 18 старых дамоў, якія не мелі гаспадароў, — удакладніў Віктар Сарокін. — Дапамагалі нам СВК «Светлы шлях» і «Калгас «Свет Кастрычніка», лясгас раёна. У выніку і вёскі добраўпарадкаваны, і ў севазварот гаспадарак вярнулі звыш 5 гектараў зямлі".

У цэлым па раёне 2013 год таксама стаў ударным у плане ліквідацыі старых хат. «Калі раней за год такім чынам «спісвалі» каля 80 дамоў, то сёлета за дзесяць месяцаў — амаль 130, — расказаў старшыня Чавускага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Чыканаў. — Вялікае дзякуй мясцовым прадпрыемствам, якія прынялі ў гэтым актыўны ўдзел. Бо выдаткаванняў на такія мэты не хапае, а знос толькі адной хаты абыхо­дзіцца ў 3—4 мільёны рублёў. Да таго ж работы складаныя, патрабуюць спецыяльнай тэхнікі».

Такі напрамак працы ў мясцовых улад будзе «гарачым» і надалей. Колькасць сельскіх жыхароў змяншаецца, а апусцелых хат, наадварот, — расце. Яшчэ дзесяць гадоў таму ў Чавускім раёне пражывала 27 тысяч чалавек, зараз — крыху больш за 20 тысяч. Палова з іх — вяскоўцы. «Прычым 6 тысяч сялян — пенсіянеры», — адзначыў Аляксандр Чыканаў.

Адна з сур’ёзных праблем, якая затрымлівае працу па зносе нежылых дамоў, лічыць старшыня раённага Савета дэпутатаў, — недасканаласць заканадаўчай базы.

"Наследнікі не спяшаюцца афармляць такую нерухомасць ва ўласнасць, бо гэта працэдура нярэдка даражэй за кошт самой хаты, — гаворыць Аляксандр Васільевіч. — У лепшым выпадку атрымліваюць права на спадчыну, тады як заканадаўства абапіраецца на ўласніка".

А з наследніка што спытаеш? Яго нават за недагледжаны двор не аштрафуеш. Ды і шукаць іншы раз даводзіцца не толькі на тэрыторыі рэспублікі: запросы з Чавус адпраўляюцца нават на Далёкі Усход, не кажучы пра іншыя рэгіёны Расіі! У мясцовай улады ёсць магчымасць пусціць, што называецца, цяжкую артылерыю — судзіцца. «Былі такія моманты, — прызнаў Чыканаў. — Праўда, аказалася, што шлях гэты цяжкі, малаперспектыўны, затратны па часе і грашах. Таму стараемся ўсё-такі дамаўляцца з нядбайнымі «гаспадарамі», якія самі часам не ведаюць: патрэбна ім дача ў вёсцы ці не? Тлумачым, што хату трэба рамантаваць, траву касіць. Самім жа прыемна будзе тады адпачываць». Раённыя дэпутаты таксама паралельна рыхтуюць свае прапановы па ўдасканаленні заканадаўства.

Дарэчы, жыхарка Чавус Людміла Ялтухоўская на сваім прыкладзе даказала: сельскаму дому можна не толькі знайсці добрае прызначэнне, але і зарабіць на гэтым! Апусцелую хату ў вёсцы Прылепаўка яна выкупіла ў нашчадкаў. І адкрыла там аграэкасядзібу.

"Зрабілі з сынам рамонт, закупілі посуд, пасцельную бялізну — і жадаючыя пагасціць у вясковай глыбінцы знайшліся! — падзялілася пенсіянерка. — Месца вельмі прыгожае, рэчка Проня зноў-такі непадалёку. Праўда, выгоды ўсе на вуліцы, тут жа і калодзеж. Але іншым гараджанам з Беларусі і Расіі і нават заморскім гасцям менавіта гэта і падабаецца. Кажуць, што вельмі цікава пабачыць сапраўдную беларускую вёску".

Мінус у плюс ператварылі і пяць яе землякоў. А ў цэлым на Магілёўшчыне сёння зарэ­гістравана каля 170 аграэкасядзіб. Некаторыя з іх «прапісаліся» ў неперспектыўных калісьці дамах. Як ні кажы, а ў свежага паветра, імклівай рачушкі ці задумлівага лесу ёсць перавагі перад гарадской мітуснёй. Таму, напэўна, даведзеныя да ладу дзедаўскія хаты і не пустуюць.

«Рэспубліка»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

14.12.2017 - 16:44 | В рабочем поселке Татарка Осиповичского района пустили природный газ

Торжественный пуск природного газа состоялся сегодня в рабочем поселке Татарка Осиповичского района. В церемонии принял участие министр энергетики Владимир Потупчик, сообщили в Министерстве энергетики.

14.12.2017 - 11:48 | К Соглашению мэров по климату и энергии присоединились пять городов Могилевской области

К инициативе ЕС «Соглашение мэров по климату и энергии» присоединились еще 20 городов Беларуси. Церемония подписания декларации о присоединении состоялась в Минске на международной конференции, посвященной совместным действиям в рамках инициативы.

13.12.2017 - 10:57 | Председатель Могилевского облисполкома встретился с трудовыми коллективами ОАО «Кричевцементношифер» и «Климовичский комбинат хлебопродуктов»

Председатель Могилевского областного исполнительного комитета Владимир Доманевский встретился с трудовыми коллективами двух предприятий области – ОАО «Кричевцементношифер» и ОАО «Климовичский комбинат хлебопродуктов».

13.12.2017 - 10:48 | В Кричеве на пожаре погибла женщина

В Могилевской области за сутки произошло 2 пожара. Одна из них унес жизнь человека. Об этом корреспонденту сайта сообщила старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

11.12.2017 - 10:31 | Пожар в жилом доме в Костюковичском районе не оставил шансов на спасение пенсионера

Семь пожаров произошло за выходные в Могилевской области. Один из них закончился гибелью, сообщила корреспонденту сайта старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения