Вверх

Вы здесь

Услед за ветрам…

На­ват пры­ка­ва­ны да лож­ка, Ва­ло­дзя Ліс до­рыць лю­дзям ра­дасць і свет­лую му­зы­ку.

Та­ко­га я на­ват у сне не маг­ла са­бе ўя­віць. З ней­ка­га ха­о­су гу­каў на свет з’яў­ля­ец­ца строй­ная ме­ло­дыя. І дзе! У стэ­рыль­най па­ла­це ад­ной з ля­чэб­ных уста­ноў Баб­руй­ска. Го­ра­да му­зы­кан­таў, ам­бі­цый­ных і ўпэў­не­ных у са­бе лю­дзей. Ён з лі­ку іх. Зна­ём­це­ся, ды­джэй Ва­ло­дзя Ліс! Як, вы яшчэ ні­чо­га аб ім не ве­да­е­це? Дык гэ­та толь­кі спра­ва ча­су. У на­ступ­ным го­дзе вый­дзе яго пер­шы аль­бом. І та­ды… на­ват «аб­ло­кі за­тан­цу­юць»!

Мы слу­ха­ем ве­цер

Бы­вае, ба­чыш ка­гось­ці ўпер­шы­ню, а зда­ец­ца, што ве­да­еш гэ­та­га ча­ла­ве­ка ўсё жыц­цё. Вось і мы з Ва­ло­дзем ад­ра­зу ж пе­рай­шлі на «ты». На­вош­та ней­кія там умоў­нас­ці?

— Ты, на­пэў­на, за­мерз­ла? Да­вай піць гар­ба­ту, — з гэ­та­га па­ча­ло­ся на­ша зна­ём­ства, ка­лі я (і са­праў­ды амаль аду­бе­ла ў рэй­са­вым аў­то­бу­се), на­рэш­це, знай­шла ў Баб­руй­ску, не зу­сім вя­до­мым мне го­ра­дзе, па­трэб­ную ўста­но­ву.

За вок­на­мі па­хмур­на, а мы п’ём га­ра­чы на­пой і слу­ха­ем му­зы­ку. Хо­ра­ша. Зда­ец­ца, ля­ціш на ней­кім кас­міч­ным ды­ва­не-са­ма­лё­це і ад на­ва­коль­най пры­га­жос­ці дух за­хоп­лі­вае.

— Та­бе па­да­ба­ец­ца? Гэ­тую кам­па­зі­цыю я пры­свя­ціў свай­му сяб­ру Ва­ле­ру Аляк­се­е­ву. Яна на­зы­ва­ец­ца «Ве­цер». Та­му што Ва­ле­ра і ве­цер — гэ­та ад­но і тое ж, та­кі ж імк­лі­вы і не­прад­ка­заль­ны. З ім ні­ко­лі не бы­вае сум­на.

Ад­ра­зу ж па­зна­ла Ва­ле­ру, ка­лі ён, як ве­цер, і та­кі ж не­ўтай­ма­ва­ны, як ство­ра­ная для яго ме­ло­дыя, ува­рваў­ся ў па­ла­ту. Уя­ві­це са­бе су­месь ней­кіх хут­кіх ру­хаў, гу­каў, анек­до­таў і гіс­то­рый. За 5 хві­лін ён па­спеў рас­ка­заць пра тэ­атр, Грыш­каў­ца, уз­га­даць прыт­чу пра свя­та­ра і за­ла­тыя зу­бы, пра­спя­ваць неш­та на тра­сян­цы і пры гэ­тым за­ва­рыць гар­ба­ту і па­аб­ды­мац­ца з пры­ка­ва­ным да лож­ка сяб­рам. Нель­га не ве­рыць яго абя­цан­ням, што хут­ка ўсе да­ве­да­юц­ца пра ды­джэя Ва­ло­дзю. Ён не ён, ка­лі гэ­та­га не ад­бу­дзец­ца. Дзе­ля гэ­та­га Ва­ле­ра, не са­мы ба­га­ты ча­ла­век, га­тоў знай­сці срод­кі і ўсім рас­каз­ваць пра яшчэ ад­ну зор­ку, якая за­ззя­ла на баб­руй­скім не­ба­схі­ле.

— Вось так кож­ны дзень пры­хо­дзіць і па­чы­нае свід­ра­ваць мне маз­гі, — усмі­ха­ец­ца Ва­ло­дзя. І я ба­чу, як гэ­та яму па­трэб­на.

На­пэў­на, ка­лі б не тое ня­шчас­це, аб якім Ва­ло­дзя про­сіць не ка­заць (бы­ло і бы­ло), гэ­тыя два та­кія роз­ныя і ад­на­ча­со­ва ад­ноль­ка­выя ча­ла­ве­кі не су­стрэ­лі­ся б. І, маг­чы­ма, не бы­ло б тых «кас­міч­ных» ме­ло­дый, ад якіх ма­роз па ску­ры.

Са­мы леп­шы дзень

Яго сла­быя паль­цы ад­маў­ля­юц­ца слу­хац­ца. Але на­су­пе­рак гэ­та­му дум­кі свет­ла­га жыц­ця­лю­ба жы­вуць на яго ста­рон­цы «У Кан­так­це». По­бач з пра­ніз­лі­вы­мі ме­ло­ды­я­мі. Дзя­куй усім тым, хто да­па­ма­гае Ва­ло­дзю да­лу­чац­ца да са­цы­яль­най сет­кі і «вы­каз­ваць» дум­кі…

«Я ра­ней ба­яў­ся пры­знац­ца вам, што я не ма­гу ва­ру­шыць на­га­мі і ру­ка­мі. Ба­яў­ся, што гэ­та ад­пу­дзіць ад ма­ёй му­зы­кі. Ця­пер ужо не ба­ю­ся.

Ся­дзе­лі не­як з Ва­ле­ры­ем Аляк­се­е­вым. Га­ма­ні­лі пра тое-сёе. І вось пра што я па­ду­маў: «А які ў яго жыц­ці быў леп­шы дзень?» Ва­ле­ра не змог ад­ка­заць. Я ўспом­ніў свой леп­шы дзень. Не той, ка­лі ў пер­шы раз па­ца­ла­ваў дзяў­чы­ну. Не. Не пер­шы школь­ны дзень і не вы­пуск­ны. Не дзень на­ра­джэн­ня. Усё не тое… Той апош­ні дзень, ка­лі я быў зда­ро­вым. Я гэ­ты дзень ус­пом­ніў цал­кам. Амаль што­хві­лін­на. Ра­ні­цай я быў звы­чай­ным ча­ла­ве­кам. Ста­яў на зям­лі, ба­чыў ве­лі­зар­нае не­ба, ха­дзіў. А ўве­ча­ры ўсё ста­ла па-ін­ша­му. Гэ­та быў са­мы леп­шы дзень май­го жыц­ця!

Ця­пер усё змя­ні­ла­ся. Мне грэх скар­дзіц­ца. Ва­кол мя­не шмат доб­рых лю­дзей. Я жы­ву доб­ра. Ма­ма і та­та по­бач. І я са­чы­няю му­зы­ку. І да­ру яе вам. Я — шчас­лі­вы ча­ла­век…»

— На­ра­джэн­не му­зы­кі — гэ­та та­ям­ні­ца, неш­та аса­біс­тае, ін­тым­нае, — усмі­ха­ец­ца Ва­ло­дзя. — Ні адзін кам­па­зі­тар не рас­ка­жа, як гэ­та ад­бы­ва­ец­ца. Пер­шы трэк мы на­пі­са­лі год та­му ра­зам з Да­ні­і­лам Бя­роз­кі­ным. Да гэ­тай су­стрэ­чы я толь­кі ма­рыў быць дыджэ­ем. А ця­пер раб­лю тое, што на­ват зда­ро­вым не змог бы зра­біць. У мя­не ж ня­ма му­зыч­най аду­ка­цыі. А тут — раз, і быц­цам усё з ног на га­ла­ву ўста­ла. Быц­цам нех­та ска­заў: пі­шы! Ка­лі Ва­ле­ра пры­вёў Да­ні­ка, я не ве­даў, што ра­біць. Не ха­це­ла­ся, каб ду­ма­лі, што я ба­яз­лі­вец. А по­тым са­браў­ся і па­чаў пра­ца­ваць…

Па­кой № 227 — звы­чай­ная па­ла­та, ін­шы­мі сло­ва­мі дру­гі дом Ва­ло­дзі. На­су­праць лож­ка — вя­лі­кае акно, праз якое ён ба­чыць, як ле­та змя­няе сум­ная во­сень. Кру­ціц­ца та­ям­ні­чае ко­ла пры­ро­ды, але кож­ны дзень не па­доб­ны на ін­шыя. Та­му што ёсць му­зы­ка. І ён ву­чыц­ца яе ра­зу­мець. Пры­зна­ец­ца, што шмат ча­му на­ву­чыў яго Аляк­сандр Ка­сін­скі. Ён цэ­ніць яго ка­рыс­ныя за­ўва­гі і ад­чу­вае, на­коль­кі вы­рас за апош­ні час.

— Я ма­ру на­пі­саць му­зы­ку пра Алі­су, дзяў­чы­ну май­го дзя­цін­ства, маё пер­шае ка­хан­не, — пры­зна­ец­ца ён. — Мне бы­ло 15 га­доў, ёй — 14. Я не ве­даю, дзе яна, але за­ста­лі­ся ўспа­мі­ны аб тым бес­тур­бот­ным ча­се. Яна да­ры­ла цёп­лыя па­чуц­ці, ад якіх у ду­шы ўсё спя­ва­ла. І я ча­мусь­ці ўспом­ніў гэ­та.

Ра­зам з Ка­сін­скім яны экс­пе­ры­мен­ту­юць са сты­лем. Гэ­та неш­та на­кшталт да­бстэ­пу, тран­су і тэх­на­сты­лю «ў ад­ным фла­ко­не».

Та­ям­ні­чае — по­бач

«Іс­па­нія. Ібі­ца. Ве­чар. Клуб. Лю­дзі. Не, шмат лю­дзей. Я за «кру­цёл­кай». Іг­раю. Усе тан­цу­юць. Я вам рас­па­вёў сваю ма­ру дзя­цін­ства… Не атры­ма­ла­ся. Сыг­раў толь­кі ў ін­тэр­на­це адзін сэт. І ўсё. Ібі­ца па­куль на­ват не ўсміх­ну­ла­ся. Але…

Я вы­хо­джу іг­раць у ду­э­це з дэль­фі­нам. А што? Ка­лісь­ці ў дзя­цін­стве ў дум­ках я ад­чу­ваў у са­бе ша­лё­ную энер­гію. Ця­пер усё па-ін­ша­му. Пер­шая част­ка скон­ча­на. Да­лей толь­кі гу­кі мо­ра. Тое, што нам даў Бо­жач­ка… Спя­вай, дэль­фін. Не са­ро­мей­ся, сяб­ра… Мне зда­ец­ца, што мы, лю­дзі, час­та не чу­ем ча­роў­ную му­зы­ку пры­ро­ды…»

Мы ся­дзім на­су­праць і раз­маў­ля­ем аб усім. І рап­там па­чы­на­ем га­ва­рыць пра Бо­га.

— Я заў­сё­ды ве­рыў у Бо­га, але па-свой­му, — пры­зна­ец­ца Ва­ло­дзя. — Ду­маў, ён ёсць — і доб­ра. У царк­ву на­ват ча­сам за­хо­дзіў. Бы­ва­ла, едзем на ма­шы­не — мы ж бы­лі «кру­тыя» па­ца­ны! — а на­пе­ра­дзе — храм. Пры­пы­ні­лі­ся, зай­шлі, ляг­чэй ста­ла і да­лей па­еха­лі. Ка­лі тра­піў у бя­ду, пер­шы час ад­мах­ваў­ся ад рэ­лі­гіі. А по­тым ад­на дзяў­чы­на па­зна­ё­мі­ла з ай­цом Елі­се­ем — і неш­та змя­ні­ла­ся ў ду­шы. Гэ­та цу­доў­ны ба­цюш­ка. На­ват мой баць­ка, які скеп­тыч­на ста­віц­ца да свя­та­роў, слу­ха­ец­ца яго.

За­ду­мац­ца аб сэн­се жыц­ця да­па­маг­ла і ўба­ча­ная ад­ной­чы пе­ра­да­ча. Вель­мі пе­ра­ка­наў­ча пра­гу­ча­лі сло­вы ней­ка­га ба­га­сло­ва пра ства­рэн­не Су­све­ту. Ён ка­заў: «Лю­дзі ро­бяць шмат ка­рыс­ных рэ­чаў, ні ад­на з іх не з’я­ві­ла­ся прос­та так, з па­вет­ра. Вось і пла­не­та на­ша, і ўвесь Су­свет не маг­лі ўзнік­нуць са­мі па са­бе. І іс­на­ваць так­са­ма не маг­лі б, ка­лі б та­го не па­жа­даў іх Твор­ца». Ва­ло­дзя моц­на за­ду­маў­ся над гэ­ты­мі сло­ва­мі і зра­зу­меў: Бог ёсць.

— Лю­дзі, на жаль, не цэ­няць тое, чым ва­ло­да­юць, — сум­на ка­жа ён. — Яны ж па-са­праўд­на­му сва­бод­ныя. Ма­юць маг­чы­масць ку­дысь­ці вый­сці. Трэ­ба ра­да­вац­ца кож­най га­лін­цы, кож­най ка­зюль­цы, кож­най кро­пель­цы даж­джу. Не аб­мя­жоў­вай­це сваю сва­бо­ду роз­ны­мі рэ­ча­мі, не шу­кай­це ба­гац­ця, ней­кіх там за­да­валь­нен­няў. Ду­ша сва­бод­ная. А фі­зіч­на мы за­ле­жым ад уся­го.

— А ця­бе мо­жа неш­та раз­зла­ваць? — Ва­ло­дзя на хві­лін­ку за­дум­ва­ец­ца над пы­тан­нем.

— Не ве­даю. На­пэў­на, усё, як і па­ра­да­ваць. Як звы­чай­ны ча­ла­век, я за­ле­жу ад на­строю. Сон­ца све­ціць — ра­дас­на, дождж ідзе — сум­на. А ка­лі сон­ца ня­ма коль­кі дзён за­пар, гэ­та мя­не раз­драж­няе. Яно ёсць — жыць ве­ся­лей.

— Ты лю­біш жыц­цё?

— Я яго ўспры­маю та­кім, якім яно для мя­не іс­нуе.

— Ты ве­рыш, што яно веч­нае?

— Му­зы­ка бы­ла заў­сё­ды, зна­чыць, і жыц­цё веч­нае. Я ні­ко­лі пра гэ­та не ду­маў. А вы­дум­ляць — грэх. Мы па­він­ны не фан­та­зі­ра­ваць, а… ма­ліц­ца.

— Аб чым бы ты ха­цеў па­пра­сіць Бо­га?

— Каб лю­дзі ўба­чы­лі той рай, які зна­хо­дзіц­ца ў іх пад на­га­мі, і не тап­та­лі яго. Яны шу­ка­юць ча­гось­ці леп­ша­га. Ад­сюль вой­ны, нар­ко­ты­кі. Уся на­ша пла­не­та — рай, але мы гэ­та­га не ба­чым. Змей ка­лісь­ці зай­шоў у наш рай і яшчэ не па­кі­нуў яго. Усё па­ча­ло­ся з яб­лы­ка, а скон­чы­ла­ся тым, што мы ма­ем, — ня­на­віс­цю, раз­бу­рэн­нем. Ка­лі споў­няц­ца ўсе жа­дан­ні ча­ла­ве­ка, ён усё роў­на не ста­не шчас­лі­вым. Га­лоў­нае ба­гац­це — гэ­та сва­бо­да, лёг­касць. А не тое, што мож­на пра­даць ці ку­піць.

— Што ты па­ра­іў бы лю­дзям, якія апы­нулі­ся ў та­кім жа ста­но­ві­шчы, што і ты?

— Лю­дзі, зай­мі­це­ся спра­вай, і бу­дзе ха­цец­ца жыць, а не па­мі­раць. А то, ка­лі зда­ры­ла­ся бя­да, па­чы­на­ец­ца: «Я бед­ны і ня­шчас­ны, па­шка­дуй­це мя­не». Не трэ­ба гэ­та­га ра­біць. Жы­ві­це, пі­шы­це вер­шы, му­зы­ку, філь­мы, зай­мі­це­ся чым-не­будзь. Не трэ­ба з ну­дой гля­дзець у столь. Ад гэ­та­га ні вам ляг­чэй не ста­не, ні тым, хто ва­кол вас. Ка­лі па­чы­на­еш ра­біць неш­та, ста­но­віш­ся ча­ла­ве­кам.

«Ка­лі на бе­раг вы­кід­ва­юць ры­бу, яна неш­та яшчэ доў­га ла­по­ча, праг­на ха­пае па­вет­ра, б’ец­ца хвас­том. Вось так і я за­ды­ха­ю­ся без му­зы­кі. Толь­кі што спа­ра­дзіў у ра­дас­ці дру­гі трэк. Ро­ды пры­маў — Док­тар Кос. Слу­хай­це і не ка­жы­це, што не чу­лі. Ка­лі са­чы­няю му­зы­ку — я воль­ны. Слу­хай­це. Мо­жа, мы ста­нем яшчэ блі­жэй…»

Нэ­лі Зігуля,“Звязда”

 

P.S. На раз­ві­тан­не Ва­ло­дзя про­сіць больш пі­саць не пра яго, а пра тое, што ёсць та­кія сяб­ры, як Ва­ле­ра Аляк­се­еў і Са­ша Ка­сін­скі. Ён вель­мі ім удзяч­ны. А яшчэ ўдзяч­ны мед­ра­бот­ні­кам, якія да­па­ма­га­юць яму ў жыц­ці. І з асаб­лі­вай цеп­лы­нёй ус­па­мі­нае сва­іх баць­коў Але­ну Аляк­санд­раў­ну і Ула­дзі­мі­ра Ге­на­дзе­ві­ча Па­ста­лоў­скіх. «Я стаю пе­рад імі на ка­ле­нях і не ве­даю, чым ад­дзя­чыць за тое, што яны мя­не не кі­ну­лі, — ка­жа Ва­ло­дзя. — Я ба­чыў і та­кое… І ня­хай яны мне за ўсё да­ру­юць»

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения