Рус Бел Eng 中文

Веснавую сяўбу актыўна вядуць усе сельгаспрадпрыемствы Кіраўскага раёна

Веснавую сяўбу актыўна вядуць усе сельгаспрадпрыемствы Кіраўскага раёна. Па становішчу на 14 красавіка раннімі яравымі збожжавымі і зернебабовымі засеена 1793 га ці 31% ад даведзенага задання. Сярэднеабласны паказчык 16%. У параўнанні з папярэднім годам земляробы Кіраўшчыны істотна апераджаюць графік: летась на бягучы момант было засеяна 13% ад плана.

Ужо больш за палову пасяўных плошчаў засеялі ў СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларусьнафта-Магілёўаблнафтапрадукт” — сельгасарганізацыя падтрымлівае сваё званне лідара раённага спаборніцтва за мінулы год у намінацыі “За лепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці”.

“Кіравец”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна