Вверх

Вы здесь

Унікальныя фотаздымкі першага рэктара сучаснага МДУ імя А. А. Куляшова знойдзены ў Санкт-Пецярбургскім музеі

Унікальныя фотаздымкі першага рэктара тагачаснага Магілёўскага настаўніцкага інстытута, сучаснага МДУ імя А. А. Куляшова, знойдзены ў Санкт-Пецярбургскім музеі, паведаміў дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін установы вышэйшай адукацыі Аляксандр Агееў.

Фотаздымкі першага рэктара, Яўгена Іосіфавіча Бычкова, прадстаўлены на выставе архіўных дакументаў у Музеі гісторыі ўніверсітэта. Арганізатарам гэтай выставы якраз і з’яўляецца кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Агееў. Каштоўнасць яго знаходкі падкрэслівае і той факт, што ў партрэтнай галерэі рэктараў універсітэта за ўсю 100-гадовую гісторыю навучальнай установы, замест выявы Яўгена Іосіфавіча мастак адлюстраваў запаленую свечку — напамін аб трагічным лёсе гэтага чалавека.

«Я ведаў пра тое, што фотаздымкі Яўгена Іосіфавіча могуць знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Чаму менавіта ў гэтым горадзе? Усё проста — Яўген Бычкоў вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, — распавядае Аляксандр Агееў. — Дзякуючы падтрымцы з боку адміністрацыі ўніверсітэта, удалося наведаць расійскую паўночную сталіцу і папрацаваць у архіве гэтага горада. Перадусім, канешне, мэтанакіравана шукаў фотаздымак Яўгена Іосіфавіча Бычкова. Знайшоў яго ў фондзе асабістых спраў Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта».

Выстава, на якой прадстаўлены фотаздымак, мае назву «Першыя крокі адукацыі на Магілёўшчыне». У экспазіцыі — больш за 20 унікальных гістарычных дакументаў з Дзяржаўнага гарадскога архіва Санкт-Пецярбурга і Віленскага Дзяржаўнага гістарычнага архіва. «Да гэтага часу ў гісторыі МДУ імя А. А. Куляшова ёсць белыя плямы, — заўважае наш суразмоўца. — Напрыклад, мы надзвычай мала ведалі пра факты з біяграфіі першых выкладчыкаў настаўніцкага інстытута. Дакументы якраз шмат у чым запаўняюць гэтыя лакуны. Напрыклад, магчыма пазнаёміцца з інфармацыяй, ўзятай з асабістых спраў першага дырэктара Магілёўскага настаўніцкага інстытута Уладзіміра Тычыніна, першага выкладчыка матэматыкі Яўгена Аляхновіча, першага выкладчыка гісторыі і геаграфіі Міхаіла Руднёва».

Аляксандр Агееў плануе і далей раскрываць таямніцы гісторыі МДУ імя А. А. Куляшова. «Новыя дакументы адкрываюць новыя факты. Напрыклад, я не ведаў, чаму так шмат у нашым універсітэце спасылак на Віцебскі настаўніцкі інстытут. Аказалася, што першы дырэктар нашай установы, Уладзімір Тычынін, працаваў 20 год менавіта ў Віцебску. Ён быў асабіста знаёмы з дырэктарам Віцебскага інстытута. У 1910 паміж віцебскай і магілёўскай установамі адукацыі адбывалася спаборніцтва, а ў 1913 г. (калі Уладзімір Тычынін зрабіўся дырэктарам) інстытуты пачалі супрацоўнічаць», — заўважае гісторык.

msu.mogilev.by

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения