Вверх

Вы здесь

У жыцці дробязяў не бывае

…лі­чыць дэ­пу­тат Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Раз­га­наў.

Што мо­жа быць для дэ­пу­та­та гор­шым, чым па­про­кі лю­дзей у ад­сут­нас­ці яго су­вя­зі з вы­бар­шчы­ка­мі? Маў­ляў, ба­чы­лі мы ця­бе толь­кі раз у жыц­ці, і тое на пла­ка­це пад­час вы­ба­раў. Аляк­сандр Раз­га­наў на тэ­ры­то­рыі сва­ёй вы­бар­чай акру­гі № 88, у якую ўва­хо­дзіць част­ка Ма­гі­лё­ва, а так­са­ма Ма­гі­лёў­скі, Чэ­ры­каў­скі і Ча­вус­кі ра­ё­ны, асо­ба вя­до­мая. Не­здар­ма ж ужо дру­гі тэр­мін за­пар прад­стаў­ляе ін­та­рэ­сы сва­іх зем­ля­коў у вы­шэй­шым за­ка­на­даў­чым ор­га­не дзяр­жа­вы. Ня­даў­на мы ме­лі маг­чы­масць па­на­зі­раць за тым, як ён пра­цуе са сва­і­мі вы­бар­шчы­ка­мі.

Ад­лег­ласць — не пе­ра­шко­да

Яшчэ да па­чат­ку пры­ёму ў Вей­нян­скім сель­са­ве­це Ма­гі­лёў­ска­га ра­ё­на па­спе­ла па­гу­та­рыць са стар­шы­нёй Свят­ла­най Сці­шан­ко­вай. Пад яе «на­гля­дам» — 8 на­се­ле­ных пунк­таў, дзе пра­жы­вае ка­ля 5,5 ты­ся­чы ча­ла­век. Усе лю­дзі роз­ныя, у кож­на­га свае па­трэ­бы. І ка­лі б не Аляк­сандр Раз­га­наў, то стар­шы­ні, з яе не­вя­лі­кім ста­жам пра­цы ў ор­га­нах прад­стаў­ні­чай і ад­на­ча­со­ва вы­ка­наў­чай ула­ды пяр­віч­на­га ўзроў­ню бы­ло б цяж­ка. Аляк­сандр Іва­на­віч жа, сцвяр­джае Свят­ла­на Ула­дзі­мі­ра­ўна, пер­шы па­моч­нік і да­рад­чык. З яго да­па­мо­гай вы­ра­ша­лі­ся пы­тан­ні, якія, зда­ва­ла­ся, не­маг­чы­ма бы­ло зру­шыць з мес­ца.

У Вей­не, на­прык­лад, за­ас­фаль­та­ва­ны ву­лі­цы Цаг­ля­ная, Клуб­ная і Са­вец­кая, і да кож­на­га до­ма пад­ве­дзе­ны газ. У вёс­цы Віль­чы­цы па­кла­лі ас­фальт і пра­вя­лі газ на ву­лі­цы Пар­ты­зан­скай. «Каб мая во­ля, я б Раз­га­на­ва яшчэ і на на­ступ­ны тэр­мін пе­ра­вы­бра­ла, — ка­жа яна. — Ён жа на сва­ім участ­ку ўсё ве­дае! І вель­мі спра­вяд­лі­вы, ні­ко­лі не ся­чэ з пля­ча, заў­сё­ды ста­віц­ца да пы­тан­ня з ро­зу­мам, не пры­мае не­аб­ду­ма­ных ра­шэн­няў».

— Я ве­даю Аляк­санд­ра Іва­на­ві­ча з 2002 го­да, і за гэ­ты час у ра­ё­не шмат ча­го зроб­ле­на пры яго да­па­мо­зе па бу­даў­ніц­тве жыл­ля, во­да­пра­во­да і да­рог, — уклю­ча­ец­ца ў раз­мо­ву ды­рэк­тар Ма­гі­лёў­ска­га ра­ён­на­га ўпраў­лен­ня ка­му­наль­на­га бу­даў­ніц­тва, дэ­пу­тат рай­са­ве­та Яў­ген Драз­доў, які спе­цы­яль­на прый­шоў на су­стрэ­чу з пар­ла­мен­та­ры­ем, каб аб­мер­ка­ваць праб­ле­мы. — Ка­лі Раз­га­наў уз­на­чаль­ваў Ма­гі­лёў­скі рай­вы­кан­кам, бы­ла ство­ра­на ка­ман­да ад­на­дум­цаў, якія маг­лі пра­ца­ваць, не зва­жа­ю­чы на вы­хад­ныя ці ад­па­чын­кі. Ця­пер ён у ста­лі­цы, але пра зем­ля­коў не за­бы­вае. Да­па­мог вы­ра­шыць пы­тан­не са стан­цы­яй абез­жа­лез­ван­ня у Віль­чы­цах, знай­сці 5 міль­яр­даў руб­лёў з 8 не­аб­ход­ных на бу­даў­ніц­тва да­ро­гі ў па­сёл­ку Гу­ба­на­ва.

Ба­раць­ба су­праць са­бак…

Да па­чат­ку пры­ёму за­ста­юц­ца лі­ча­ныя хві­лі­ны, але, як ні дзіў­на, мяс­цо­выя жы­ха­ры не вы­строй­ва­юц­ца ў чар­гу. Ка­лі і за­хо­дзяць, то больш па­ві­тац­ца з дэ­пу­та­там. «А тое, што вост­рых праб­лем ня­ма, дык гэ­та ж доб­ра, — тлу­ма­чыць Свят­ла­на Сці­шан­ко­ва. — Зна­чыць яны вы­ра­ша­юц­ца апе­ра­тыў­на на мяс­цо­вым уз­роў­ні».

Па­чуў­шы, што пры­мае Раз­га­наў, у сель­вы­кан­кам за­ві­та­ла мяс­цо­вая пен­сі­я­нер­ка, якую тур­буе сі­ту­а­цыя з ба­дзяж­ны­мі са­ба­ка­мі. Па яе зва­ро­це ў аг­ра­га­рад­ку ўжо пра­вя­лі ад­лоў, але жы­хар­ку гэ­та не за­да­валь­няе. Пра­па­но­ву тры­маць аса­біс­тую «жуч­ку» на пры­вя­зі жан­чы­на пра­пус­кае мі­ма ву­шэй. Свая — гэ­та ад­но, а вось ін­шыя «пу­жа­юць ку­рэй». Аляк­сандр Раз­га­наў між тым ста­віц­ца да скар­гі з ра­зу­мен­нем. І пра­па­ноў­вае пен­сі­я­нер­цы пры­няць удзел у чар­го­вым ад­ло­ве. Тая з за­да­валь­нен­нем па­га­джа­ец­ца, на­ват га­то­вая па­ка­заць мес­цы, дзе ха­ва­юц­ца ча­ты­рох­но­гія ба­дзяж­кі.

Прад­стаў­ні­кі мяс­цо­вай ула­ды, якія прый­шлі аб­мер­ка­ваць з дэ­пу­та­там пра­цоў­ныя мо­ман­ты, ад­зна­ча­юць: жан­чы­на, вя­до­ма, мае ра­цыю, ды толь­кі яе ба­раць­ба су­праць са­бак ста­ла да­куч­лі­вай. Але дэ­пу­тат за­клі­кае да па­ра­зу­мен­ня і на­гад­вае ко­ліш­ні вы­па­дак у Баб­руй­ску, ка­лі зграя ба­дзяж­ных са­бак ледзь не за­грыз­ла дзяў­чы­ну. «Тое, што мы ча­сам ус­пры­ма­ем жар­там, мо­жа за­кон­чыц­ца тра­ге­ды­яй, — ка­жа ён. — Та­ды шу­ка­ем «край­ніх.» Зні­шчэн­не жы­вёл дэ­пу­тат лі­чыць не леп­шым вый­сцем. Але ж па­куль ін­ша­га ня­ма: пы­тан­не ад­ло­ву і ўтры­ман­ня са­бак у спе­цы­я­лі­за­ва­ных уста­но­вах толь­кі раз­гля­да­ец­ца на рэс­пуб­лі­кан­скім уз­роў­ні.

Як цяж­ка бы­вае знай­сці ўза­е­ма­ра­зу­мен­не з людзь­мі, Аляк­сандр Раз­га­наў ве­дае не па чут­ках. Да сва­ёй дэ­пу­тац­кай дзей­нас­ці ён доў­гі час уз­на­чаль­ваў Ма­гі­лёў­скі рай­вы­кан­кам. Не ад­но кап’ё зла­маў, каб пры­ву­чыць жы­ха­роў пры­ват­на­га сек­та­ра да куль­ту­ры. Цэнт­раль­ная ву­лі­ца аг­ра­га­рад­ка Вей­на ка­лісь­ці на­гад­ва­ла кі­тай­скі «шан­хай» — збі­тыя з до­шак раз­на­мас­ныя па­вет­кі, паў­раз­бу­ра­ныя пла­ты, смец­це. Ка­лі па­ча­ло­ся доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не, Аляк­санд­ра Раз­га­на­ва жы­ха­ры Вей­на на­ват… шкод­ні­кам на­зы­ва­лі. Але мі­нуў час, і на яго ад­рас пай­шлі па­дзя­кі: вы ж нам во­чы ад­кры­лі. Тра­ды­цыя пад­трым­лі­ваць па­ра­дак ка­ля сва­іх да­моў, раз­бі­ваць клум­бы і да­гля­даць га­зо­ны пры­жы­ла­ся. Да пры­го­жа­га хут­ка пры­вы­ка­еш.

Вось і ба­буль­ка, якая аб’­яві­ла вай­ну мяс­цо­вым са­ба­кам, пры­зна­ец­ца, што не па­спе­ла сваю ага­ро­джу пры­вес­ці ў па­ра­дак. Гро­шай не ха­пае, каб да­вес­ці спра­ву да кан­ца за адзін раз. Дэ­пу­тат на гэ­та за­ўва­жае, што ага­ро­джа — не га­лоў­нае. Трэ­ба, каб па­ра­дак быў ка­ля до­ма, бо сён­ня шмат хто за пло­там ха­вае сваю без­гас­па­дар­часць.

…і су­се­дзяў

У пен­сі­я­не­ра з Ду­бін­кі ка­ме­нем спа­тык­нен­ня стаў ка­ва­лак зям­лі. Так скла­ла­ся, што не­каль­кі га­доў та­му зям­лю ва­кол яго на­дзе­ла ад­да­лі мяс­цо­ва­му фер­ме­ру, і пен­сі­я­не­ру, як ён сцвяр­джае, ста­ла цяж­ка да­бі­рац­ца да ўчаст­ка. З су­се­дам па-доб­ра­му да­мо­віц­ца не ўда­ло­ся, і муж­чы­на вый­шаў на сця­жы­ну вай­ны. Ку­ды толь­кі ён не звяр­таў­ся са сва­ёй скар­гай: і да мяс­цо­вых улад, і ў га­зе­ту, і ў аб­лас­ныя ін­стан­цыі. Пен­сі­я­не­ру пра­па­ноў­ва­лі ін­шы на­дзел, але яго гэ­та не за­да­во­лі­ла. Ён лі­чыць, што ад яго прос­та ад­мах­ну­лі­ся. Аляк­сандр Раз­га­наў, не ста­вя­чы пад су­мнен­не спра­вяд­лі­васць і кам­пе­тэнт­насць сва­іх ка­лег, якія зай­ма­лі­ся гэ­тай «зя­мель­най» спра­вай, па­абя­цаў ра­за­брац­ца. На­ват ка­лі за­яў­нік «пе­ра­гі­нае пал­ку», трэ­ба да кан­ца зра­зу­мець, чым ён кі­ру­ец­ца. У ча­ла­ве­ка не па­він­на за­ста­вац­ца ад­чу­ван­ня, што яго іг­на­ру­юць. Ка­лі ён не мае ра­цыі, трэ­ба даць гэ­та зра­зу­мець.

Чым тэ­ры­то­рыя «ды­хае»

— Дэ­пу­та­ты роз­ных уз­роў­няў па­він­ны быць на су­вя­зі, — упэў­не­ны Аляк­сандр Раз­га­наў. — Дзя­ку­ю­чы Свят­ла­не Сці­шан­ко­вай, Яў­ге­ну Драз­до­ву і ін­шым ма­ім па­плеч­ні­кам я заў­сё­ды ве­даю, чым «ды­хае» той жа Ма­гі­лёў­скі ра­ён. З ін­шы­мі ра­ё­на­мі, якія ад­но­сяц­ца да ма­ёй акру­гі, так­са­ма ёсць цес­ныя кан­так­ты. Гэ­тыя су­вя­зі на­пра­ца­ва­ны яшчэ ў бы­лыя га­ды, ка­лі я зна­хо­дзіў­ся на роз­ных кі­ру­ю­чых па­са­дах. Я ні ад ка­го не ўтой­ваю ну­мар свай­го тэ­ле­фо­на. Ка­лі ча­ла­век па­зва­ніў ноч­чу, зна­чыць, у гэ­тым бы­ла па­трэ­ба. Мне со­рам­на, ка­лі я, ся­лян­скі сын, баць­ка яко­га ва­я­ваў на фрон­це, бу­ду ся­дзець склаў­шы ру­кі і не рэ­ага­ваць на зва­ро­ты лю­дзей — які­мі б не­да­рэ­чны­мі яны не зда­ва­лі­ся на пер­шы по­гляд. Я шмат ра­зоў пе­ра­кон­ваў­ся: дро­бя­зяў у жыц­ці не бы­вае. Як і ў тым, што больш за ўсё цэ­ніц­ца тое, што ро­біц­ца для ся­бе. Па­мя­таю, як з’я­ві­ла­ся пер­шая клум­ба ў аг­ра­га­рад­ку Ус­ход. Я звяр­нуў­ся да ін­шых: а чым вы горш? З та­го ча­су жы­ха­ры заў­сё­ды са­джа­юць там квет­кі.

— Дэ­пу­та­ту, які пра­цуе дру­гі тэр­мін, ляг­чэй вы­ра­шаць пы­тан­ні?

— На дру­гі тэр­мін заў­сё­ды больш скла­да­на іс­ці, чым на пер­шы. Трэ­ба спа­чат­ку пра­ана­лі­за­ваць: а што ты ка­рыс­на­га зра­біў для сва­іх зем­ля­коў? Ка­лі вы­браў та­кі шлях — слу­жыць на­ро­ду — трэ­ба іс­ці ім да кан­ца. Тое, што та­бе да­вя­ра­юць лю­дзі, да­дае ад­каз­нас­ці.

— А на што час­цей за ўсё скар­дзяц­ца?

— Час­цей за ўсё звяр­та­юц­ца з праб­ле­ма­мі па во­да­за­бес­пя­чэн­ні, доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні да­рог, з жыл­лё­ва-ка­му­наль­ны­мі пы­тан­ня­мі, — пе­ра­ліч­вае Аляк­сандр Раз­га­наў. — Шмат пры­хо­дзіц­ца раз­гля­даць спраў па зя­мель­ных участ­ках, пад­во­зе лю­дзей. Вя­до­ма, адзін дэ­пу­тат та­кія праб­ле­мы вы­ра­шыць не мо­жа — у яго ня­ма фі­нан­са­вых срод­каў. Ра­зам з вы­ка­наў­чай ула­дай аб­мяр­коў­ва­ем пы­тан­ні і шу­ка­ем шля­хі вы­ра­шэн­ня. Сё­ле­та на­рэш­це «зні­ма­ем» праб­ле­му па ка­на­лі­за­цыі ў вёс­цы Ма­ха­ва. А ле­тась за­бяс­пе­чы­лі ва­дой і га­зі­фі­ка­ва­лі вёс­ку Ся­лец. Тое, што я быў кі­раў­ні­ком ра­ё­на, вель­мі да­па­ма­гае. На пры­ёме з вы­бар­шчы­ка­мі ад­чу­ваю ся­бе ўпэў­не­на, ад­ра­зу ра­зу­мею, чым і як мож­на да­па­маг­чы. А вось ад пус­тых абя­цан­няў ус­трым­лі­ва­ю­ся — інакш ні­я­ка­га да­ве­ру не бу­дзе.

Заў­сё­ды да­ступ­ны

— Для дэ­пу­та­та мяс­цо­ва­га ўзроў­ню вель­мі важ­ная пад­трым­ка ка­лег вы­шэй­ша­га звя­на, — лі­чыць стар­шы­ня Ра­дам­лян­ска­га сель­ска­га Са­ве­та Ча­вус­ка­га ра­ё­на Анд­рэй Ра­гу­еў. — І я вель­мі ўдзяч­ны за тыя па­ра­ды і да­па­мо­гу, якія дае Аляк­сандр Раз­га­наў. Дзя­ку­ю­чы яму шмат ка­рыс­на­га зроб­ле­на для на­сель­ніц­тва. Ад­ной­чы ад­мя­ні­лі пят­ніч­ны аў­то­бус­ны рэйс Ча­ву­сы—Ра­дам­ля, які ка­рыс­таў­ся па­пу­ляр­нас­цю. Але пас­ля та­го, як умя­шаў­ся Раз­га­наў, рэйс вяр­ну­лі. З да­па­мо­гай Аляк­санд­ра Іва­на­ві­ча ўда­ло­ся ад­ра­ман­та­ваць не­каль­кі ву­ліц, якія зна­хо­дзі­лі­ся ў вель­мі дрэн­ным ста­не. А за мі­ну­лыя 2 га­ды зра­бі­лі доб­рую ас­фаль­та­ва­ную да­ро­гу ад на­ша­га аг­ра­га­рад­ка да Ча­ву­саў. Да гэ­та­га тут бы­ла звы­чай­ная гра­вій­ка — ня­гле­дзя­чы на тое, што ў 2006 го­дзе вёс­ка атры­ма­ла ста­тус аг­ра­га­рад­ка. Мне ім­па­нуе, што Аляк­сандр Іва­на­віч заў­сё­ды за­ста­ец­ца да­ступ­ным і нос, як не­ка­то­рыя ін­шыя, не за­дзі­рае. Та­му і вы­бар­шчы­кі ста­вяц­ца да яго з асаб­лі­вы­мі да­ве­рам і па­ва­гай.

— Сва­ім ап­ты­міз­мам ён за­ра­жае ўсіх, — да­паў­няе ка­ле­гу стар­шы­ня Чэ­ры­каў­ска­га рай­са­ве­та Ган­на Ці­ха­на­ва. — Да яго лю­дзі ідуць і з аса­біс­ты­мі пы­тан­ня­мі, і прос­та па­ві­тац­ца. Ён з усі­мі доб­ра­зыч­лі­вы і ўваж­лі­вы. Ка­лі б усе дэ­пу­та­ты та­кі­мі бы­лі, мы б праб­лем не ве­да­лі!

Да­вед­ка

Аляк­сандр Раз­га­наў — дэ­пу­тат Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пер­ша­га, чац­вёр­та­га і пя­та­га склі­кан­няў. На­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па аграр­ных пы­тан­нях. Вы­бі­раў­ся дэ­пу­та­там Між­пар­ла­менц­кай асамб­леі Еў­ра­зій­скай эка­на­міч­най су­поль­нас­ці, чле­нам Ка­мі­сіі па аг­ра­пра­мыс­ло­вай па­лі­ты­цы, пры­ро­да­ка­ры­стан­ні і эка­ло­гіі.

Нэ­лі Зігуля, “Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения