Рус Бел Eng 中文

Вечар памяці пісьменніка Барыса Стральцова пройдзе 11 сакавіка ў Быхаве

Вечар памяці Барыса Стральцова «Журналіст. Даследчык. Пісьменнік» пройдзе 11 сакавіка ў кінатэатры «Радзіма» горада Быхава. Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел яго былыя калегі, студэнты і сваякі.

Дарэчы, 1 сакавіка спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння вядомага ўраджэнца Быхаўшчыны Барыса Васільевіча Стральцова, беларускага пісьменніка, публіцыста, вучонага, доктара філалагічных навук, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь. Ён нарадзіўся у 1926 годзе ў вёсцы Хутар Быхаўскага раёна. Вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Падчас навучання працаваў у газетах «Чырвоная змена», «Звязда», дзе выконваў абавязкі літсупрацоўніка, загадчыка аддзела літаратуры і мастацтва. У 1969 годзе Барыс Васільевіч узначаліў кафедру тэорыі і практыкі савецкай журналістыкі БДУ, у 1978 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, а праз год атрымаў званне прафесара. Да 2005 года працаваў на кафедры перыядычнага друку факультэта журналістыкі БДУ. Пайшоў з жыцця ва ўзросце 87 гадоў.

Пачатак мерапрыемства – 11.00.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна