Вверх

Вы здесь

Вадзіцель-міжнароднік з Кіраўскага раёна ўдастоены Ганаровага дыплома і медаля Міжнароднага саюза аўтамабільнага транспарту

На адбыўшымся нядаўна ў Жэневе пасяджэнні Генеральнай Асамблеі Міжнароднага саюза аўтамабільнага транспарту 78 прафесійных вадзіцеляў-міжнароднікаў з Беларусі былі ўдастоены Ганаровага дыплома і медаля гэтага саюза.

Віншуючы ўзнагароджаных, прэзідэнт саюза Януш Лачны падкрэсліў, што дыпломамі адзначаны найбольш заслужаныя вадзіцелі, бяспечная і эфектыўная работа якіх на працягу многіх год была прыкладам для моладзі, служыла ўмацаванню іміджу прафесіі.

Верагодна, гэтая падзея так і засталася б па-за інфармацыйным полем Магілёўскай вобласці, але адным з узнагароджаных стаў Васіль Бартошак з Кіраўскага раёна.

За плячамі Васіля Яраслававіча больш за 30 год вадзіцельскага стажу: “Як з арміі прыйшоў у 1977 годзе, так з аўтамабілямі і не расстаюся!” — жартуе ён.

Зараз Васіль Яраслававіч працуе ў ПТУП “Рыналтранс” вадзіцелем-экспедытарам міжнародных перавозак.

Кіравец

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения