Вверх

Вы здесь

Усё жыццё — трагіфарш

Ігар Казакоў — рэжысёр малады, але з тых, каго тэатралы ўзгадваюць часцей за некаторых іншых мэтраў. Адна з такіх нагод — яго «Гамлет», пастаўлены ў Магілёўскім абласным тэатры лялек. Спектакль ужо атрымаў Гран-пры на VIII Міжнародным маладзёжным тэатральным форуме М@rt.контакт-2013. Ён жа прадстаўлены і на Нацыянальнай тэатральнай прэміі.

— Ігар, як вам новыя правілы прэміі?

— Не зусім зразумелыя. Намінацый мноства, але ўзнікае пытанне: «А кампазітары ў краіне ёсць?» Здаецца, пра гэтых людзей, як і пра некаторыя іншыя тэатральныя прафесіі, забылі. Раней такія намінацыі былі, чаму яны зніклі?

— Але ёсць вялікі плюс — асобна выдзелены лялечныя спектаклі. Праўда, дзіцячыя і дарослыя спаборнічаюць разам. Гэта правільна?

— Не зусім. Хаця ёсць спакуса сказаць, што калі спектакль добры, то зусім не важна, для каго ён пастаўлены. Але, на маю думку, усё ж іх трэба раздзяляць.

— Вы прывезлі спектакль для дарослых, імкнецеся сталых людзей зацікавіць лялькамі?

— Ва ўсіх рэжысёраў ёсць жаданне дакрануцца да класікі, таму што матэрыялу шмат, ідэй таксама. Усім хочацца паспрабаваць. Дзякуй богу, фінансаў на гэта ў нас хапае. Сёння практычна любая п’еса можа ставіцца ў лялечным тэатры. Таму гэта ў першую чаргу цяга паставіць матэрыял, а ў другую — прыцягнуць дарослую аўдыторыю. Як правіла, людзі, якія даўно з дзецьмі былі ў тэатры ці нават наогул там ніколі не былі, лялечны лічаць дзіцячым. Тыя ж, то хоць аднойчы быў на спектаклі для дарослых, раз і назаўсёды ламаюць гэты стэрэатып. Іншая справа, што па колькасці мы пакуль саступаем дзіцячым, а па якасці не расчароўваем гледача.

— Рэдка які рэжысёр у пачатку свайго творчага шляху адважыцца ўзяцца за «Гамлета». Вы гэта зрабілі.

— Грэх не замахнуцца. Па-першае, гэта выдатны матэрыял. Як гаварыў Мейерхольд, ёсць дзве п’есы, за якія рэжысёр павінен плаціць (а не наадварот) — «Рэвізор» і «Гамлет». Дык вось, гэтая пастаноўка стала для мяне атэстацыяй сталасці ў прафесіі, ды і наогул ацэнкай нашага калектыву.

Калі я толькі пачынаў, мы працавалі ў старым будынку. Праз некалькі гадоў, пасля рэканструкцыі ў нас з’явіліся зусім іншыя магчымасці. Новая сцэна, дадатковыя творчыя адзінкі, якія добра дапоўнілі калекцыю нашых самародкаў, — мы саспелі да таго, каб ставіць нешта іншае, незвычайнае. І «Гамлет» стаў экзаменам.

— Жанр пазначаны як «трагіфарш», растлумачце, што гэта такое?

— Усім зразумела, што такое «трагедыя» і што такое «фарс». Але трэба разумець, што апошняе — гэта рэдуцыраванае французскае «фарш». Гэта жанр, які складаецца з многіх кампанентаў: інтэрмедый, сцэнак, украпванняў. Па сутнасці, па змесце п’еса — трагедыя, а па форме — фарш, і не толькі таму, што там пастаянна чаргуюцца проза і вершы, а яшчэ і таму, што ўсё, што там адбываецца — гэта бяздушная машына, у якую трапляюць персанажы. І ў нейкі момант механізм, які не падпарадкоўваецца ніякай волі, акрамя, магчыма, лёсу, нельга спыніць. І ўсе, хто спрабуе ім кіраваць, становяцца яго ахвярамі. Словам, гэтая машына ўсіх перамолвае, як фарш. Хаця «трагіфарш» — гэта гульня слоў, але яна дастаткова ярка выражае нашы аўтарскія адносіны да матэрыялу.

Наталья Степуро, «Рэспубліка»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения