Вверх

Вы здесь

У СВК “Калгас “Радзіма” пачаў дзейнічаць сучасны камбікормавы завод

У СВК “Калгас “Радзіма” пачаў дзейнічаць сучасны камбікормавы завод, праектная магутнасць якога складае вытворчасць за суткі 90 тон адпаведнай высокаякаснай прадукцыі.

Ідэя пабудовы ўласнага камбікормавага завода ў старшыні СВК “Калгас ”Радзіма” Аляксандра Лапацентава нарадзілася на падставе эканамічнай мэтазгоднасці і дакладных разлікаў перспектыўнага развіцця сельгаскааператыва. Да слова сказаць, гэтыя дзве ўмовы заўсёды абавязковыя ў інавацыйнай дзейнасці сельгаспрадпрыемства. Больш за тое, Аляксандр Лапацентаў імкнецца ўкараняць задуманае пры мінімальных затратах. Не адыйшоў ён ад гэтага прынцыпу і пры пабудове камбікормавага завода. Пад вытворчы цэх сіламі калгаснай будаўнічай брыгады было пераабсталявана памяшканне былой АВМ, якое некалькі гадоў не выкарыстоўвалася. Пайшла ў справу і частка абсталявання самой устаноўкі па вытворчасці вітаміннай мукі. Паспеў старшыня сельгаскааператыва яшчэ па старых цэнах набыць у спецыялізаванай фірме “Полымя”, што на Барысаўшчыне, з якой, дарэчы, у яго дзясяткі гадоў плённага супрацоўніцтва і партнёрства, неабходныя механізмы. Цяпер яны падаражалі больш як у два разы. Іншымі словамі, на ўсё тое, каб камбікормавы завод быў пабудаваны і пачаў выдаваць прадукцыю, гаспадарка затраціла крыху больш за 900 мільёнаў рублёў.

Тэхналагічная лінія завода камп’ютарызавана, а высокі ўзровень механізацыі звёў практычна да нуля выкарыстанне цяжкой ручной працы. У выніку, працуюць на прадпрыемстве ўсяго два чалавекі: аператар Аляксандр Шаракоўскі і вадзіцель спецыяльнай машыны Леанід Шут.

«У гэтыя дні, - распавядае Аляксандр, - мы выпускаем некалькі відаў камбікорму з рознымі дабаўкамі, цалкам забяспечваючы ім патрэбнасць жывёлагадоўчай галіны сельгаскааператыва: у сярэднім да 24 тон штодзённа. – І тут жа не вытрымлівае, дадае: -- Дагэтуль калгас набываў камбікорм на млынкамбінаце, карыстаўся паслугамі перасоўнага камбікормавага міні-завода. Плацілі штомесячна па 70-80 мільёнаў рублёў. Цяпер яго выпускаем на месцы і са свайго зерня, выкарыстоўваем разнастайныя дабаўкі. У камп’ютарнай праграме закладзены дзясяткі рэцэптаў прыгатавання камбікорму. Якасная атрымліваецца прадукцыя.

«Ідэя пабудовы ўласнага завода ўзнікла невыпадкова, - паведаміў Аляксандр Лапацентаў. - Мы настроіліся самым сур’ёзным чынам развіваць свінагадоўлю. Да канца бягучага года пагалоўе свіней плануем павялічыць амаль у тры разы – да трох тысяч галоў. Нашы спецыялісты падлічылі, што пры выкарыстанні камбікорму, вырабленага на калгасным заводзе, можам забяспечыць адкормкам кілаграмовыя прывагі, а рэнтабельнасць галіны складзе не меней за 30 працэнтаў.

Паказальна, што гаспадарнікі з Вішова маюць намер адгружаць высокаякасны камбікорм і навакольным гаспадаркам. Вытворчая магутнасць прадпрыемства рабіць гэта дазваляе.

«Зара над Друццю»

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «regions»:

22.12.2016 - 08:38 | More than 60 families of Glussk district exercised their right for family capital

Since the programme "Family capital" started in Glussk district, more than 60 families have exercised their right for family capital and opened accounts in banks.

02.12.2016 - 04:28 | Jack Frost's residence to open in Khotimsk district

Jack Frost's residence opens in Khotimsk district. It will be housed in a cosy house in forestry near Varvarovka village.

13.11.2016 - 21:13 | Sports and recreation centre reconstructed in Bykhov

The reconstruction lasted for several years, but now the centre looks like a newbuild, though the building is rather old. First it was used for quartering the 57th decorated with the Order of the Red Banner Smolensk navy missile-carrying aviation division. But in 2008 the building was occupied by the sports and recreation centre. And in 2013 its reconstruction began.

09.11.2016 - 14:39 | November 12 Dribin district to hold the cinema fest “Zhar-Ptushka - 2016”

November 12 Dribin district holds the children’s cinema fest “Zhar-Ptushka - 2016”. The information is provided by the district ideology, culture and youth’s affairs office.

01.11.2016 - 11:57 | Chief specialist of “Kadino” firm wins in the contest “Young housewife” in Mogilev district

Chief specialist of “Kadino” firm LudmilaKovaleva became a winnerof the contest “Young housewife-2016” in Mogilev district. She impressed the jury with a nice smile, excellent performance on the stage and her signature dish.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения