Рус Бел Eng

Верна служыў Айчыне

Іван Фёдаравіч Шаўцоў нарадзіўся ў вёсцы Сіваі Галоўчынскага сельсавета Бялыніцкага раёна ў сям'і малазямельнага бедняка ў маі 1917 года. Закончыў сямігодку і стаў працаваць у мясцовым калгасе "Чырвоны калектывіст". Адсюль у 1938 годзе хлопца праводзілі ў рады Чырвонай Арміі.

Адслужыўшы тэрміновую, ён вярнуўся ў родныя Сіваі і зноў працаваў у сельгасарцелі. Быў камсамольцам, праяўляў высокую актыўнасць у грамадскім жыцці. Затым яго па камсамольскай пуцёўцы накіравалі ў міліцыю.

іван Фёдаравіч Шаўцоў служыў участковым упаўнаважаным, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. I сваё першае баявое хрышчэнне прыняў у пачатку ліпеня 1941 года. Будынак РАУС сталі абстрэльваць фашысцкія дыверсанты. Яго супрацоўнікі адкрылі агонь па няпрошаных гасцях і большасць з іх забілі, некаторыя хацелі ўцячы, але былі затрыманы. Пры перастрэлцы іван Шаўцоў быў паранены, і яго адправілі на лячэнне ў Дрыбін, а адтуль - у Хоцімск.

Пасля выздараўлення ў кастрычніку 1941 года іван Шаўцоў стаў воінам рэгулярнай арміі. Ён служыў у асобым стралковым батальёне 145-й дывізіі, а са жніўня 1944 года — у 158-м атрпалку 78-й гвардзейскай стралковай дывізіі Першага Украінскага фронту. Удзельнічаў у вызваленні Польшчы, Украіны, Германіі.

— Асабліва цяжка нашым войскам прыйшлося ля Г.Франкфурт- на-Одэры, — успамінае іван Фёдаравіч. - Фашысты днём і ноччу вялі бесперапынны агонь з мінамётаў і гармат на пераправе, якую наладзілі чырвонаармейцы праз раку. I наша камандаванне прыняло рашэнне: што б ні стала, пераправіцца ноччу на левы бераг Одэра. На пантонах, плытах, іншых плывучых сродках мы перавезлі гарматы і разам з першым пяхотным батальёнам фарсіравалі раку. Замацаваліся на супрацьлеглым беразе, заняўшы 1,5-кіламетровую абарону.

— Раніцою фашысты даведаліся аб нашай перадыслакацыі, — працягвае ветэран, — і распачалі рашучыя атакі. Акрамя артылерыйскага абстрэлу, яны кінулі ў бой дзесяткі танкаў і ўсімі сіламі стараліся скінуць нас у раку. Але мы выстаялі. А калі прыбыло падмацаванне, пайшлі ў рашучае наступление і штурмам авалодалі горадам.

За мужнасць, праяўленую ў гэтым баі, малодшы лейтэнант іван Шаўцоў быў адназначаны ордэнам Чырвонай Зоркі, а за вызваленне г.Штрачаў - ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Пасля была Прага, дзе ён і сустрэў дзень доўгачаканай Перамогі.

Загартаваны ў баях з гітлераўскімі захопнікамі, у 1946 годзе ён вярнуўся ў родныя мясціны.

Надзвычай суровым і неспакойным быў той час, асабліва ў лясах Запольскага сельсавета. Там арудавалі банды недабітых памагатых фашыстаў, якія рабавалі мірнае насельніцтва, знішчалі калгасную маёмасць, рабілі налёты на магазіны.

Па загаду абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў на Бялыніччыне былі створаны спецыяльныя групы па барацьбе з бандытамі. У адну з іх увайшлі іван Шаўцоў, Мікалай Пяхота і іншыя міліцыянеры.

— Перад намі была пастаўлена задача: аб'яднацца з работнікамі Бярэзінскага і Клічаўскага раёнаў, — гаворыць іван Фёдаравіч, — і выйсці на след бандытаў. Даводзілася суткамі сядзець у засадзе на працягу некалькіх месяцаў. I толькі летам 1948 года банды Аношкі і Мароза, якія хаваліся ў лясных масівах паблізу вёсак Мяжонка, Кіраўка і Чырвоны Брод Запольскага сельсавета, нарэшце былі знішчаны. Пазней я прымаў удзел у разгроме банды Папроцкага, члены якой дзейнічалі ў раёне вёскі Васількі Галоўчынскага сельскага Савета.

...Амальтрыццаць гадоў іван Шаўцоў добрасумленна служыў Айчыне ў праваахоўных органах. Да яго франтавых узнагарод дабавіліся "мірныя" медалі "За бездакорную службу ў органах МУС I і II ступеняў", "За баявыя заслугі", знак "Выдатнік міліцыі" і іншыя.

Ветэран вайны і міліцыі даўно ўжо знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Але ён сустракаецца з маладымі супрацоўнікамі і моладцзю райцэнтра і расказвае, як сумленна служыў Бацькаўшчыне.

”Могилевские ведомости”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

22.05.2018 - 09:06 | Памятный знак в честь 100-летия пограничных войск появился в Кричеве

В парке Победы Кричева открылся памятный знак в честь 100-летия образования пограничных войск. Мемориал появился по инициативе районной общественной организации «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» при поддержке местного райисполкома.

21.05.2018 - 12:19 | Беларусь примет мото-автопробег «Победа без границ»

На территории стран СНГ, в том числе и в Республике Беларусь, проходит Международный патриотический мото-автопробег «Победа без границ» памяти всех воинов, погибших в годы Великой Отечественной войны, по местам боевой славы Панфиловской дивизии.

15.05.2018 - 09:41 | Поисковый клуб «ВИККРУ» нашел точное место легендарной битвы при Головчине 1708 года

Вышел 11-й выпуск военно-исторического сборника «Могилевский поисковый вестник».

28.04.2018 - 13:03 | В Славгородском районе проходит краеведческая поисковая экспедиция «Днепровский рубеж»

Поисковая краеведческая экспедиция «Днепровский рубеж» работает в Славгородском районе. Здесь, на берегах Сожа в 1941 году мужественно сражались воины 20-го стрелкового и 25-го механизированного корпусов Красной Армии. При попытке вырваться из вражеского окружения и штурме немецких укреплений в Славгороде в июле 1941 года сотни красноармейцев и командиров погибли, тысячи пропали без вести, попали в плен.

11.04.2018 - 12:44 | 11 апреля по решению Организации Объединенных Наций отмечается Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

11 апреля по решению Организации Объединенных Наций отмечается Международный день освобождения узников фашистских концлагерей.