Вверх

Вы здесь

У заключным этапе конкурсу “Зорка ўзышла над Беларуссю” прымуць удзел 25 прадстаўнікоў Магілёўшчыны

Другі этап конкурсу маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю" прайшоў 24 лютага ў Палацы культуры вобласці. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ва ўправленні культуры Магілёўскага аблвыканкама.

Праграмай мерапрыемства былі прыдугледжаны 76 нумароў. Гэта эстрадныя, народныя спевы, размоўны жанр, аўтарская песня і сучасны танец. Само дзейства цягнулася каля 5 гадзін.

Акрамя Палаца культуры вобласці другі этап конкурса прайшоў у Магілёўскім дзяржаўным каледжы мастацтваў. Тут былі прадстаўлены намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, ”Скульптура”, “Жывапіс і графіка”, “Дызайн”, “Рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленнях і шоу-праграм”. 6 удзельнікаў намінацыі “Фатаграфія” прадэманстравалі свой талент у прыватнай фотастудыі “Стылягі” (вул. Першамайская, 31). У Магілёўскім абластным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы адбыліся спаборніцтвы ў сацыяльнай рэкламе.

У выніку прафісійнае журы вызначыла 25 кандыдатаў для ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”. “Сістэма правядзення ў вобласці рэгіянальных фестываляў у розных жанрах і накірунках судзейнічала актыўнаму удзелу маладых выканаўцаў у дадзеным конкурсе. Спадзяемся, яны годна прадставяць Магілёўшчыну ў сталіцы нашай краіны”, - адзначылі спецыялісты.

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения