Вверх

Вы здесь

Вядомая знахарка адкрыла ў Бялыніцкім раёне аграсядзібу

Чвэрць стагоддзя таму, калі большая частка жыхароў Савецкага Саюза замірала перад тэлевізарамі ў час сеансаў Кашпіроўскага, «чысціла» ля экранаў ваду пад маўчанне Чумака, аб сабе заявіла і сельская знахарка Конюхава, якая лячыла хворых рукамі, калодзежнай вадой і глінай. Яе метадамі зацікавіліся вучоныя, а хворыя гадзінамі стаялі ў чэргах да яе. Ці шукаюць паратунку людзі ў Фядоры Данілаўны зараз? Як жыве яна сёння, у чым наогул яе феномен? За адказамі на гэтыя пытанні я і адправілася ў вёску Пільшычы Бялыніцкага раёна.

Вада — гэта наша памяць

Вялізны двор, за якім шуміць векавы лес, за гэты час папоўніўся новымі гаспадарчымі будынкамі і трохпавярховай гасцініцай. Гаспадыня сядзібы выглядае нічога сабе ў свае амаль дзевяноста гадоў, жвава адчыняе дзверы ў хату, запрашаючы на чыстую палавіну. У чырвоным куце — шмат’ярусная набажніца, дзе разам з іконамі занялі сваё месца старыя фотакарткі. Сярод іх кідаецца ў вочы мужчына з вусамі і ў форменнай кепцы.

— Гэта дзед Піліп. Пры жыцці ён быў ваенным, а зараз, як мой анёл-ахоўнік, дапамагае ва ўсіх справах, — тлумачыць Фядора Данілаўна. — Таму яго карткі я развесіла ў розных пакоях.

Яна сцвярджае, што менавіта дзед, які прыходзіў ёй у снах, адным з першых наказаў унучцы лячыць людзей вадой. «Яна ў Пільшычах асаблівая, — адзначае жанчына. — З ёй ніякая другая не параўнаецца. Вада — гэта наша памяць».

Сама, кажа, у свой час пасля вельмі цяжкай аперацыі акрыяла дзякуючы мясцовай вадзе. І калі куды-небудзь едзе, заўсёды бярэ яе з сабой у дарогу. Сёння ў Пільшычах налічваецца аж шэсць Фядорыных калодзежаў. Першы яны з маці выкапалі яшчэ ў сорак пятым, калі вярнуліся з эвакуацыі.

На правах прадпрымальніка

У доказ сваіх слоў гаспадыня шукае патрэбныя лісты ў стосе папак: «Вось, глядзіце, яе аналіз яшчэ ў канцы васьмідзясятых гадоў вучоныя з Масквы зрабілі. Так і напішыце. А то некаторыя пабывалі тут, а потым панапісвалі, быццам я бяру за лячэнне па 800 тысяч рублёў. А гэта не так. Калі хтосьці лічыць патрэбным падзякаваць, яго права. Цану я не назначаю».

Дарэчы, ажыятажу сярод наведвальнікаў зараз няма. Гасцініца на дваццаць месцаў пустуе, але дзверы адчынены.

— Тут можна ежу прыгатаваць, адпачыць, — Фядора дэманструе кухню з сучаснай мэбляй, гасціную, санвузлы, пакоі. Мясцовыя жыхары расказалі, што частку выдаткаў на будаўніцтва сельскага гатэля ўзяў на сябе ўдзячны маскоўскі бізнесмен, якога вылечыла знахарка.

Аніякай «хіміі»

Пакуль мы прайшліся з «экскурсіяй» па падворку і будынках знахаркі, да хаты пад’ехалі дзве машыны. Маладая пара размаўляць наадрэз адмовілася. А вось вадзіцель другога аўто ахвотна паведаміў, што прывёз да Фядоры сваю дачку. «Сам з Бабруйска, з Фядорай Данілаўнай мы даўнія знаёмыя», — расказаў Генадзь.

— Як лячу? Здымаю бруд з энергетычнага поля людзей, — тлумачыць знахарка. — Хаця медыцынскай адукацыі ў мяне няма, дый усяго шэсць класаў закончыла, затое маю сілу ў руках, якія адчуваюць збой арганізма. А поглядам магу нават бумагу прапаліць.

Хваробы, лічыць яна, з’яўляюцца ад таго, што чалавек жыве не так, як трэба. Напрыклад, просіць у Бога здароўя, а таго няма, каб потым падзякаваць яму, памаліцца. «Хімія» таксама пазбаўляе сілы. Сама Конюхава харчуецца ўласнай садавінай і гароднінай. Нават хлеб час ад часу выпякае. Гарбату паважае на травах, якія сабраны непадалёк ад падворка. «Наша зямля, — кажа, — мае вялікую энергію. І яе трэба паважаць. Для мяне самы лепшы адпачынак — у месцы, дзе нарадзілася, дзе жылі мае продкі». А яшчэ раіць захоў-ваць раўнавагу пры любых абставінах, у адказ на дабрату рабіць добрыя справы.

Бліжэйшыя суседзі часам таксама шукаюць паратунку ў свайго «доктара».

— Калі жывот балеў, я пайшла да Фядоры Данілаўны, папі-ла вады з яе калодзежа — і як рукой усё зняло. Потым больш і не хварэла, — расказала стараста вёскі Пільшычы Ганна Бучманава. — Забягаю да яе і як паштальён.

«Магу пайсці на эксперымент»

У арсенале лекавых методык Фядоры ёсць і лячэнне глінай. Капаюць яе таксама непадалёк ад дома. «Галаву ломіць ці ногі — трэба іх намазаць глінай», — раскрыла сакрэты знахарка. Сама, кажа, нават унутр яе прымае, разам з вадой. І патлумачыла, што «тут галоўнае — ведаць, у чыіх руках гліна да гэтага была. І што «ў дрэнных людзей наогул нічога браць не трэба».

Сярод мясцовых жыхароў яркіх выпадкаў пазбаўлення ад сур’ёзных хвароб няма, але ў цэлым, сцвярджае Конюхава, дапамагала многім. «Я, — кажа, — магу пайсці на эксперымент: узяць чалавек дзесяць дзяцей з захворваннямі скуры і вылечыць іх».

Жыццё жанчыны, як і ўсяго яе пакалення, простым не назавеш. Перажыла Вялікую Айчынную, якая забрала бацьку, потом падымала народную гаспадарку ў мясцовым калгасе, затым — у Казахстане. Але вярнулася на малую радзіму. З родных сёння засталіся толькі дачка ды ўнучка. «Зараз хвалюе толькі адно: што будзе з калодзежамі, калі мяне не стане?» — кажа Фядора Данілаўна.

Дарэчы, у апошні час састаў вады на ўнікальнасць у іх ніхто не правяраў. Але Бялыніцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі аналіз яе робіць пастаянна. «Па мікрабіялагічных паказчыках вада там у норме, а колькасць нітратаў у два разы ніжэй дапушчальнай планкі, — уда-кладніла галоўны ўрач цэнтра Алена Дамарацкая. — Так што піць можна».

Выконваючы абавязкі старшыні Цяхцінскага сельвыканкама Аляксандр Цыбульскі ўспамінае, што ў дзевяностыя гады, калі ён яшчэ ў школу хадзіў, пра Конюхаву ведалі ўсе ў раёне. Кожны дзень да знахаркі прыязджалі па дваццаць—трыццаць машын з беларускімі, расійскімі, украінскімі нумарамі. Нават фільм здымалі.

Верыць у яе магчымасці ці не? Кожны адказ на гэтае пытанне шукае сам. З аднаго боку, чалавеку заўсёды хацелася спадзявацца на цуд. З другога — застаюцца сумненні: а ці бывае ён наогул?

Святлана МАРКАВА, «Рэспубліка»

Фота аўтара.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения