Вверх

Вы здесь

У занальных, а таксама першым абласным этапе конкурса “Зорка ўзышла над Беларуссю” прынялі ўдзел 674 чалавекі

На Магілеўшчыне скончыліся занальныя, а таксама першы адборачны этап Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”. Аб гэтым карэспандэнту сайта поведамілі ва ўпраўленні культуры Магілеўскага аблвыканкама.

У Магілёве, акрамя асноўнага спаботніцтва, 17-18 снежня праводзіліся дадатковыя адборачныя праслухоўванні і агляды ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах культуры і мастацтва.

По словах спецыялістаў, экспертная камісія, ў якую ўваходзілі дзеячы культуры і мастацтва, кіраўнікі вядучых каллектываў, спецыялісты ўстаноў адукацыі Магілёўскай вобласці, адзначыла высокую творчую канкурэцыю, добрую сцэнічную культуру выканаўцаў, створаныя імі вобразы, індывідуальнасць.

Сярод удзельнікаў, а гэта 674 чалавекі, - навучэнцы агульнаадукацыйных школ, выхаванцы пазашкольных устаноў, дзіцячых школ мастацтваў усіх тыпаў, выкладчыкі, студэнты і навучэнцы сярэдніх прафесійна-тэхнічных і вышэйшых навучальных устаноў, працоўная моладзь. Найбольшай папулярнасцю карысталіся намінацыі “Эстрадныя спевы”, “Народныя спевы”, “Жывапіс і графіка”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Фатаграфія”.

Па выніках творчага спаборніцтва экспертная камісія вызначыла лепшых для ўдзелу ў другім абласным адборачным этапе Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”, які адбудзецца 24 лютага 2010 года у Палацы культуры вобласці.

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения