Вверх

Вы здесь

Вечар-сустрэча "Прыдняпроўя звонкія галасы" адбыўся 20 красавіка ў Магілёве

Вечар-сустрэча "Прыдняпроўя звонкія галасы", прысвечаны 50-годдзю стварэння Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання "Саюза пісьменнікаў Беларусі", адбыўся 20 красавіка ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі супрацоўнікі Магілёўскай абласной бібліятэкі імя Ў.І.Леніна.

Мерапрыемства было праведзена ў рамках пасяджэння гісторыка-краязнаўчага клуба "Спадчына", які дзейнічае пры аддзеле беларускай і краязнаўчай літаратуры, сумесна з кіраўніцтвам абласнога аддзялення. На сустрэчу завіталі журналісты, удзельнікі літаратурных аб’яднанняў горада, студэнцкая моладзь.

“Прысутным быў прапанаваны экскурс у гісторыю абласнога аддзялення пісьменніцкага Саюза, які арганічна дапаўняла мультымедыйная прэзентацыя, падрыхтаваная супрацоўнікамі аддзела інфармацыйных рэсурсаў, - подкрэслілі спецыялісты. - Госці мерапрыемства пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэтаў і празаікаў: П. Шасцерыкова, В.Матэвушава, А.Пысіна, І. Аношкіна, У.Дуктава, якія ў розныя гады ўзначальвалі абласное адзяленне, а таксама пісьменнікаў, якія зараз складаюць ядро аб’яднання.

У рамках меропрыемства праходзіла кніжная выстава "Магілёўшчына літаратурная", дзе былі прадстаўлены калектыўныя зборнікі магілёўскіх аўтараў, надрукаваныя ў розныя гады (1949-2009), творы кіраўнікоў абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў, тых, хто зараз уваходзіць у яго склад, а таксама творчасць маладых паэтаў і празаікаў Магілёўшчыны.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения