Рус Бел Eng 中文

У СВК "Калгас "Авангард” устаноўлена абсталяванне для выпайкі цялят КВТ-2

У СВК "Калгас "Авангард” Асіповіцкага раёна ўстаноўлена абсталяванне для выпайкі цялят КВТ-2. Кожная з дзвюх установак прызначана для кармлення 50-60 цялят вадкімі кармавымі сумесямі.

Прывілея новаўвядзенняў у тым, што яны забяспечваюць дазіраванне кармоў і выбар любога тэхналагічнага плана выкормлівання, захоўваючы пры гэтым, дзякуючы аўтаматычнай ідэнтыфікацыі, як групавы, так і індывідуальны падыход да гадаванцаў. Акрамя таго, новыя паілкі даюць магчымасць аўтаматычнага дазіравання дадатковых кампанентаў, напрыклад, вітамінных дабавак, лекавых сродкаў — у сухім і вадкім выглядзе — для прафілактыкі і лячэння захворванняў.

Зараз у рэканструяваным памяшканні былога птушніка — тут зроблена асвятленне, устаноўлены водаправод з шарыкавымі паілкамі — знаходзіцца 180 галоў цялят, з іх 120 выкормліваюцца "электрамамамі”. У будучым плануецца набыць яшчэ 2 устаноўкі КВТ-2 для большага ахопу пагалоўя цялят, якіх сюды прывозяць з усіх ферм гаспадаркі. Тут яны будуць знаходзіцца пры-блізна на працягу шасці месяцаў, пераводзячы на вагу — пакуль не дасягнуць 180 кілаграмаў.

Складана сказаць, наколькі ўзраслі сярэднясутачныя прывагі маленькіх бычкоў і цялушак, аднак тое, што праца на ферме стала лягчэйшай і больш камфортнай — факт бясспрэчны.

”Асіповічкі край”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна