Рус Бел Eng

Увесь гістарычны працэс шапавальства можна будзе пабачыць у Дрыбінскім гісторыка-этнаграфічным музеі

Дрыбінскі гісторыка-этнаграфічны музей рыхтуецца стаць адзіным у краіне, дзе можна будзе пабачыць увесь гістарычны працэс унікальнага рамяства.

Урачыстае адкрыццё адноўленага музея адбудзецца ўжо ў наступным месяцы. Пасля рэканструкцыі ён значна памяняе свой твар. Дагэтуль тут усяго было па трошкі, і толькі адна зала прысвячалася шапавальству. Але для промыслу, які прызнаны нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі, гэта вельмі мала, палічылі тут, і вырашылі больш дэталёва паказаць усё, чым ганарыцца раён. Стварыць умовы для захавання самабытнага духу старадаўняга рамяства дапамагла дзяржпраграма «Культура Беларусі». Ужо зроблены мантаж драўляных канструкцый і поўным ходам ідзе напаўненне памяшканняў экспанатамі.

- У адным з іх мы вырашылі ўзнавіць побыт сялянскай шапавальскай сям’і, дзе можна будзе прасачыць этапы апрацоўкі воўны, паглядзець, як жылі шапавалы, у што апраналіся, - расказваедырэктар музея Жанна Клімава. - Другая зала распавядзе пра тое, як развіваецца промысел сёння і што такое катрушніцкі лемезень. Трэцяя - наглядна прадэманструе наш кірмашовы гандаль. Выдумляць нічога не прыйдзецца, бо наш фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі» працягвае былыя традыцыі. У нашым музеі таксама можна будзе пабачыць вырабы сучасных майстроў, рэчы, зробленыя рукамі выхаванцаў узорнага дзіцячага аматарскага аб’яднання «Катрушнік». А каб сваіх герояў кожны ведаў у твар, адкрыем так званую дошку гонару, дзе размесцім фота майстроў.

- Такога музея вы дакладна нідзе  не пабачыце, - запэўнівае намеснік старшыні Дрыбінскага райвыканкама Дзмітрый Пімашэнка. - Менавіта ў нашым раёне ўзнік катрушніцкі лемезень, які захаваўся па сёння разам з традыцыямі старадаўняй шапавальскай школы. Для нас гэта гонар і адметнасць Дрыбінскага раёна. Прыемна, што мы ўяўляем цікавасць нават за межамі краіны. Навукоўцы з Расіі прыязджалі да нас для больш дэталёвых даследаванняў. І таксама былі ўражаны.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

21.05.2018 - 15:22 | Лучшую артиллерийскую батарею определят на Осиповичском полигоне

Лучшую артиллерийскую батарею определят на Осиповичском полигоне, сообщили в Министерстве обороны.

21.05.2018 - 12:47 | Неосторожность при курении стоила жизни двум жителям Круглого и Осиповичского района

За прошедшие выходные дни в Могилевской области произошло 7 пожаров, на которых два человека погибли.

18.05.2018 - 10:52 | Районный фестиваль семейного творчества «Звездный экспресс» проведут в Костюковичах 19 мая

Районный фестиваль семейного творчества «Звездный экспресс» проведут в Костюковичах 19 мая. Об этом сообщили в райисполкоме.

Мероприятие будет состоять из двух частей.

16.05.2018 - 10:14 | Памятный знак в честь 100-летия образования пограничных войск откроется в Кричеве

В Кричеве 19 мая по инициативе районной общественной организации «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» планируется открыть памятный знак в честь 100-летия образования пограничных войск.

14.05.2018 - 09:36 | Творческая поэтически-музыкальная встреча с белорусской поэтессой Валентиной Поликаниной состоится в Кричеве

Творческая поэтически-музыкальная встреча с белорусской поэтессой Валентиной Поликаниной состоится 15 мая во Дворце Потемкина в Кричеве. Об этом корреспонденту сайта сообщили в райисполкоме.