На працягу двух апошніх месяцаў маладыя сем’і, якія прымалі ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе “Узорны дом маладой сям’і”, знаходзіліся ў чаканні вынікаў. І вось, так бы мовіць, канчатковая кропка ў вызначэнні пераможцаў была пастаўлена на апошнім пасяджэнні райвыканкама. Яна зыходзіла з вывадаў раённай камісіі, якая была сфарміравана для гэтых мэт.
Уручэнне дыпломаў і каштоўных падарункаў адбылося ў мінулую пятніцу напачатку работы сесіі райсавета. Цырымонію ўзнагароджвання праводзіў кіраўнік раёна Уладзімір Даніленка. Сёлета моладзевы конкурс на п’едэстал перамогі вывеў адразу две сям’і, бо толькі на адзін бал апярэдзіла сям’я-пераможца сям’ю, якая заняла другое месца. Таму было прынята рашэнне ва ўрачыстай абстаноўцы прывітаць адных і другіх. І яшчэ адна адметнасць сёлетняга конкурсу – дзве сям’і-пераможцы пражываюць у аграгарадку Ржаўка.
Кіраўнік раёна ўручыў сям’і Сталярэнкаў, якая, дарэчы, прыбыла на ўзнагароджванне ў поўным саставе, дыплом пераможцы конкурса і каштоўны падарунак.
Сям’я Дзянісавых, якая заняла ў конкурсе другое месца, таксама прымала ўзнагароды ў поўным саставе – дыплом і каштоўны падарунак.
Малодшы састаў пераможцаў конкурса не быў абыйдзены ўвагай: Уладзімір Даніленка падарыў дзецям школьныя прыналежнасці. Кіраўнік раёна падзякаваў лідэрам за актыўную жыццёвую пазіцыю і пажадаў у аналагічных абласных і рэспубліканскіх конкурсах не толькі прымаць удзел, але і стаць пераможцамі.
Раёная газета “Прысожскі край”
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
25.01.2021 - 11:28
25.01.2021 - 09:21
Делегат ВНС: государство создает все условия для благополучной жизни, важно поддерживать эту работу
22.01.2021 - 09:44
22.01.2021 - 09:40
21.01.2021 - 14:27
Делегат ВНС: поддержка института семьи и детей - один из важных аспектов развития страны
21.01.2021 - 10:31